cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

Advertising posts
22 680
Subscribers
-1924 hours
-1107 days
-45430 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

00:30
Video unavailableShow in Telegram
Святлана Ціханоўская: «Рэжым 4 гады робіць усё, каб прымусіць беларусаў маўчаць» У інтэрв'ю каналу «Дождь» беларуская лідарка падзялілася сваім бачаннем умоваў, пры якіх у Беларусі адбудуцца сумленныя выбары, а таксама распавяла, чаму важна ўмацоўваць нацыянальную ідэнтычнасць. Асноўнае з гутаркі:  📌 «Лукашэнка хоча сядзець ва ўладзе бясконца. Ён баіцца перадаваць уладу, бо нікому не верыць». 📌 «Для таго, каб у Беларусі былі рэальныя выбары, трэба выканаць 5 умоваў: спыненне рэпрэсіяў, вызваленне ўсіх палітвязняў, роўныя ўмовы для вылучэння і ўдзелу ўсіх кандыдатаў, свабода прэсы і свабода слова, забеспячэнне сумленнага падліку галасоў». 📌 «Лукашэнка ведае, што не верне добразычлівасць Захаду. Да таго ж, нягледзячы на тое, што цяпер выглядае так, што Пуцін яго хаўруснік, ён баіцца Расію. Ён ведае, што Пуцін зможа яго замяніць. Каб мінімізаваць рызыкі, ён будзе максімальна выкарыстоўваць ціск на людзей унутры краіны».  📌 «У Захаду цяпер шмат задач: гэта і Украіна, і Беларусь, лёсы якіх вельмі ўзаемазвязаныя. У іх ёсць сілы гэта зрабіць, але патрэбная палітычная воля».  📌 «Нам трэба ўмацоўваць сваю нацыянальную ідэнтычнасць, таму што Расія захоплівае Беларусь: мову, усе сферы жыцця краіны. Трэба ўмацоўваць СМІ, каб змагацца з прапагандай, падтрымліваць грамадзянскую супольнасць і палітычная структуры».
Show all...
IMG_2376.MP410.80 MB
114👍 40❤‍🔥 12👏 4🤯 1😢 1
Святлана Ціханоўская: «Людзям, якія трапілі пад каток рэпрэсіяў, патрэбная дапамога тут і цяпер, а не калі-небудзь у будучыні» Сёння ў Вільні беларуская лідарка прэзентавала Міжнародны гуманітарны фонд дапамогі беларускім палітвязням. Мерапрыемства прайшло ў фармаце прэс-канферэнцыі, удзел у якой узялі прадстаўнікі арганізацыяў гуманітарнай падтрымкі ў Беларусі: Вольга Зазулінская (фонд «Краіна для жыцця»), Андрэй Стрыжак (фонд BYSOL), Аляксей Лявончык (фонд ByHelp). Падчас сваёй прамовы Ціханоўская распавяла падрабязнасці працы фонду: 📌 «Людзям, якія трапілі пад каток рэпрэсіяў, патрэбная дапамога. Тут і цяпер, а не ў будучыні. Патрэбная яна і тым, хто выйшаў з засценкаў нядаўна, і сем’ям тых, хто застаецца ў няволі. І я спадзяюся, што ў першую чаргу дапамога будзе аказвацца тым, хто ўнутры краіны». 📌 «Гуманітарны фонд будзе такім «кошыкам», куды ўсе, каму неабыякавая Беларусь, змогуць ахвяраваць. Гэта можа быць і ўрад, і міжнародная арганізацыя, і мецэнат. Гэты фонд ствараецца ні ў якім разе не замест цяперашніх праграмаў дапамогі, а ў дадатак да іх». 📌 «У працы фонду вельмі важныя празрыстасць і ашчаднасць. Рэпутацыя арганізацыі мае вялікае значэнне. Ніхто не павінен ставіць пад сумнеў, што дапамога пайшла па прызначэнні і сапраўды тым, каму яна патрэбная». 📌 «Кіраванне арганізацыяй будзе калектыўным. Праваабаронцы і гуманітарныя ініцыятывы будуць разам прымаць рашэнні аб накіроўванні сродкаў. Наглядаць за працай будзе Назіральная рада: эксперты, прадстаўнікі медыясупольнасці і замежныя дыпламаты. Аб’яднаны Пераходны Кабінет ці Офіс умешвацца ў працу фонду не могуць і не будуць». 📌 «Дапамога рэпрэсаваным не замяняе працы па вызваленні палітвязняў. Гэта напрамкі, якія мы вядзём адначасова. Мы будзем змагацца за вызваленне кожнага і кожнай. Вызваленне палітвязняў і спыненне рэпрэсіяў – наша задача і прыярытэт».
Show all...
