cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму. Для анонсаў - @sekktor_admin Кам'юніці чат - @sekktor_chat Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost

Show more
Advertising posts
4 260
Subscribers
+924 hours
+157 days
+10330 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

Photo unavailableShow in Telegram
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча ▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін. ▫️Калі: 24 (напісанне праектаў) і 25 верасня (стварэнне дасье) у 18:00-20:00. ▫️Дзе: Jasna 10/3. MIGRART запрашае творцаў-мігрантаў на семінар. У першы дзень вы даведаецеся, на чым трэба засяродзіцца пры напісанні заявак на гранты для фінансавання вашых ідэй. На другі дзень разгледзіце ключавыя элементы мастацкага дасье і яго структуру. Вы зразумееце, як прадставіць сваю працу найлепшым чынам. Семінары правядуць Аліцыя Баркоўска і Вольга Кліп (Фонд Strefa WolnoSłowa). 🔶Аліцыя Баркоўска – сузаснавальнік Strefa WolnoSłowa. Яна кіруе міжкультурнымі выступамі, семінарамі і перфарматыўнымі акцыямі. 🔹Вольга Кліп – куратар і культурны менеджар. Яе практыка засяроджана на рэінтэграцыі #мастацтва ў паўсядзённае жыццё і разбурэнні элітарных бар'ераў у мастацкіх інстытуцыях. 👉Каб зарэгістравацца, напішыце на [email protected]. #арт #адукацыя #майстар_клас
Show all...
2👍 1
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій 1️⃣ Афлайн-#трэнінг для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій ў #Варшава, #Польшча ▫️Калі: 18 кастрычніка ў 10:00 - 18:00 і 19 кастрычніка ў 10:00 - 13:00. На трэнінгу вы зможаце папрацаваць над тым, каб вашыя арганізацыі і ініцыятывы былі больш зразумелымі і прыкметнымі для аўдыторый: ствараючы камунікацыйныя стратэгіі, вы навучыцеся даносіць карысць, сэнсы і перавагі вашай дзейнасці. ⏳Ддл: 30 верасня. 👉Падрабязней. 2️⃣ «Эфектыўныя камунікацыі для #НДА і #медыя» - анлайн-#курс ▫️Калі: 3 кастрычніка - 21 лістапада па чацвяргах. Беларуская асацыяцыя журналістаў сумесна з Фондам ім. Фрыдрыха Эберта запрашае разабрацца, як пасябраваць з медыя, дагрукацца да сваёй аўдыторыі і вынесці важную для НДА сацыяльную праблему ў эпіцэнтр увагі грамадства. ⏳Ддл: 30 верасня. 👉Падрабязней. #адукацыя #майстар_клас #грамадскія_праекты #актывізм #медыя
Show all...
2
Photo unavailableShow in Telegram
🎉 Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture - #праграма мабільнасці для культдзеячаў з 🔥 ддл ▫️Для каго: #творцы і #культдзеячы. Фінансаванне мабільнасці даступна для падарожжаў і/або знаходжання прафесійных мастакоў або дзеячаў культуры ў краінах Паўночнай Еўропы і/або Балтыі. Праграма распаўсюджваецца на паездкі і/ці знаходжанне на тэрмін да 14 дзён. Фінансаванне пакрые праезд і суткавыя. Мэтай паездкі можа быць: - супрацоўніцтва з калегамі ў іншай краіне Паўночнай Еўропы і/ці Балтыі - спектакль - выстава - удзел у канферэнцыі, сустрэчы ці семінары - #даследванні. 🔸Заяўнік павінен пражываць (аднак не абавязкова з'яўляцца грамадзянінам гэтых краін) ў Эстоніі, Латвіі ці Літве альбо ў Даніі, Фінляндыі, на Фарэрскіх выспах, Грэнландыі, Ісландыі, Нарвегіі, Швецыі, на Аландскіх выспах. 🔗Праграма арганізуецца Nordic Culture Point, Інстытутам культуры краін Паўночнай Еўропы ў Хельсінкі. ⏳🔥Ддл: 20 верасня. 👉Падрабязней. #конкурс_грантаў #грант #арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
Show all...
