cookie

نحن نستخدم ملفات تعريف الارتباط لتحسين تجربة التصفح الخاصة بك. بالنقر على "قبول الكل"، أنت توافق على استخدام ملفات تعريف الارتباط.

avatar

Вясна: Палітвязні Беларусі

Мы стварылі адмысловы канал, дзе будзем збіраць усю магчымую інфармацыю пра людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускіх уладаў, а таксама важныя і карысныя парады па дапамозе ім і іх родным. Наш бот: @viasna_bot

إظهار المزيد
مشاركات الإعلانات
933
المشتركون
-224 ساعات
-27 أيام
+230 أيام

جاري تحميل البيانات...

معدل نمو المشترك

جاري تحميل البيانات...

Photo unavailableShow in Telegram
На наступным тыдні пачнуць судзіць Змітра Дашкевіча Суд Першамайскага раёна Мінска 25 верасня пачне разгляд справы палітзняволенага Змітра Дашкевіча. Справу будзе разглядаць суддзя Анастасія Кулік. Змітру інкрымінаваны «народны» арт. 342 КК (актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), а таксама ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Нагадаем, актывіста разам з жонкай Настай абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года. 14 ліпеня 2022 года Змітру прызначылі 1,5 года калоніі, а Насце — 3 гады «хатняй хіміі». Актывіст мусіў выйсці на волю з папраўчай калоніі № 14 па заканчэнні тэрміну 11 ліпеня 2023 года. Але адразу па выхадзе яго затрымалі ў межах новай крымінальнай справы па арт. 411 КК. Суддзя Таццяна Дзеравянка прызначыла палітвязню яшчэ адзін год калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. У гэтым траўні супраць яго распачалі новую крымінальную справу.
إظهار الكل...
🤬 3
Photo unavailableShow in Telegram
49-гадовую Аксану Ляпко хутка будуць судзіць за салідарнасць з палітвязнямі Аксана была затрымана 23 студзеня 2024 года падчас рэйду КДБ за дапамогу палітвязням. Жанчыне прад'явілі абвінавачванне паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Суд над ёй распачнецца 16 верасня ў Гродзенскім абласным судзе. Справу будзе разглядаць суддзя Валерый Раманоўскі. 💌Месца ўтрымання: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Аксана Генрыхаўна Ляпко 💻Напісаць анлайн
إظهار الكل...
🤬 11
Photo unavailableShow in Telegram
❗️Палітвязня Рамана Марусава будуць судзіць за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі" Раман — кантрактнік з 103-й віцебскай паветрана-дэсантнай брыгады, нарадзіўся ў Касцюковічах. Палітвязень быў затрыманы 23 сакавіка 2021 года. Яго асудзілі да шасці гадоў калоніі па арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці) за перадачу інфармацыі BYPOL. Праваабаронцам вядома, што яго збілі пры затрыманні. Сляды збіцця, кроў бачны і на «пакаяльным відэа». Адбываць тэрмін Рамана адправілі ў віцебскую калонію № 3. Пазней палітвязню ўзмацнілі пакаранне. Па рашэнні суддзі Міхаіла Зубені палітвязня перавялі на турэмны рэжым у Магілёў. 27 верасня ў судзе Ленінскага раёна Магілёва над ім распачнецца суд паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі турмы). Справу будзе разглядаць суддзя Таццяна Рахманенка. Раману могуць дадаць яшчэ 2 гады зняволення. 💌Месца ўтрымання: ПК №3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Раман Браніслававіч Марусаў 💻Напісаць анлайн
إظهار الكل...
🤬 9
Photo unavailableShow in Telegram
🇺🇦Ураджэнца Херсона будуць судзіць у Мінску па 4 крымінальных артыкулах. Летась яго ўжо асудзілі за каментары 51-гадовы Сяргей Белы родам з украінскага Херсона, але амаль усё жыццё пражыў у Беларусі, піша @nashaniva. Усё жыццё працаваў на розных рабочых спецыяльнасцях. Мае двух непаўналетніх дзяцей. Мужчыну затрымалі ў лютым 2023 года. На "пакаяльным" відэа ён кажа, што пакідаў каментары ў тэлеграме і «прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце план «Перамога». У першы раз яго асудзілі ў кастрычніку 2023 года за «распальванне іншай сацыяльнай варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК). Наступны суд над Сяргеем пачнецца 27 верасня ў Мінскім гарадскім судзе. Яго абвінавачваюць па 4 артыкулах — «удзел у экстрэмісцкім фарміраванні» (ч. 3 арт. 361-1 КК), «распальванне іншай сацыяльнай варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК), «абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК) і «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК). Сяргею пагражае да пяці гадоў калоніі ў дадатак да мінулага тэрміна. Справу будзе разглядаць суддзя Міхаіл Макарэвіч.
إظهار الكل...
🤬 11👍 2
Photo unavailableShow in Telegram
