cookie

نحن نستخدم ملفات تعريف الارتباط لتحسين تجربة التصفح الخاصة بك. بالنقر على "قبول الكل"، أنت توافق على استخدام ملفات تعريف الارتباط.

avatar

ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой

Падтрымліваем і дапамагаем сумленным бізнесам беларусаў за мяжой. FB: http://shorturl.at/lMO37 instagram.com/abba_business_ LinkedIn: https://shorturl.at/dgDEF YouTube: http://shorturl.at/adfrZ tiktok.com/@abbabusiness

إظهار المزيد
مشاركات الإعلانات
1 613
المشتركون
-524 ساعات
+57 أيام
+430 أيام

جاري تحميل البيانات...

معدل نمو المشترك

جاري تحميل البيانات...

Photo unavailableShow in Telegram
☄️ VII беларускі бізнес-форум у Еўропе аб'яўляецца адкрытым! Гэты дзень асаблівы для нас яшчэ і таму, што АВВА святкуе сваё 3-годдзе! З прамовай да ўдзельнікаў Форуму звярнуўся прэзідэнт АВВА Яўген Буры. Ён адзначыў: ▪️«За гэтыя тры гады я выразна ўсвядоміў, што найбольшы гонар, якім можа адарыць жыццё і кар'ера, — гэта мець магчымасць дапамагаць іншым. І не проста іншым, а тым, хто цэніць свабоду і гатовы развівацца, не губляючы сваёй нацыянальнай ідэнтычнасці». ⭐️Сёння АВВА стала памагатым і абаронцам беларускіх бізнесаў за мяжой. Мы ганарымся нашай супольнасцю, разам мы зможам пабудаваць сапраўдную экасістэму, у якой яшчэ больш камфортна будзе ўсім — і даўнім мэмберам, і новым, і тым, хто толькі рыхтуецца стаць нашымі сябрамі. У АВВА кожны знойдзе падтрымку і магчымасці для развіцця! 👁 Сачыце за навінамі з #BusinessForumEurope ў нашым Instagram — будзьце ў курсе ўсіх важных момантаў! Форум арганізаваны АВВА сумесна з Польскай гандлёвай палатай (KIG), у генеральным партнёрстве з US Department of Commerce, рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі. Інфармацыйны партнёр Форуму — "Белсат".
إظهار الكل...
🔥 6👏 5 3
Photo unavailableShow in Telegram
Як беларускі бізнес можа развівацца за мяжой: сесія Q&A з бізнесоўцамі-сябрамі АВВА пройдзе падчас VII Беларускага бізнес-форуму ў Еўропе. Інтэрактыўная сесія — гэта ўнікальная магчымасць даведацца, як АВВА падтрымлівае развіццё беларускага бізнесу за мяжой. Гонар Асацыяцыі — нашыя прадпрымальнікі! Яны штодня даказваюць, што беларускі бізнес можа быць паспяховым і канкурэнтназдольным. 🔻У сесіі прымуць удзел: ▪️Дайнека Філіп, заснавальнік і CEO Flatlogic UAB, Літва. ▪️Карчэўская Алена, заснавальніца брэнда SHESAIDLYN, Польшча. ▪️Малінчык Дзіяна, заснавальніца і CEO BizCurator, Польшча. ▪️Церахава Ірына, член праўлення Banalytics, Польшча. ▪️Цімафееў Раман, заснавальнік LaseraPlus, Амбасадар АВВА ва Уроцлаве, Польшча. ▪️Мадэратарка: Марына Гірын, сузазнавальніца і віцэ-прэзідэнтка АВВА. ⭐️ Мы ствараем моцную супольнасць, дзе кожны сумленны прадпрымальнік з беларускімі каранямі можа знайсці падтрымку і рэсурсы для росту. АВВА актыўна абараняе інтарэсы беларускіх бізнесаў замежжа, дапамагае развівацца, пашырацца і інтэгравацца ў міжнародныя рынкі. #BusinessForumEurope — гэта выдатная магчымасць пагутарыць з сябрамі АВВА, даведацца пра перавагі сяброўства і прыняць рашэнне аб далучэнні да Асацыяцыі!
