cookie

نحن نستخدم ملفات تعريف الارتباط لتحسين تجربة التصفح الخاصة بك. بالنقر على "قبول الكل"، أنت توافق على استخدام ملفات تعريف الارتباط.

avatar

Беларуская Рада культуры

Афіцыйны канал, дзе будзем расказваць пра сваю дзейнасць і чым мы можам быць карыснымі культурніцкім актывістам. Наш сайт https://byculture.org/

إظهار المزيد
مشاركات الإعلانات
782
المشتركون
-124 ساعات
-37 أيام
+730 أيام

جاري تحميل البيانات...

معدل نمو المشترك

جاري تحميل البيانات...

Photo unavailableShow in Telegram
Як захаваць адзінае культурнае поле Кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін у гутарцы з культурна-асветніцкім парталам Будзьма разважае пра стан культурнай прасторы ў Беларусі і за мяжой, гаворыць пра сваё бачанне захавання агульнага культурнага поля. ❓Што для гэтага трэба зрабіць?
— Па-першае, інтэграванне беларусаў з Беларусі ў праекты беларусаў замежжа і наадварот — беларусаў замежжа ў праекты беларусаў унутры ў розных ролях — ад фінансавага мэнеджменту і тэхнічнага абслугоўвання да ментарынгу і стварэння канцэпцый новых праектаў. Па-другое, cтажыроўкі беларусаў у розныя краіны, арт-рэзідэнцыі, удзел у адукацыйных сесіях як у анлайн, так і ў афлайн. Па-трэцяе, знаходжанне ў пастаянным дыялогу, няхай сабе і не заўжды публічным, на тэму таго, што нас яднае і што нас натхняе на далейшыя дзеянні, на тое, каб заставацца беларусам і заставацца ў беларускай справе.
✔️Цалкам матэрыял чытайце на партале Будзьма і дзяліцеся думкамі, як захаваць сувязі беларусаў, падзеленых мяжой.
إظهار الكل...
🔥 5👍 1 1
Photo unavailableShow in Telegram
⚡️Праект “Васьміног” прэзентуе серыю адукацыйных відэа для падлеткаў і ўсіх тых, хто пачынае цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі. Першая праграма прысвечаная асобе Кастуся Каліноўскага. “Кастусь. 1863. Вітанне з радзімАІ”“Каб не тое паўстанне, магчыма, не было б на мапе такой краіны, як Беларусь”. ▪️Спецыяльна для роліка штучны інтэлект нават ажывіў Каліноўскага.  Стваральнікі праграм кажуць, што “знайшлі для гледачоў сапраўды нечаканыя і яскравыя факты пра нашую любімую Беларусь.!” ▪️Над выпускам пра Кастуся Каліноўскага працавалі: Кацярына Барушка, Яўген Шапчыц, Юрый Куўшынаў, AI-director Ілля Бажко. ▪️Усяго запланавана 15 выпускаў адукацыйнага серыялу. Кожны з матэрыялаў будзе прысвечаны такім з’явам беларускай культуры, як кінематограф, фатаграфія, цэнзураваная літаратура — усё тое, пра што не распавядаюць у беларускай школе.  ✔️ Паглядзець праграму можна па спасылцы
إظهار الكل...
🔥 11
Photo unavailableShow in Telegram
17 дзеячаў культуры з ліку палітвязняў ды іх сем’і атрымалі дапамогу ад Беларускай Радай культуры са сродкаў марафону салідарнасці “Нам не ўсё адно”. Агульная сума выплат склала 15 000 еўра. Вылучаныя сродкі дапамагалі аплаціць медыцынскія паслугі, юрыдычную дапамогу, выдаткі на рэлакацыю і іншыя неабходныя патрэбы. ▪️ Нагадаем, што на дадзены момант ў няволі знаходзіцца 164 дзеячы культуры. ❤️ Далучайцеся да збору @radakultury на падтрымку рэпрэсаваных дзеячаў культуры.
