cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

МЕНСКРАЗАМ!

Канал аб'яднання пратэстнага руху Менска, рэгіёнаў Беларусі, беларусаў Замежжа. #МыРазам рухаемся да перамогі над дыктатурай. Наш бот @menskrazam_bot Нашы акаўнты: https://teletype.in/@menskrazam/accounts 🤍❤️🤍 #МенскРазам‌‌

Show more
Advertising posts
731
Subscribers
No data24 hours
+27 days
-1130 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

Photo unavailableShow in Telegram
33 гады таму для большасці беларусаў гэта былі проста колеры. А сёння ў тых колерах усё: мужнасць, гонар, вера, любоў, каханне, боль і кроў. Свабода. Так простыя рэчы робяцца сімваламі, а сімвалы селяцца ў сэрцах розных людзей. А людзі разумеюць, хто яны, кім нарадзіліся, і пра якую будучыню мараць. Ужо не проста колеры. Наш сцяг. І мы вернем яго нашай краіне. Жыве Беларусь! І добрая песня на добры верш, паслухайце: Зміцер Вайцюшкевіч - Сцяг
Show all...
❤‍🔥 9👏 2
Photo unavailableShow in Telegram
19 верасня 1991 года бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сімваламі🤍❤️🤍 У гэты дзень Вярхоўны Савет БССР зацвердзіў новую назву краіны — Рэспубліка Беларусь, а таксама прыняў у якасці дзяржаўных сімвалаў бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня». @menskrazam_info
Show all...
❤‍🔥 8 1
Photo unavailableShow in Telegram
🇪🇺Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб становішчы палітвязняў у Беларусі
«Дэпутаты Еўрапарламента выказваюць крайнюю занепакоенасць становішчам многіх палітычных зняволеных, аб якіх нічога не чуваць месяцамі, якія маюць сур'ёзныя праблемы са здароўем або падвяргаюцца ізаляцыі і катаванням».
Прынятая рэзалюцыя заклікае беларускія ўлады прадставіць інфармацыю аб становішчы палітвязняў і дазволіць доступ да іх адвакатаў, сваякоў і Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа. Беларускія ўлады павінны неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітвязняў, дадалі дэпутаты Еўрапарламента, піша «Люстэрка». У рэзалюцыі таксама падкрэсліваецца занепакоенасць «у дачыненні да 300 000 беларусаў, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь пасля 2020 года і сутыкаюцца з палітычнымі пераследамі за мяжой». Рэзалюцыя была прынятая 549 галасамі «за», 21 «супраць» і 37 «устрымаліся».
Show all...
👍 6
Photo unavailableShow in Telegram
«Усё нагадвае раман Оруэла "1984"». Спецдакладчыца ААН па Беларусі распавяла пра сітуацыю ў краіне Анаіс Марэн займае пасаду гэтую пасаду з 2018-га года, сёлета яе мандат заканчваецца. У інтэрв'ю @byplradio яна распавяла пра сітуацыю ў Беларусі.
«У Беларусі парушаюцца ўсе правы чалавека. 2020-ты сапраўды быў цяжкім. Без фільтраў на маю пошту, у месенджар я атрымлівала інфармацыю пра раненні, расповеды, як катавалі падчас затрыманняў, сінякі, кроў. Усё нагадвае раман Оруэла «1984», я давала яго чытаць студэнтам ва ўніверсітэце. Сітуацыя ў Беларусі вельмі падобная да гісторыі гэтай кнігі. Але самы страшны год — гэта цяпер. Больш за паўтара года няма навін пра некаторых палітвязняў, якіх трымаюць у сітуацыі інкамунікада. Гэтыя ўмовы нечалавечныя, гэта можа азначаць, што ў Беларусі адбываюцца злачынствы супраць чалавечнасці. Калі верыць інфармацыі, якую мы маем, то Марыя Калеснікава важыць 45 кг, Алесь Бяляцкі стаў амаль сляпым, бо ўвесь час гарыць святло ў камеры, і не даюць прайсці медагляд».
Show all...
😢 8😭 6
​​У дзень, які зараз падаецца як свята ўз'яднання Заходняй і Усходняй Беларусі, СССР фактычна ўступіў у вайну. Але не ў любімую лукашыстамі "вялікую айчынную", а ў другую сусветную. На баку Гітлера. Добрая нагода для святочнага канцэрта і выступу галоўнага пацука. Яшчэ і генпракурору і аматару генацыду шведу прысвоілі чарговае званне. Цікава, як нашых пераможцаў нацызму цягне да такіх дат. Такое свята з карычневым адценнем. Дарэчы, вось яшчэ адна дата: праз 5 дзён у Брэсце адбыўся сумесны германа-савецкі парад. Чым не дзень сяброўства народаў?! Але пакінем гісторыю навукоўцам. Уся гэтая тэма з адзінствам народа, якой бы дзень яны не абралі, гучыць агідна. Бо тыя, хто зараз святкуюць, імкнуцца запэўніць беларускі народ, што яго не існуе. Што мы "рускія са знакам якасці", а можа ўжо і без знака. Што наша мова - дыялект, і культура - лапці і дранікі ў рэстарацыі "поедем-поедим", і гісторыя пачалася прыкладна ў 1994 г. Памятаеце, як у фінскім эпасе Стары Вайнямёйнен ствараў сусвет? Вось і ў пацукоў свой эпас, і там таксама ёсць стары - стваральнік усяго. А кнігі па гісторыі забараняюць, як і ўвогуле беларускія кнігі, культурныя праекты прызнаюць экстрэмісцкімі, імя Каліноўскага намагаюцца выкрасліць адусюль, у беларускіх гарадах ставяць помнікі расейскім катам. Схаваць, закапаць, спаліць, разбурыць, знішчыць усе беларускае - і адсвяткаваць народнае адзінства. У дзень адзінства чэкістаў з нацыстамі. Ну не могуць яны не ганьбіцца. Сёння нам няма чаго святкаваць. Ганебная гістарычная нагода і яе не менш ганебнае выкарыстанне сучаснай прапагандай. Але ўсё тое добрае, што яднае народ, нікуды не знікла, яно працягвае існаваць. І не толькі добрае. Нянавісць таксама яднае - на шчасце ці на жаль. І нам не патрэбны нейкі асаблівы дзень, каб усё гэта адчуць. А вось новы дзень незалежнасці - яго не хапае. І ён яшчэ будзе, і гэта будучае свята сапраўды аб'яднанне ўсіх беларусаў. Жыве Беларусь!
Show all...