3👍 1
⚡️✨Які сюрпрыз ад sekktor мы маем на сённяшнюю сустрэчу? Прызнаемся: мы рыхтавалі яго ўсё лета і нарэшце раскрываем карты! 🎉Каманда sekktor запускае вэб-платформу для беларускіх дзеячаў і дзяячак культуры, актывістаў(-к) і крэатараў(-к). Зараз быць у курсе магчымасцяў, мерапрыемстваў, навінаў і імёнаў у беларускай культуры і сумежных сферах дзейнасці можна будзе і на сайце sekktor.online. Расказваем пра змест ідэі ў картках і адказах на верагодныя пытанні ніжэй. ⏺ Навошта? Мэта ў тым, каб прапанаваць на платформу на стыку медыя і асобных сервісаў для беларусак і беларусаў, якія маюць (пра-)актыўнае дачыненне да культурніцкіх і творчых галін і грамадскага актывізму. Іншымі словамі, рабіць больш зручным пошук магчымасцяў, івэнтаў, патэнцыйна — імёнаў і праектаў, якія складаюць беларускую культуру. На прыкладзе Магчымасцяў: наладзіць агрэгацыю і зручны фільтр оўпэнколаў, каб яны больш не губляліся ў стужцы канала ці Захаванага ў Тэлеграм, а былі пад рукой і адпавядалі менавіта вашым інтарэсам. Плюс збіраць дапаможны кантэнт, праз які можна дзяліцца досведам, падтрымліваць сувязі і самаадукоўвацца. ⏺ Soft Launch Мы запускаемся паступова, крок па кроку дадаючы і выпраўляючы асобныя функцыі. Пра кожны такі зрух будзем будзем расказваць асобна, але што важна зараз — развіццё платформы немагчыма без вашай зваротнай сувязі і ў пэўным сэнсе суаўтарства. Як можна дапамагчы? Калі вам падабаецца ідэя, далучайцеся да супольнасці sekktor любым даступным вам спосабам: ⁃ Дайце фідбэк (альбо сваю абвестку) у @sekktor_chat (адкрыты чат) ці ў @sekktor_admin (прыват) ⁃ Зрабіце данат камандзе на Ko-Fi 🔥 ⁃ Прапануйце свой артыкул у будучыя Блогі ⁃ Далучыцеся да анлайн-інтэрв’ю, калі вы аматар(-ка) наведваць і/альбо арганізаваць культурніцкую імпрэзу. 👌Больш падрабязна пра ідэю і планы ад sekktor.online ініцыятарка праекта Каця Раманчык распавядзе сёння ў 16:00 СЕТ (17:00 Мінск/Вільнюс), падчас дыскусіі з менеджарамі самых буйных праграмам мабільнасці для беларусаў. Далучайцеся! Рэгістрацыя скончыцца за гадзіну да мерапрыемства! Ілюстрацыя: ©Lesia Pcholka — Heimat.
Show all...
20🔥 14👍 5🐳 1
Photo unavailableShow in Telegram
📝 SMMNI Online Camp - анлайн-#курс па SMM ▫️Для каго: беларусы_кі ва ўзросце 18-25 гадоў (магчымы ўзроставыя выключэнні). ▫️Калі: 30 верасня - 8 лістапада па панядзелках і пятніцах. Каму будзе карысна: - пачаткоўцам спецыяліст_(да)ам - тым, хто хоча пачаць SMM-кар'еру - тым, хто хоча навучыцца прасоўваць праекты на прафесійным узроўні. Што вас чакае: - карысныя веды і навыкі па стварэнні эфектыўных стратэгій у сацыяльных сетках - інструменты для стварэння, кіравання кантэнтам, аналітыкі і прасоўвання - магчымасць абмеркаваць свае праекты і стратэгіі з эксперткамі і іншымі ўдзельнікамі - саветы па развіццю асабістага брэнда і пабудове кар'еры ў SMM. 🔸Удзельнікі_цы(цы), якія скончылі праграму, атрымаюць сертыфікат і магчымасць супрацоўнічаць са спікерамі курса. 🔗SMMNI Online Camp рэалізуецца камандай TOP DROP DIGITAL, сумесна з Goethe-Institut у рамках праекта Imagine Y пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза. ⏳Ддл: 25 верасня. 👉Падаць заяўку. #адукацыя #майстар_клас #міждысцыплінарныя_праекты
Show all...
4🔥 2👎 1
Photo unavailableShow in Telegram
📚 Black Mountain Institute: Shearing Fellowship - літаратурная #стыпендыя ў #ЗША ▫️Для каго: #аўтары і #літаратары. ▫️Калі: 25 жніўня 2025 - 16 траўня 2026. Harter Black Mountain Institute абярэ пісьменнікаў для пражывання і працы ў інстытуце ў Лас-Вегасе. Стыпендвяты будуць узаемадзейнічаць з мясцовай супольнасцю. Праграма прапануе: - стыпендыю 46 500 USD - права на неабавязковае медыцынскае страхаванне; - памяшканні ў офісах BMI у кампусе UNLV - пражыванне(стыпендыяты пакрываюць некаторыя камунальныя паслугі). ⏳Ддл: 1 лістапада. 👉Падаць заяўку. #літаратура #самвыдат #кнігавыданне
Show all...