إظهار الكل...
7👍 2
Як жыве культура па абодва бакі мяжы? — Гэта абмяркоўваюць творцы, крытыкі і эксперты ў культурніцкай галіне ў новым сумесным праекце “Салідарнасці” і Беларускай Рады культуры. Першы суразмоўца ў межах сумеснага праекту — кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін, які ацаніў актуальны стан беларускай культуры і яе перспектывы ў будучыні. 👉 Мы перанеслі на карткі вытрымкі з гутаркі. ✔️ Поўную версію артыкула “Сход на 5 чалавек для прагляду беларускага кіно падаецца зусім дробным — але з такіх драбніц і сплятаецца жывая Беларусь, пакуль што нябачная” можна пачытаць на сайце "Салідарнасці".
إظهار الكل...
7🔥 5👍 1😐 1🫡 1
Photo unavailableShow in Telegram
💔 Беларускі ПЭН апублікаваў хроніку парушэнняў у сферы культуры за папярэдні месяц 🔸 Экстрэмісцкімі прызналі: Кліп і песня на верш Янкі Купалы «Хто ты гэткі» (1908).  Тры кнігі гісторыка Ігара Мельнікава. Instagram-акаўнт дызайнера Уладзіміра Цэслера. 🔸Завочна асудзілі на 5 гадоў зняволення журналіста, літаратара, праваабаронцу Уладзіміра Хільмановіча. 🔸 Больш — у Хроніцы парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры. 🔸У верасні экстрэмісцкімі матэрыяламі прызналі інфармацыю, размешчаную ў групе "Беларускi Хаб "Новая зямля" ў фэйсбуку. Прастора арганізоўвае імпрэзы і падтрымлівае мясцовыя культурніцкія і адукацыйныя ініцыятывы беларусаў. А таксама старонку ў Інстаграме мастака Антона Радзівонава. ❤️ Агульны збор Беларускай Рады культуры на падтрымку рэпрэсаваных дзеячаў культуры.
إظهار الكل...
💔 7😢 1
Photo unavailableShow in Telegram
🔥Беларуская Рада культуры запусціла новы магістрат па падтрымцы “Беларускай школы ў Варшаве” Чаму менавіта Беларуская школа ў Варшаве? Кіраўнік праекта "Беларускія магістраты" Цімафей Акудовіч:
“Мы вырашылі падтрымаць БШВ, бо, на нашую думку, — гэта адзін з самых амбітных праектаў у сферы адукацыі. БШВ мае некалькі філіялаў у Польшчы, развівае анлайн, супрацоўнічае з іншымі адукацыйнымі праектамі беларускімі ў іншых краінах. Гэта школа сабрала вакол сябе шмат беларускіх педагогаў. Яны вельмі сур'ёзна ставяцца да падрыхтоўкі метадычнага матэрыялу. Што для нас важна, яны яшчэ глядзяць у будучыню, плануюць развіваць бізнес-накірунак, каб стаць самаакупляльнымі. Ад іх поспеху залежыць перспектыва беларускай школьнай адукацыі ў свеце.”
▪️Падтрымка запланаваная на 9 месяцаў (да 31 траўня 2025). ▪️Сабраныя сродкі пойдуць на запуск новых прадуктаў і наем патрэбных спецыялістаў, каб перайсці на бізнес-фармат працы. 🔻 Падрабязней пра магістрат чытайце тут
إظهار الكل...
4👍 3🔥 3
🤹‍♀️ Новыя часы патрабуюць новых рашэнняў. Гаворка не толькі пра творчасць, бо мастакі зазвычай лёгкія на пад’ём, калі гаворка ідзе пра пошук новых сродкаў выяўлення, але і пра ацэнку гэтай творчасці, арт-крытыку. Ці маюць права сёння арт-крытыкі строга судзіць творцаў? Ці працуюць прынцыпы прафесіі, прынятыя раней? Ці мае крытык права захоўваць ананімнасць, мець уласных любімчыкаў і паказваць сваю сімпатыю (ці наадварот – суб'ектыўнае непрыманне)? Пра гэта мы разважалі з арт-крытыкамі, сябрамі і сяброўкамі Аналітычнай групы @radakultury і аўтарамі штоквартальных аглядаў падчас нядаўняга круглага стала. ✔️Гартайце карткі, каб даведацца, што #прамаўляюць_эксперты. А вы згодныя з імі?
