cookie

نحن نستخدم ملفات تعريف الارتباط لتحسين تجربة التصفح الخاصة بك. بالنقر على "قبول الكل"، أنت توافق على استخدام ملفات تعريف الارتباط.

avatar

Naračanščyna | Нарачанскі край

Naračanščyna — краязнаўчы канал пра Мядзельскі раён, тут вас чакаюць цікавыя гістарычныя факты, сустрэчы з велічнай прыродай і вандроўкі па знакамітаму Нарачанскаму краю. Сувязь: @Narachanski_bot Вашы ўспаміны і т.п.: @vashy_uspaminy_itp_bot

إظهار المزيد
مشاركات الإعلانات
1 106
المشتركون
-124 ساعات
+57 أيام
+13030 أيام

جاري تحميل البيانات...

معدل نمو المشترك

جاري تحميل البيانات...

#Сьвір, краявід мястэчка 1917 / 2024 (фота: inst Svetlana Savik)
إظهار الكل...
23👍 9😍 1
Родная хата Максіма Танка Знаходзіцца на ўскрайку вёскі Пількаўшчына. Менавіта тут 17 верасня 1912 года нарадзіўся Яўген Скурко — будучы паэт Максім Танк. Калісьці хутар стаяў між двух рэчак: Шыпаўка і Краснаўка. Увесну, як успамінаў паэт, ягоная хата была адрэзаная ад знешняга свету вадой. Тыя рэчкі потым зніклі ў меліярацыю. На хутары стаяць дзве хаты: навейшая, збудаваная ў 1930-я, і старая, у якой і нарадзіўся Максім Танк. Апошнімі гаспадарамі тут былі родзічы Максіма Танка, але ўжо каля 10 гадоў хутар пустуе. Месца надзвычай прыгожае і атмасфернае, як гэта часта бывае на радзімах пісьменнікаў. Зямля тут абсыпаныя жалудамі, што падаюць са старых дубоў, а сонечнае святло вельмі чароўна прабіваецца скрозь лісце дрэў.
إظهار الكل...
33👍 8🙏 3😍 2
Photo unavailableShow in Telegram
17 верасня 1912 года ў вёсцы Пількаўшчына на Мядзельшчыне нарадзіўся паэт Максім Танк (сапраўднае імя — Яўген Скурко). Максім Танк выступаў супраць паланізацыі і ліквідацыі беларускіх школ у Заходняй Беларусі. За што з перапынкамі праседзеў у турмах каля двух гадоў. У савецкі час займаў кіроўчыя пасады, актыўна дапамагаў беларусам. Дзякуючы яму быў выдадзены зборнік "Невадам з Нёмана" Ларысы Геніюш, кніга ўспамінаў "Сцежкамі жыцця" Паўліны Мядзёлкі. Максім Танк у 1966 дапамог Алесю Разанаву працягнуць вучобу на філфаку, калі таго выключылі з БДУ за ліст у падтрымку адукацыі на беларускай мове. За жыццё апублікаваў 35 зборнікаў паэзіі, паэмы "Нарач" і "Янук Сяліба", успаміны "Лісткі календара". На фота: Максім Танк у Лукішках, 1932 год
إظهار الكل...
28👍 5🎉 1🙏 1
Photo unavailableShow in Telegram
17 верасня 1939 ў Княгініне. Многія беларусы ў той дзень сапраўды сустракалі бальшавікоў з надзеяй. Яны верылі савецкаму радыё, а у многіх радня жыла па той бок мяжы. Аднак ужо першая сустрэча пакінула людзей ашарашанымі:
«На пероне каля Княгінінскага вакзала была ўсталяваная трыумфальная арка. Усе, ад малых да старых, адзеліся ў найлепшае: дэмісезонныя палітоны, строі, капелюшы. Калі на перон прыбыў паравоз, з вагона высыпала купка таварышаў у гімнасцёрках. Спыніліся, пачалі аглядацца. Узнікла паўза, некаторыя госці так і засталіся трымацца за парэнчы. Сярод прыезджых пачуліся ўстрывожаныя галасы: «Куды мы трапілі? Дзе мітынг вызваленых беларускіх сялян? Сабраліся ж адныя буржуі!» Упаўнаважаны арганізатар сустрэчы ледзь даў рады патлумачыць, што гэта і ёсць тыя самыя "трудзяшчыеся".»
Успаміны Анатоля Сцебуракі
«У першую чаргу ўсіх здзівіла армія. Выклікала ўсмешку прымітыўная зброя, а таксама вайсковы рыштунак чырвонаармейцаў. Іх некультурнасць адразу кідалася ў вочы.»
Успаміны Лідзіі Антановіч
إظهار الكل...
🙏 13 8 6😁 5👍 4
Photo unavailableShow in Telegram
наконт мапы вынікі месяца
إظهار الكل...