3
Photo unavailableShow in Telegram
🎉 Анлайн-сустрэча пра знакамітую англійскую праграму Chevening - стыпендыю на магістратуру ў #Вялікабрытанія ▫️Для каго: #культдзеячы, #творцы, #даследчыкі, #актывісты, прадстаўнікі #медыя і ўсе зацікаўленыя. ▫️Калі: 26 верасня ў 18:30. Adu.place запрашае паразмаўляць з Багданам Хмяльніцкім (Chevening ’22) і Маргарытай Галдзянковай (Chevening ’23) — таленавітымі беларусамі, якія ўжо адвучыліся на праграме і хочуць падзяліцца сваім досведам. Якія пытанні плануецца разгледзіць: ▪️Што такое Chevening і каму пасуе праграма? Якія бенефіты дае? ▪️Як падаць заяўку і паспяхова прайсці інтэрв’ю? ▪️Як абраць універсітэт? ▪️Як жыць у Вялікабрытаніі? Якія ўмовы дае праграма? ▪️Што далей? Як Chevening дапамагае ў жыцці? 👉Зарэгістравацца. #адукацыя #майстар_клас #даследванні #стыпендыя #грант
Show all...
🔥 5👍 1 1
Photo unavailableShow in Telegram
🟣 CreateCulture Space шукае space-менеджара_ку - #вакансія ў #Вільнюс, #Літва У CreateCulture Space (каворкінг і прастору для мерапрыемстваў) шукаюць space-менеджара_ку. Хочуць знайсці адказн_ую, пунктуальн_ую супрацоўні_цу, як_ая здолее стварыць утульную, гасцінную атмасферу. Абавязкова мець як мінімум 1 год вопыту ў адміністрацыі і свабодна валодаць літоўскай, англійскай і рускай мовамі. Абавязкі: ▪️Падтрымліваць утульную і арганізаваную прастору ▪️Кіраваць пастаўкамі і выгодамі ▪️Сардэчна прымаць гасцей і праводзіць экскурсіі ▪️Апрацоўваць запыты, водгукі і канфлікты ▪️Кантраляваць працу прыбіральні_ц ▪️Рассылаць навіны і шукаць магчымасці для развіцця. 🔸Дэталі будуць абмеркаваны падчас інтэрв'ю. 👉Падаць заяўку. #публічныя_прасторы #грамадскія_праекты #арт
Show all...
👍 7
Photo unavailableShow in Telegram
🔵 «Global Mini MBA – Кіраванне малым бізнесам» - анлайн-#курс ад Вольнага Беларускага Ўніверсітэту ▫️Для каго: актывісты, культдзеячы, творцы і г.д. ▫️Калі: 12 сакавіка - 22 чэрвеня. Запрашаюць на інтэнсіўны 4-месячны анлайн-курс, які арганізаваны ў супрацоўніцтве з Факультэтам Кіравання Лодзінскага ўніверсітэту пры падтрымцы Еўрапейскага саюзу ў Беларусі і Фонду міжнароднай салідарнасці. Курс ахоплівае асноўныя і самыя неабходныя элементы кіравання бізнесам. Асаблівая ўвага надаецца развіццю лічбавых кампетэнцыяў, неабходных менеджарам і лідарам на сучасным інавацыйным рынку. 🔹Выпускнікі, якія залічаць 80% праграмы, атрымаюць дыплом Факультэту кіравання Лодзінскага ўніверсітэту. 🔸Мова выкладання польская. ⏳Ддл: 23 верасня. 👉Падрабязней. 🔗 У Telegram-канале ВБУ можна знайсці набор і на іншыя курсы, рэкамендуем сачыць. #адукацыя #бізнес #культменеджмент
Show all...
👍 4
Photo unavailableShow in Telegram
🇩🇪 Berlin Program for Artists (BPA) - #праграма ментарства і нэтворкінга для творцаў, якія жывуць у #Берлін, #Германія ▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін. ▫️Калі: кастрычнік 2024 - верасень 2025. BPA спрыяе творчаму абмену паміж пачаткоўцамі і дасведчанымі #арт-дзеячамі з Берліна. Праграма прызначана для тых, хто жадае паглыбіць сваю практыку і паўзаемадзейнічаць з іншымі прафесіяналамі мастацтва. BPA з'яўляецца партнёрам Інстытута праблем сучаснага мастацтва KW, дзе штогод праходзіць выстава работ удзельнікаў. Арганізатары прапануюць: - ментарства - семінары - майстар-класы - новыя прафесійныя кантакты. ⏳Ддл: 23 верасня. 👉Падаць заяўку. #адукацыя #арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты #публічныя_прасторы
Show all...
👍 3 1
Choose a Different Plan

Your current plan allows analytics for only 5 channels. To get more, please choose a different plan.