cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Віцебская Вясна

Падзеі, працэсы, здарэнні ў Віцебску, якія могуць закрануць і цябе. Правы чалавека і праявы свабоды - толькі па-беларуску.

Show more
Advertising posts
216
Subscribers
+224 hours
+37 days
+830 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

Photo unavailableShow in Telegram
На гэтым тыдні на Віцебшчыне прайшлі 🔻🔻🔻 - 10 судоў па «экстрэмісцкіх» адміністрацыйных справах (ч. 2 арт. 19.11 КаАП). Людзей судзілі ў Віцебску (4), Вушачах (4), Паставах (2) https://tinyurl.com/2u6jbm7h ❗️Таксама на гэтым тыдні ў Віцебску распачалі 2 новыя крымінальныя справы за абразу Аляксандра Лукашэнкі . 16 верасня у судзе Першамайскага раёна пачалі разбіраць справу 56-гадовага Паўла Іванова , 19 верасня ў судзе Кастрычніцкага раёна пачаўся разгляд справы 20-гадовага Арцёма Янкіна. Абодвух вінавацяць па ч. 1 арт. 368 КК.
Show all...
😡 2😢 1
Photo unavailableShow in Telegram
❗️У Вушацкім філіяле «Белтэлекама» правялі праверку «на экстрэмізм». Вынік – 4 суды па адміністрацыйных справах❗️ 19 верасня суддзя Вушацкага райсуда Аксана Мішута судзіла Сяргея Чарткова, Генадзя Арлоўскага і Дзмітрыя Федуковіча ( па ч.2 арт. 19.11). Усе яны супрацоўнікі Вушацкага філіяла «Белтэлекама», усе ў розны час былі станоўчымі героямі публікацый у мясцовай «раёнцы». І нават болей: Генадзь Арлоўскі быў занесены на раённую Дошку гонару ў 2022 годзе, а Дзмітрый Федуковіч – у 2014 годзе. Сёння, 20 верасня, тая ж суддзя Аксана Мішута разбірае справу Алены Федуковіч, жонкі ўчорашняга падсуднага. Жынчына таксама працуе ў мясцовым філіяле «Белтэлекама», і судзяць яе таксама за «распаўсюд экстрэмізму».
Show all...
😡 2😱 1
❗️У Вушацкім філіяле «Белтэлекама» правялі праверку «на экстрэмізм». Вынік – 4 суды па адміністрацыйных справах 19 верасня суддзя Вушацкага райсуда Аксана Мішута судзіла Сяргея Чарткова, Генадзя Арлоўскага і Дзмітрыя Федуковіча ( па ч.2 арт. 19.11). Усе яны супрацоўнікі Вушацкага філіяла «Белтэлекама», усе ў розны час былі станоўчымі героямі публікацый у мясцовай «раёнцы». І нават болей: Генадзь Арлоўскі быў занесены на раённую Дошку гонару ў 2022 г., а Дзмітрый Федуковіч – у 2014 г. Сёння, 20 верасня, тая ж суддзя Аксана Мішута разбірае справу Алены Федуковіч, жонкі ўчорашняга падсуднага. Жынчына таксама працуе ў мясцовым філіяле «Белтэлекама», і судзяць яе таксама за «распаўсюд экстрэмізму».
Show all...
Photo unavailableShow in Telegram
❗️Telegram-канал guBAZA размясціў яшчэ адзін відэаролік з затрыманымі падчас "хапуну" ў Глыбокім ❗️ 🔻"Хапун" у Глыбокім адбыўся напрыканцы мінулага тыдня і працягваўся некалькі дзён. Па звестках землякоў затрымана 12 чалавек, у тым ліку краязнаўца і даўні грамадскі актывіст Павел Лаўрыновіч. У відэароліку, які прадубляваў на Telegram-канал "Северная столица", блізкі да віцебскіх сілавікоў - змешчаны фотаздымкі марша пратэсту ў Глыбокім 16 жніўня 2020г.Таксама ў яго ўключаны фрагменты "пакаяльных відэа" двух мужчын і жанчыны. Усе яны пыцвярджаюць свой удзел у маршы пратэсту, жанчына плача... Частку затрыманых адвезлі ў Віцебскі следчы ізалятар. Ім інкрымінуюць арт. 342 КК (арганізацыя, падрыхтоўка або ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Show all...
😡 2
Photo unavailableShow in Telegram
Telegram-канал guBAZA прадэманстраваў відэаролік з затрыманымі жыхарамі Глыбокага ❗️❗️❗️ 🔻🔻🔻"Хапун" у Глыбокім адбыўся напрыканцы мінулага тыдня і працягваўся некалькі дзён. Па звестках землякоў затрымана 12 чалавек, у тым ліку краязнаўца і даўні грамадскі актывіст Павел Лаўрыновіч. Частку затрыманых адразу адвезлі ў Віцебскі следчы ізалятар. Ім інrрымінуюць арт. 342 КК (арганізацыя, падрыхтоўка або ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У відэароліку, паказаным на Telegram-канале сілавікоў, - фрагменты марша пратэсту ў Глыбокім 16 жніўня 2020г. Гэта быў самы масавы марш у райцэнтры, калі ўдзельнікі сышлі з ходнікаў на праездную частку. " Зачистили самых рьяных радикалов, которые по ночам ломали скамейки и плитку, а днём ходили с цветами,"— гаворыцца ў допісе да відэароліка .