إظهار الكل...
🔥 6 4👏 3
Photo unavailableShow in Telegram
🚀 Ужо заўтра мы сустракаемся ў Варшаве на VII Беларускім бізнес-форуме ў Еўропе! Вы даведаецеся, дзе знайсці фінансаванне для вашых ідэяў, як выкарыстоўваць штучны інтэлект і сацыяльныя сеткі, каб знаходзіць новых кліентаў, аптымізаваць выдаткі і павялічваць продажы. У фокусе — практычныя рашэнні для вашага бізнесу з ужываннем найноўшых тэхналогій. Вы пачуеце інсайты ад дасведчаных экспертаў, у вас будзе магчымасць паразмаўляць з паспяховымі прадпрымальнікамі і завесці карысныя прафесійныя кантакты. ⭐️ Мадэратарка II панелі форуму "Сучасныя падыходы да продажаў і прасоўвання бізнеса"Марына Кушнярэвіч, дырэктарка Maramitut UAB і Renew Engineering UAB, якая валодае больш чым 20-гадовым досведам у сферы бізнес-стратэгіі, маркетынгу і лічбавых інавацый. Марына не толькі дапаможа раскрыць ключавыя тэмы, але і накіруе гутарку так, каб вы атрымалі максімум практычных ведаў і натхнення. ☀️ Заўтра вас чакае дзень, поўны карысных ідэй і магчымасцяў! З нецярпеннем чакаем сустрэчы з вамі на #BusinessForumEurope!
إظهار الكل...
🔥 8 4👍 2👏 1
Photo unavailableShow in Telegram
⬇️Як штучны інтэлект і сацсеткі могуць трансфармаваць ваш бізнес? Сучасны бізнес не можа ігнараваць тэхналогіі, якія сталі ключавымі для прасоўвання, пошуку кліентаў і павелічэння продажаў. На II панелі VII Беларускага бізнес-форуму ў Еўропе вы даведаецеся: ▫️Як выкарыстоўваць ШІ для пошуку новых кліентаў і аптымізацыі бізнес-працэсаў; ▫️Як эфектыўна прасоўваць свой бізнес праз сацыяльныя сеткі; ▫️Якія тэхналогіі дапамогуць вам павялічыць продажы і скараціць выдаткі. ⭐️Адным з экспертаў панелі стане Кірыл Вярбіцкі, стратэг па рашэннях на аснове штучнага інтэлекту з 20-гадовым досведам працы, заснавальнік AXD Solutions. Кірыл пакажа, як тэхналогіі могуць не толькі вырашаць бізнес-задачы, але і істотна аптымізаваць працэсы, каб вы маглі дасягаць большага. 🔴Скарыстайцеся апошнім шанцам рэгістрацыі на #BusinessForumEurope і адкрыйце для сябе новыя магчымасці для росту і карысныя прафесійныя знаёмствы!
إظهار الكل...
👏 6👍 3 2
Photo unavailableShow in Telegram
🔴 Дзе і як знайсці грошы на свой бізнес — даведайцеся на VII Беларускім бізнес-форуме ў Еўропе! Развіццё бізнесу патрабуе правільнага падыходу да фінансавання. На I панелі Форуму вы даведаецеся, як выкарыстоўваць банкі, фондавыя рынкі, краудфандынг, гранты і гарантыйныя фонды для росту і развіцця сваёй справы. Вас чакаюць практычныя парады ад экспертаў: фінансавыя кансультанты, фундатары, адмыслоўцы па стартапах і бізнес-кансультанты падзеляцца сваімі ведамі і дапамогуць знайсці рашэнні для вашых задач. ⭐️Панель мадэруе Надзя Дамкоўская, заснавальніца платформы Hopeflow, якая дапамагае эмігрантам паляпшаць ментальнае здароўе. Надзя — экспертка па праектных і маркетынгавых стратэгіях, падтрымлівае жаночае прадпрымальніцтва і стварыла больш 130 паспяховых праектаў. 👉Рэгіструйцеся на #BusinessForumEurope зараз! Сёння — апошні дзень рэзервацыі месцаў. 📍 Чакаем вас 20 верасня ў Варшаве (Hotel Sheraton Grand).