إظهار الكل...
👍 5 2
Photo unavailableShow in Telegram
Важныя зборы на культурніцкія праекты і для палітвязняў, якія можна падтрымаць проста цяпер. ▫️Дом творцаў у Варшаве, які вось ужо некалькі гадоў ладзіць арт-рэзідэнцыі з праграмай рэабілітацыі для рэпрэсаваных дзеячаў культуры з Беларусі, цяпер сам просіць падтрымкі. Застаўся ўсяго 1 дзень, каб далучыцца да збору тут, ці 10 дзён – тут. ▫️Беларускі Хаб “Новая Зямля” у Беластоку таксама збірае данаты на сваю дзейнасць. Прастора арганізоўвае імпрэзы і падтрымлівае мясцовыя культурніцкія і адукацыйныя ініцыятывы беларусаў. ▫️Фундацыя BySol ужо традыцыйна збірае грошы на тое, каб 241 дзіця беларускіх палітвязняў 1 верасня пайшло ў школу з наборам неабходных рэчаў. Таксама BySol заклікае далучыцца да збору на фінансавую дапамогу мастаку, музыканту і былому палітвязню Алесю Папковічу. ▫️На краўдфандынг-платформе Gronka можна знайсці сімпатычны вам культурніцкі ці сацыяльны праект і падтрымаць яго данатам. ❤️ Збор Беларускай Рады культуры на падтрымку рэпрэсаваных дзеячаў культуры заўсёды адкрыты.
إظهار الكل...
👍 5 4
Photo unavailableShow in Telegram
📹 Цікавіць нацыянальная тэма ў беларускім кіно, але не ведаеце з чаго пачаць? Нястрашна! Кінаэксперт склаў для @radakultury падборку з 5️⃣ (+2️⃣) адметных фільмаў, якія можна паглядзець у сеціве проста цяпер. ▶️ «Акупацыя. Містэрыі» Пачаць знаёмства з беларускім кіно раім ці з самага канца. Або самага пачатку, тут як паглядзець. Культавыя «Акупацыя. Містэрыі» рэжысёра Андрэя Кудзіненкі здымаліся доўга ды пакутліва, амаль тры гады. Але, калі нарэшце выйшлі на экран, то нарабілі шуму: паказ на Ратэрдамскім кінафэсце, фактычная забарона, а потым паспяховая прэм'ера на радзіме... «Не было ніколі беларускага кіно. І не будзе» - фраза з пралогу стужкі, што стала мемам. Постмадэрнісцкае падарожжа па акупаванай Беларусі 1943 году абарочваецца тут сапраўдным трыюмфам ды нараджэннем новага беларускага, сапраўды нацыянальнага погляду на кінематограф. ▶️ «Кастусь Каліноўскі» Кастусь Каліноўскі і ў савецкай Беларусі быў Кастусём Каліноўскім — бясспрэчным героем, сімвалам барацьбы за незалежнасць краіны і нацыі. Нямая ды чорна-белая стужка 1928 году (з сучаснай агучкай Сяргея Пукста) успрымалася гледачамі сто год таму як відовішчны прыгодніцкі экшэн. Прыгоды ў стылі авантурных раманаў спалучаюцца з непаўторнай атмасферай кіно 1920-х, а яшчэ з унікальнымі кадрамі старога, неразбуранага бальшавікамі ды вайной Менска ў ролі Вільні ХІХ ст. ▶️ «Да заўтра» Фільм, што мусіў стаць савецкай агіткай супраць «панскай Польшчы», глядзіцца сёння як найсучаснейшая сатыра. Змаганне вучняў віленскай беларускай гімназіі за сваю нацыянальную годнасць ды волю прадстаўленае тут у выглядзе