Show all...
👍 1😡 1
Photo unavailableShow in Telegram
На Віцебшчыне працягваюцца суды за «распаўсюд экстрэмізму» 🔻🔻🔻 18 верасня за рэпосты і «лайкі» так званай «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі» паводле ч.2 арт.19.11 КаАП судзілі Алену Гарнак, жыхарку горада Віцебска. Яе справу ў судзе Першамайскага раёна разглядала суддзя Вольга Клімкова; 19 верасня па тым самым артыкуле КаАП судзяць Яўгена Зубкова, таксама віцябляніна. Яго справу будзе разбіраць суд Чыгуначнага раёна ў асобе Алены Цыганковай.
Show all...
😡 1
Photo unavailableShow in Telegram
У Віцебску – новая крымінальная справа за абразу Аляксандра Лукашэнкі ❗️ 🔻Сёння, 19 верасня, у судзе Кастрычніцкага раёну анансаваны разбор справы, распачатай паводле ч. 1 арт. 368 КК супраць Арцёма Янкіна. Яго справу прызначана разбіраць суддзя Святлана Кузмічонак. Пра асобу падсуднага вядома няшмат. Паводле звестак з адкрытых крыніц з вялікай доляй верагоднасці можна меркаваць, што гэта 20-гадовы жыхар Віцебска, вельмі актыўны ў сацыяльных сетках.
Show all...
😢 2😡 1
Photo unavailableShow in Telegram
Пастаўскі РАУС распачаў крымінальную справу «за здзек над дзяржаўным сцягам» 🔻Двое фігурантаў знялі дяржаўны сцяг, які быў вывешаны на будынку біліятэкі, і кінулі яго ў двары дома, дзе жыве адзін з хлопцаў. Паводле гэтага факта, устаноўленага пастаўскімі міліцыянтамі, супраць двух жыхароў райцэнтра распачалі справу ў адпаведнасці з арт. 370 Крымінальнага Крдэкса. Ім пагражае абмежаванне волі на тэрмін да 1 года.
Show all...
😡 3
Photo unavailableShow in Telegram
На волю выйшла Юлія Лабунова, палітзняволеная з Віцебска ❤️ 🔸За ўдзел у палітычных перфомансах 20 траўня 2022 г. суддзя Міхаіл Зубеня пакараў жанчыну зняволеннем у калоніі на тры з паловай гады. Справу Юліі Лабуновай і яшчэ траіх удзельнікаў "палітычных перфомансаў" разбіралі ў судзе Віцебскага раёна. Да суду ўсіх чацвярых цягам 8 месяцаў трымалі ў віцебскім СІЗА. Падчас зняволення ў Юліі Лабуновай з’явілася сімвалічная «хросная» – дэпутатка Бундэстага Е-Ван Ры. 🔸Жанчыну выпусцілі на волю па прашэнні аб памілаванні. 16 верасня Аляксандр Лукашэнка падпісаў загад аб памілаванні 37 чалавек.
Show all...
4
Photo unavailableShow in Telegram
У раскладзе Пастаўскага райсуда зноў фігуруе прозвішча экс-палітзняволенай Ірыны Палянінай. 🔻🔻🔻 Суддзя Наталля Жукава будзе вырашаць пытанне «аб змяненні патрабаванняў прэвентыўнага нагляду». 🔸У 2021 г. Ірыну Паляніну асудзілі паводле двух крымінальных артыкулаў: арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 295 (Незаконныя дзеянні з агнястрэльнай зброяй і боепрыпасамі). Яе прызналі вінаватай за каментар пад фотаздымкам начальніка Пастаўскага РАУС Аляксандра Рыбакова. Таксама падчас ператрусу ў яе знайшлі патроны, якія калісьці належалі яе бацьку. Палітзняволеная цалкам адбыла тэрмін і ў лістападзе 2022 г. выйшла на волю. 🔸Але ў 2023 годзе Паляніну затрымалі, выклікаўшы ў мясцовы РАУС для вырашэння пытанняў з прэвентыўным наглядам. 13 лістапада 2023 г. у судзе Пастаўскага раёна тая ж суддзя Наталля Жукава прыняла рашэнне працягнуць прэвентыўны нагляд на два гады. А 17 лістапада жанчыну асудзілі паводле ч. 2 арт.19.11 КаАП: у яе сацсетках знайшлі рэпосты з "экстрэмісцкіх" рэсурсаў.
Show all...
😡 3
Choose a Different Plan

Your current plan allows analytics for only 5 channels. To get more, please choose a different plan.