إظهار الكل...
👍 7 3🔥 3🤔 1
00:50
Video unavailableShow in Telegram
🚀Супер-дзень для бізнесоўцаў і ўсіх, хто мае намер пачаць сваю справу: 20 верасня, Варшава, VII Беларускі бізнес-форум у Еўропепаспейце зарэгістравацца! Вас чакае адразу 3 яркія падзеі на адной пляцоўцы: ▪️Бізнес-форум з моцнай праграмай: вядучыя міжнародныя эксперты, дасведчаныя бізнесоўцы і спецыялісты падзеляцца самымі сучаснымі інструментамі для развіцця бізнесу ў Еўропе. Панелі ахопяць тэмы ад пошуку фінансавання для бізнесу да новых падыходаў у продажах і прасоўванні. ▪️Трэці дзень народзінаў АВВА: разам мы адзначым поспехі і рост нацыянальнай бізнес-супольнасці замежжа, якая падтрымлівае сумленных беларускіх прадпрымальнікаў. ▪️Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў ІІІ Free Belarus Business Award: давейцеся, якія бізнесы сталі лідарамі гэтага году ў намінацыях Бізнес-лэдзі, Арт-бізнес, Эка-бізнес. ⭐️Пасля афіцыйнай часткі вас чакае канцэрт беларускай спявачкі Волі Шніп і цікавы дынамічны нэтворкінг. Мы з нецярпеннем чакаем сустрэчы з вамі ў гэты асаблівы дзень! Гарантуем не толькі карысныя веды і натхненне ад бізнес-панеляў, але і выдатны настрой, атмасферу падтрымкі сярод аднадумцаў і новыя дзелавыя знаёмствы. ⚡️Застаўся 1 дзень на рэгістрацыю — зарэзервуйце сваё месца на #BusinessForumEurope зараз⚡️
إظهار الكل...
video.mp47.85 MB
👍 6 3🔥 3
Photo unavailableShow in Telegram
🔴 VII Беларускі бізнес-форум у Еўропе — ключ да развіцця вашага бізнесу! Не мае значэння, ці вы ўжо маеце бізнес ці яшчэ толькі мару аб ім — гэты Форум для ўсіх, хто гатовы дзейнічаць, далучайцеся! Значную ролю ў развіцці бізнесу граюць сучасныя тэхналогіі і, каб заставацца канкурэнтаздольным, неабходна выкарыстоўваць навейшыя прылады і падыходы. Менавіта гэтым пытанням прысвечана II панель бізнес-форума. Тут вы даведаецеся, як штучны інтэлект і сацыяльныя сеткі могуць кардынальна змяніць ваш маркетынг, дапамагчы знайсці новых кліентаў і аптымізаваць выдаткі. ⭐️Адным са спікераў стане Аляксандр Сорг, эксперт з больш за 20-гадовым досведам у лічбавым і медыя-бізнесе. За сваю кар'еру ён займаўся запускам больш 50 прадуктаў і кіраваў буйнымі праектамі ў міжнародных кампаніях, такіх як Burda Media. Сёння ён з'яўляецца кіруючым партнёрам бельгійска-польскай кампаніі BZEN E-Bikes, якая распрацоўвае інавацыйныя звышлёгкія электронныя ровары. Унікальны досвед Аляксандра будзе каштоўны для тых, хто жадае даведацца, як уводзіць сучасныя тэхналогіі ў стратэгію сваёй працы. 👉 Рэгіструйцеся на бізнес-форум і атрымлівайце лепшыя інструменты для развіцця вашага бізнесу, унікальныя веды і карысныя прафесійныя кантакты! 📍 20 верасня (пятніца), Варшава (Hotel Sheraton Grand). Колькасць месцаў абмежаваная! Зарэгіструйцеся на #BusinessForumEurope да 18 верасня.
إظهار الكل...
🔥 5 2👏 2
Photo unavailableShow in Telegram