🔥 19
Repost from Historyja
Photo unavailableShow in Telegram
"Заўсёды тыя, у каго няма ніякіх аргумэнтаў, адказваюць кулямі, арыштамі, цэнзурнымі забаронамі" Максім Танк
Show all...
💯 15
#галасы_беларусаў Уважаемые представители ЕГУ, доноры, международное сообщество! Я, Миронов Илья, студент ЕГУ, гражданин Беларуси, обращаюсь к вам с глубокой тревогой.  В Беларуси происходит масштабная репрессивная кампания против студентов, борющихся за демократию и свободу. Многие мои соотечественники, оказавшись в вынужденной эмиграции,  лишены возможности продолжить образование, столкнувшись с экономическими трудностями и отсутствием доступа к качественному обучению. К сожалению, в 2024 году ЕГУ не получил необходимую финансовую поддержку для помощи этим репрессированным студентам.  Это трагично, ведь ситуация с каждым днем усугубляется. Я предлагаю следующие меры для оказания немедленной помощи: 1. Краудфандинг: Организация  краудфандинговой кампании с целью сбора средств на стипендии, жилье и другие необходимые расходы. 2. Программа менторства: Создание программы менторства, где студенты-волонтеры из ЕГУ и других вузов будут помогать беларуским студентам адаптироваться к обучению, искать жилье и работу. 3. Обращение к международным организациям:  Обращение к международным организациям, таким как ООН, ЕС, Amnesty International с просьбой оказать финансовую помощь и предоставить гарантии безопасности для студентов-беженцев. 4. Мобилизация общественности:  Активное привлечение общественности к проблеме через СМИ, социальные сети, проведение информационных кампаний с целью создания широкой поддержки репрессированным студентам. 5. Партнерство с другими вузами:  Создание партнерства с другими университетами в Литве и Европе для предоставления репрессированным студентам доступа к образовательным ресурсам и помощи в трудоустройстве. Мы, студенты ЕГУ, призываем вас не оставаться равнодушными к беде своих соотечественников.  Мы  не можем допустить, чтобы талантливые студенты, борющиеся за свободу и демократию, были лишены возможности получить достойное образование. С надеждой на скорейшее решение этой проблемы и  поддержку! @menskrazam_info
Show all...
18
​​Кажуць, у Беларусі знік грамадзянін Латвіі (насамрэч, зразумела, дзе знік, беларусы таксама там рэгулярна знікаюць). І ўсе выданні напісалі пра гэта, і мы нават ведаем імя: Эмілс Асарс. А памятаеце такого Масатосі Ніканісі? Ніхто не памятае. На жаль. Тыдзень таму абмяркоўвалі кіно пра "японскага шпіёна", і жартавалі, бо гэта ж кдб - замест трылера ў іх заўжды выходзіць камедыя. Усё сапраўды і смешна, і абсурдна. І незразумела, ці пацук вырашыў пагандляваць яшчэ з адной краінай, ці ў яго "кінематаграфістаў" ёсць норма на колькасць "фільмаў" у год. Але "японскі шпіён" - гэта жывы чалавек, які зараз сядзіць у беларускай турме. І хутчэй за ўсё нават не разумее, што адбываецца, - бо моўны бар'ер, і ўвогуле іншаземцу не ў тэме цяжка ўсвядоміць усё, што ў нас адбываецца. Сам вінаваты - абраў жыццё ў Беларусі? Але людзей дзясяткамі затрымліваюць на мяжы, людзі захоўваюць фоткі з маршаў акурат на тэлефонах. Не замежнікі, а нашы. Беларуская дзяўчына пасля Акрэсціна абураецца, што ёй раней ніхто не распавёў, "як гэта цяжка". І кожная гісторыя, нават такая шакуючая, як гісторыя Масатосі Ніканісі, жыве ў інфаполі дзень ці два. А потым людзі забываюць. Бо тут гэта такая руціна, штодзень кагосьці хапаюць ні за што, катуюць, судзяць, прысуджаюць шматгадовыя тэрміны. Чалавечыя трагедыі ператвараюцца ў інфаповады, інфаповады забываюцца, вызваляючы месца ў эфіры для іншых інфаповадаў. Гэта няправільна, але як знайсці эмпатыю на ўсіх, калі тых "усіх" так шмат? І можна забыць пра чарговы "фільм" ад кдб. Прыйдзецца, каб не звар'яцець. Ёсць спісы - і ахвяр, і злачынстваў, і злачынцаў. Але што мы дакладна не маем права зрабіць - гэта здацца. Заплюшчыць вочы. Бачыць толькі добрыя навіны - маўляў, вунь людзей вызвалілі. І не думаць пра іншых, хто зараз у палоне, і пра новых вязняў, якія дадаюцца кожны дзень. Здацца - забыць увогуле ўсё, нават сябе. І наўрад ці гэта ўвогуле магчыма. Свабоду ўсім закладнікам! Пакарання ўсім злачынцам! Жыве Беларусь!
Show all...