вострасюжэтнай драмы. Адзін з пачынальнікаў беларускага кіно Юрый Тарыч стварыў узорную стужку часоў нямога кіно. «Да заўтра» — яскравая дынамічная гісторыя з выкарыстаннем максімуму прыёмаў «мантажу атракцыёнаў». Безумоўна, найлепшы фільм рэжысёра і выбітны сведка часоў нямога кінематографа. ▶️ «Край тужлівых песень» Кадры здымак беларусаў стагадовай даўніны (лакацыі з гэтых кадраў цяпер у складзе расійскай Браншчыне) добра вядомы спецыялістам-этнографам. На іх захаваліся ўнікальныя этнаграфічныя элементы: строі, абрады, гульні. Напрыканцы 1990-х лідар нацыянальнага кіно Віктар Аслюк склаў з архіўных здымкаў асобны фільм, што стаў філасофскім разважаннем пра лёс беларускай нацыі. Фільм адмыслова агучаны кампазітарам Алегам Янчанкам і вакалам Тацяны Мархель. Адзін з самых пранікнёных ды ўдумлівых позіркаў у глыбіню беларускай душы. ❕Дадаткова раім паглядзець рэдкі фільм «Слёзы блуднага сына» Віктара Аслюка на тую ж тэму. ⏯ «Лісты да жывых» Адзін з самых яскравых аўтараў беларускага кіно Валянцін Вінаградаў паказваў найноўшую гісторыю беларусаў не з пункту погляду афіцыйнай ідэалогіі. Ды ў дадатак яшчэ і ў абсалютна авангардным ды мадэрнісцкім для сваіх часоў стылі. Таму і быў у выніку вымушаны з'ехаць з краіны з забаронай здымаць на беларускай кінастудыі. «Лісты да жывых» расказваюць пра змаганне з акупантамі, спецслужбамі ды карнікамі розных адценняў. Рэдкі выпадак, калі патрыятызм ды гераізм паказаныя ў кіно без пафасу ды ўпрыгожванняў. ❕ Абавязкова паглядзіце і наступны фільм Валянціна Вінаградава «Усходні калідор». Візуальна насычаны, сюррэалістычны трылер пра Мінскае падполле сёння ўспрымаецца надзвычай востра ды эмацыйна. #рада_раіць
إظهار الكل...
8👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
☄️ На рашэнне мелунскага адміністрацыйнага суда пра тое, што беларускага акцыяніста Аляксея Кузьміча не будуць дэпартаваць у Беларусь паўплывалі рэкамендацыйныя лісты ад дабрачынных арганізацый і мастацкіх суполак. У іх ліку — Беларуская Рада культуры, KALEKTAR / ZBOR, Free Art Will. Пра гэта нам паведамілі прадстаўнікі Аляксея Кузьміча. "Мы не бярэмся ацэньваць у дадзеным выпадку мастацкія вартасці акцыі Аляксея, не выказваем меркавання ў дыскусіі “Мастацтва гэта ці вандалізм?” Нашым рэкамендацыйным лістом мы пастараліся ўратаваць мастака, бо здароўе, бяспека і жыццё чалавека для нас перадусім. Вельмі ўсцешаныя тым, што рашэнне суда на гэты раз прынятае на карысць Аляксея”, — кажа кіраўнік @radakultury Сяргей Будкін. Нагадаем, што Аляксей Кузьміч быў затрыманы французскай паліцыяй у канцы ліпеня пасля акцыі Renaissance на магіле выбітнага мастака Вінсэнта Ван Гога ў Овер-сюр-Уаз, што непадалёк ад Парыжа. Да далейшых рашэнняў, якія вызначаць яго лёс, мастака працягваюць утрымліваць у ізалятары часовага ўтрымання. На знак пратэсту творца ўжо дзявяты дзень трымае галадоўку.
إظهار الكل...
13🕊 5🔥 3👍 1💩 1
اختر خطة مختلفة

تسمح خطتك الحالية بتحليلات لما لا يزيد عن 5 قنوات. للحصول على المزيد، يُرجى اختيار خطة مختلفة.