⭐️ Запрашаем сяброў АВВА на нэтворкінг пасля VII Беларускага бізнес-форуму у Еўропе! У суботу, 21 верасня, з 11:00 да 13:00 мы правядзем сустрэчу з удзельнікамі Асацыяцыі ў Варшаве. Сустрэча пройдзе ва ўтульнай кавярні, дзе духмяная кава ўжо будзе чакаць вас. Такія сустрэчы вельмі важныя і актуальныя ў наш час, бо місія АВВА — аб'ядноўваць і падтрымліваць беларускія бізнесы. ✔️На нэтворкінгу мы будзем знаёміцца, завязваць кантакты, дзяліцца цяжкасцямі і выклікамі ў бізнесе і спрабаваць дапамагчы адно аднаму. Такія сустрэчы дазваляюць будаваць моцную супольнасць, якая падтрымлівае, дае магчымасць абменьвацца досведам і атрымліваць карысныя парады і кантакты. Калі вы з'яўляецеся сябрам АВВА і хочаце далучыцца да нас на офлайн-сустрэчу ў Варшаве, запоўніце форму рэгістрацыі на вашай электроннай скрыні. 🙌 Да сустрэчы! Рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
إظهار الكل...
👍 6 3🔥 3
00:50
Video unavailableShow in Telegram
🔴 Ужо ў гэту пятніцу, 20 верасня, пройдзе VII Беларускі бізнес-форум у Еўропе! Запрашаем у Варшаву бізнесоўцаў, якія патрабуюць дапамогі і падтрымкі; бізнесоўцаў, якія могуць натхніць іншых сваім прыкладам; усіх, хто мае намер адчыніць свой бізнес; інвестараў, экспертаў і прафесіяналаў з розных сфер. ✔️ Праграма форуму (дапаўняецца). 👉 Рэгіструйцеся да 18 верасня. Колькасць месцаў абмежаваная! Зарэгіструйцеся да 18 верасня. 📍 20 верасня (пятніца), Варшава (Hotel Sheraton Grand). Зберагчы і развіць свой бізнес за мяжой, паверыць у сябе і пачаць сваю справу — вам на #BusinessForumEurope! Форум арганізаваны АВВА сумесна з Польскай гандлёвай палатай (KIG), у генеральным партнёрстве з US Department of Commerce, рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі. Інфармацыйны партнёр Форуму — "Белсат".
إظهار الكل...
video_2024-09-16_18-48-00.mp47.88 MB
🔥 7👏 4 3👍 2
Photo unavailableShow in Telegram
⚡️Запрашаем на ўнікальную лекцыю-трэнінг "Голас жанчыны ў бізнесе"! Вядучая — Марына Руся Шукюрава, вакальная тэрапеўтка і коуч, стваральніца падыходу vocal image для развіцця голаса. У патрыярхальным грамадстве жанчыны часта сутыкаюцца з сэксуалізаванай аб'ектывацыяй, незалежна ад сферы іх дзейнасці. Ці гэта палітыка, бізнес, ваенная справа або адукацыя — жанчынам часта складана заняць роўнае месца ў камунікацыі з мужчынамі. Голас і спосаб яго выкарыстання могуць тут адыграць важную ролю. На 2-дзённым трэнінгу вы: ▪️Пачуеце і раскрыеце сваю сапраўдную вакальную выяву. ▪️Даведаецеся, як зрабіць свой голас кампетэнтным, але застацца пры гэтым сабою — жанчынай, і не дазваляць суразмоўцу сэксуалізаваць вашу асобу. ▪️Распрацуеце вакальную стратэгію, якая дазволіць вам умацаваць вашыя пазіцыі ў прафесійным і сацыяльным кантэксце. ⏰ 24-25 верасня, Варшава. 17:30-18:00 пачатак 18.00-19.30 трэнінг Рэгіструйцеся па спасылцы. Колькасць месцаў абмежаваная: да 30 чалавек. Паспейце заняць сваё месца! 🙌 Сардэчна запрашаем паўдзельнічаць у гэтым трэнінгу, на якім вы раскрыеце сілу свайго голасу! Арганізавана АВВА пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
إظهار الكل...
🔥 9 3💯 2
اختر خطة مختلفة

تسمح خطتك الحالية بتحليلات لما لا يزيد عن 5 قنوات. للحصول على المزيد، يُرجى اختيار خطة مختلفة.