💯 12💔 6❤‍🔥 1
У Місіі Дэмакратычнай Беларусі ў Брусэлі прайшоў семінар “Праблемы беларускай дыяспары. Напрамкі працы ўнутры дыяспары”, арганізаваны Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыяй (Грамада). Пасля семінару прадстаўнікі Чэшскай, Нямецкай, Французкай, Нідэрландскай, Люксембургскай і Бельгійскай дыяспар напісалі паштоўкі палітвязням, якія нарадзіліся ў верасні і не могуць адсвяткаваць свой Дзень Народзінаў, бо знаходзяцца ў няволі. #МыРазам
Show all...
17
Беларусы Шчэціна 🇵🇱 сабраліся на традыцыйную нядзельную акцыю ў падтрымку палітвязьняўНягледзячы на ўсе намаганні рэжыму, мы памятаем зняволенных, якія не атрымліваюць у турме аніякіх лістоў, паштовак, грошаў... Кожная навіна пра стан здароўя або настрой палітзняволеннага ў рэжыме інкамунікада - доўгачаканая і суцяшальная для яго блізкіх і знаёмых. Людзі ахвяруюць гадамі свайго жыцця, здароўем і свабодай каб зрабіць нашую Беларусь дэмакратычнай краінай. І мы дасканала пра гэта памятаем і удзячныя ім. А цяперашнія каты і турэмшчыкі будуць адказваць за свае ўчынкі па законе. Не, ніхто не будзе трымаць іх без лістоў, перадачаў, паштовак... Проста ніхто не будзе ім пісаць. Пра іх забудуцца на ўвесь тэрмін іх зняволення, бо яны не вартыя ані падтрымкі, ані добрых словаў. Свабоду палітвязням! Жыве Беларусь! #МыРазам
Show all...
1.87 MB
❤‍🔥 21
Choose a Different Plan

Your current plan allows analytics for only 5 channels. To get more, please choose a different plan.