🔗Прызначана дата новага суда над палітвязнем Сяргеем Раманавым Палітвязню інкрымінуюць арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Пры гэтым, у сакавіку 2023 года Раманаву дадалі яшчэ 11 месяцаў зняволення паводле гэтага артыкула. Новы суд распачнецца ўжо 24 верасня ў Горках. Працэс прызначана весці суддзя Наталля Фомічава. Нядаўна Сяргея, які толькі ў траўні выйшаў з ПКТ, дзе правёў паўгода, зноў адправілі туды ў ліпені на 5 месяцаў. Пісьма ад Сяргея не даходзяць ужо больш за месяц. Нагадаем, 22 снежня 2021 года Мінскі абласны суд прызначыў Аліневічу і Раманаву — па 20 гадоў калоніі; Рэзановічу — 19 гадоў калоніі; Дубоўскаму — 18 гадоў калоніі. Суд з першага пасяджэння адбываўся ў закрытым рэжыме. 💌Месца ўтрымання Сяргея: ПК № 9. 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16 💻Напісаць анлайн
إظهار الكل...
🤬 3
Photo unavailableShow in Telegram
📍У Мінску распачаўся суд над Інай Плахатнюк. Верагодна, судзяць яе за салідарнасць з палітвязнямі Іну абвінавачваюць паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса. Судзіць жанчыну пачалі 12 верасня ў Мінскім абласным судзе. Справу разглядае суддзя Алена Бачышча. «Вясна» знайшла жанчыну ў сацсетках, пра якую, верагодна, ідзе гаворка. Іне 49 гадоў, яна з Салігорску. Апошні «лайк» у Аднакласніках быў напачатку студзеня, якраз перад масавым рэйдам КДБ. Сем месяцаў пасля рэйду за салідарнасць з палітвязнямі: больш за 20 чалавек пад вартай, 9 з іх патрапілі пад суд ✍️Калі вам вядомыя падрабязнасці справы, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
إظهار الكل...
🤬 3
Photo unavailableShow in Telegram
⚖️Прызначана дата апеляцыі па справе палітвязня Аляксандра Францкевіча У судзе Ваўкавыскага раёна 24 чэрвеня адбыўся суд над палітвязнем, асуджаным раней да 16 гадоў і дзевяці месяцаў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Яго абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Суддзя Мікалай Сяргейка прызначыў палітвязню яшчэ адзін год пазбаўлення волі. Гродзенскі абласны суд 24 верасня разгледзіць апеляцыйную скаргу Аляксандра. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Васіля Скока. Нагадаем, Аляксандр — актывіст анархісцкага руху і фігурант справы "Рэвалюцыйнага дзеяння". Палітвязня прызналі вынаватым па шэрагу цяжкіх Крымінальных артыкулаў. 19 ліпеня стала вядома пра затрыманне маці палітвязня — Таццяны. Яе абвінавачваюць ва "удзеле ў экстрэмісцкім фармаванні" паводле арт. 361-1 КК. Жанчыну ўтрымліваюць пад вартай у віцебскім СІЗА-2.
إظهار الكل...
3💔 2
Photo unavailableShow in Telegram
❗️Палітвязня Алега Яфрэменку трэці раз будуць судзіць за "непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі" У судзе Барысаўскага раёна 23 верасня будзе разгледжана чарговая справа супраць палітвязня Алега Яфрэменкі. Яго трэці раз абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Раней палітвязню ўжо ўзмацнялі рэжым: у верасні 2021 Алега перавялі на турэмны рэжым, а пазней двойчы дадавалі па году калоніі за "непадпарадкаванне адміністрацыі". Алега ўтрымліваюць у зняволенні ўжо чатыры гады. Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/116232
إظهار الكل...
🤬 9👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
📍Палітзняволеную Таццяну Канеўскую перавялі з турмы ў гомельскую калонію Таццяна — актывістка ініцыятывы “Матчын рух 328”. Змагалася за свабоду свайго сына, якога асудзілі па наркатычным артыкуле. У траўні 2021 года яе асудзілі да 6 гадоў калоніі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 293 (удзел у масавых беспарадках) і арт. 292 (захоп будынкаў). У калоніі Таццяну змяшчалі ў ШІЗА і ў ПКТ. У студзені 2022 года Таццяне ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым, дзе на яе аказвалі ціск. Тэрмін турэмнага рэжыму скончыўся, таму палітзняволеню перавялі ў жаночую калонію № 4. 💌Месца ўтрымання: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Таццяна Васільеўна Канеўская 💻Напісаць анлайн
إظهار الكل...
4🤬 4😢 3💔 1
Photo unavailableShow in Telegram
❗️Палітвязня Андрэя Будая будуць судзіць па новай крымінальнай справе Андрэй — фігурант па гучнай справе ініцыятывы "Буслы ляцяць", якую прызналі тэрарыстычнай. Яго прызналі вінаватым паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Суддзя Анастасія Папко 28 верасня 2022 года прызначыла яму 15 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у 500 базавых велічынь. Спачатку палітвязень адбываў тэрмін у віцебскай калоніі № 3, а пазней быў пераведзены ў бабруйскую калонію № 2. Вядома, што палітвязня рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА.  Стала вяома, што 23 верасня ў Бабруйску Андрэя будуць судзіць паводле ч. 2 арт. 411 КК за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі". Справу будзе разглядаць суддзя Павел Карцінін.  💌Месца ўтрымання: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Андрэй Вячаслававіч Будай 💻Напісаць анлайн
إظهار الكل...
🤬 11
اختر خطة مختلفة

تسمح خطتك الحالية بتحليلات لما لا يزيد عن 5 قنوات. للحصول على المزيد، يُرجى اختيار خطة مختلفة.