🗓 16 верасня 1870 года ў мястэчку Крывічы нарадзіўся Язэп Васілевіч, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, педагог, гісторык, публіцыст. У 1917 годзе стаў адным з лідараў Беларускай народнай грамады, У 1917—1919 гадах адзін са стваральнікаў і дырэктар Будслаўскай беларускай гімназіі. У жніўні 1920 года вярнуўся ў Будслаў, да кастрычніка быў дырэктарам школы. Успаміны Вінцэнта Жук-Грышкевіча аб прамове Васілевіча ў Будславе: «Урачыстасць адчыніў дырэктар Васілевіч палкай прамовай. Ён прывітаў прысутных з вялікай навіной абвешчання незалежнасці Беларусі й вытлумачыў, якое значэнне мае гэты векапомны акт. Пазней ён прачытаў цэлую лекцыю з гісторыі Беларусі, насвятляючы найважнейшыя мамэнты: Полацкі перыяд і Вялікае Княства Літоўскае. Гэты вялізарны натоўп людзей у замёрлай цішыні ўспрыймаў як нешта святое першы раз пачутыя словы са сваей гісторыі.» 1 жніўня 1930 года арыштаваны паводле сфабрыкаванай справы Саюза вызвалення Беларусі. У 1931 годзе высланы ва Уфу, дзе і памёр. Пасмяротна рэабілітаваны.
إظهار الكل...
14👍 8🙏 4🔥 1 1
Photo unavailableShow in Telegram
👋 Усім шчырае вітанне! Рады парэкамендаваць сяброўскі праект – Вялікае княства нумізматыка 🪙 На канале распавядаюць пра мінулае Беларусі (і не толькі) праз гісторыю грашовага абарачэння. Асабіста мне падабаецца караценькая даведка да кожнай манеты і яе фотаздымкі у добрай якасьці. Мяркую, будзе даспадобы як вопытным калекцыянерам, так і ўсім, хто проста любіць музейную тэматыку. Спасылка: https://t.me/skarbmin
إظهار الكل...
13👍 4
Photo unavailableShow in Telegram
14 верасня 1854 года ў Крываносах Кабыльніцкай воласці (цяпер Пастаўскі раён) нарадзіўся Напалеон Цыбульскі — беларускі і польскі фізіёлаг, філосаф, грамадскі дзеяч, вынаходнік адрэналіну. Адзін з першых выкарыстаў унутрывеннае ўліванне солевых раствораў (1880). У Кракаве стварыў медыцынска-навуковую школу. Вызначыў фізіялагічныя ўздзеянні экстрактаў наднырачнікаў. Зрабіў вынаходніцтвы і адкрыцці ў фізіялогіі і вызначыў хуткасць кровазвароту і масу крыві пры дапамозе прапанаванага ім прыбора — фотагематометра. Адкрыў уласцівасці адрэналіну, вывучаў гіпноз. У Крываносах Пастаўскага раёна захаваліся руіны фальварку роду Цыбульскіх і магілы родзічаў Напалеона Цыбульскага. Ягоная сваячка, Станіслава Высакінская, у дзявоцтве Цыбульская, валодала маёнткам Верачата.
إظهار الكل...
👍 21 4🙏 2
Photo unavailableShow in Telegram
Падрыхтавалі для вас маршрут восеньскага падарожжа па мястэчку Крывічы на адзін дзень Што вы зможаце пабачыць: 🍁 Царква ў Крывічах 🍁 Касцёл трынітарыяў 🍁 Забудова галоўнай вуліцы 🍁 Гандлёвая плошча 🍁 Стары млын у Прудніках Дайце ведаць, калі вас зацікавіў такі фармат!
إظهار الكل...
30👍 9🔥 2
Photo unavailableShow in Telegram
Усіх вітаю 👋 Наш краязнаўчы канал жыве дзякуючы вашым рэпостам, рэакцыям, а таксама энтузіязму двух адмінаў дадзенага праекта! Наша адміністрацыя патрабуе і фінансавай падтрымкі, бо стваральнікамі пастоў з’яўляюцца звычайны школьнік і студэнт. Будзем вам вельмі ўдзячны, калі вы яшчэ падтрымаеце гэты канал фінансава 💸 🟢 Беларусбанк: 9112 3800 5247 9120 Дата карткі: 06/25 Большасць грошай будзе ісці на развіццё канала: вандроўкі, стварэнне сайту, набыццё фотаздымкаў і т.п. За кожны данат будзем шчыра ўдзячны! Той, хто кідае данат - пішыце ў каментары ці ў бот, аддзячым вам у канцы будучых пастоў
إظهار الكل...
15👍 4
اختر خطة مختلفة

تسمح خطتك الحالية بتحليلات لما لا يزيد عن 5 قنوات. للحصول على المزيد، يُرجى اختيار خطة مختلفة.