ST_2024_09_19_1920x1080_TG.mp420.72 MB
129👍 27🔥 10👏 8🤯 3😢 1
Photo unavailableShow in Telegram
Святлана Ціханоўская: «33 гады таму Вярхоўны Савет афіцыйна зацвердзіў назву нашай краіны – Рэспубліка Беларусь. Разам з назвай краіны былі зацверджаныя і дзяржаўныя сімвалы: герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг, якія ўвасабляюць доўгі шлях беларусаў да свабоды і незалежнасці, імкненне да справядлівасці і права вызначаць уласны лёс. Сёння рэжым спрабуе адабраць у нас гэтыя сімвалы, забараніць іх як нешта чужое і варожае. Але ні ціск, ні гвалт, ні пагрозы не могуць сцерці беларускую культуру, гісторыю і ідэнтычнасць. І ніводная ўлада не здолее выкрасці нашае самавызначэнне: яно належыць не дзяржаве, а народу. Гэта частка нас саміх, і яе немагчыма сцерці. Я ўпэўненая: надыдзе дзень, калі бел-чырвона-белы сцяг ізноў будзе лунаць над нашай краінай як сімвал вольнай Беларусі. Жыве Беларусь!»
Show all...
245👍 32🔥 15🤯 3👏 1
Photo unavailableShow in Telegram
Прыходзьце на асабістыя размовы са Святланай Ціханоўскай і Вадзімам Кабанчуком у гэтую пятніцу, 20 верасня На гэтым тыдні ў асабістых размовах з беларусамі і беларускамі разам са Святланай Ціханоўскай будзе ўдзельнічаць прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Вадзім Кабанчук. Вы можаце спытаць пра магчымасці дапамогі беларускім добраахвотнікам ва Украіне і пабудову сілавых структураў у Новай Беларусі. Размовы пройдуць у пятніцу, 20 верасня, з 13:00 да 14:30 па Мінску. Да гэтых размоваў можна далучыцца анлайн з любой часткі свету. Гэта бяспечны фармат для беларусаў і беларусак унутры краіны. Каб трапіць на размову са Святланай і Вадзімам, трэба зарэгістравацца па гэтай спасылцы.
Show all...
112👍 41❤‍🔥 6🤔 2🤯 2
01:59
Video unavailableShow in Telegram
«Алімпіяда палітычнага сезона» – што гэта? Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі расказвае пра «палітычны сезон». Што гэта значыць, з чаго ён пачынаецца, а што – галоўная яго падзея – глядзіце ў відэа.
Show all...
DK_2024_09_16_1920x1080_TG.mp426.67 MB
😐 466🔥 46👍 24 10❤‍🔥 5🤔 5🤯 4
01:27
Video unavailableShow in Telegram
Святлана Ціханоўская – да 1500 дзён пратэстаў «Сёння роўна 1500 дзён з таго моманту, калі мы зразумелі – нас вельмі шмат. Шмат тых, хто гатовы змагацца за свабоду і будучыню нашай Беларусі. Часам здаецца, што гэтыя 1500 дзён былі толькі пра боль, пакуты і страты. І сапраўды, гэта быў вельмі цяжкі для беларусаў час. Але мы знайшлі тое, што ўжо ніколі не страцім. Мы навучыліся быць разам і падтрымліваць адно аднаго. Мы даведаліся, што салідарнасць сапраўды ратуе. Мы ўбачылі, што менавіта разам мы здольныя зрабіць нашмат больш, чым калісьці здавалася.
Кожны дзень нашага змагання – гэта дзень барацьбы за тых, хто цяпер у турмах. За тых, чые жыцці разбураныя, хто перажыў катаванні і цяпер вучыцца жыць нанова. За кожнай такой гісторыяй – лёсы, якія змяніліся назаўжды.
Свабодная Беларусь жыве ў кожным, хто не застаўся абыякавым. У кожным, хто працягвае змагацца і ўнутры краіны, і за яе межамі. І самае галоўнае: вольная Беларусь жыве ў кожным нашым кроку на гэтым шляху да свабоды».
Show all...
ST-TG.mp425.09 MB
264👍 41❤‍🔥 9🤯 8🔥 3🤔 1🎉 1
Photo unavailableShow in Telegram
«Калі наступяць дэмакратычныя перамены і ніхто не будзе баяцца гаварыць адкрыта, беларусы вернуць сабе незалежнасць», – Святлана Ціханоўская – на Парламенцкай асамблеі НАТА Беларуская лідарка звярнулася да ўдзельнікаў Парламенцкай асамблеі НАТА ў Варшаве падчас панэлі, прысвечанай Беларусі і краінам Балтыйскага рэгіёна. Разам з кіраўніцай Аб’яднанага Пераходнага Кабінета ўдзел у мерапрыемстве ўзяў і яе намеснік – Павел Латушка. На чым Ціханоўская акцэнтавала ўвагу ў сваёй прамове? 📌 Стаўленне беларусаў да расійскай агрэсіі супраць Украіны:
«Толькі 4% беларусаў падтрымліваюць ідэю ўдзелу беларускага войска ў вайне. Больш за 60% выступаюць супраць разгортвання ядзернай зброі. Менш за 5% падтрымліваюць ідэю аб'яднання з Расіяй».
📌 Перамены ў краіне:
«Калі наступяць дэмакратычныя перамены і ніхто не будзе баяцца гаварыць адкрыта, беларусы вернуць сабе незалежнасць. І яны будуць шанаваць яе больш, чым раней».
📌 Цяперашняя сітуацыя ў Беларусі:
«Тое, што адбываецца ў Беларусі, можна назваць паўзучай акупацыяй. Расія разбурае нашую нацыянальную ідэнтычнасць, культуру, мову. Яна ўсталёўвае кантроль над эканомікай, інфармацыйнай і ваеннай прасторай. Беларусь стала плацдармам для расійскай агрэсіі супраць Украіны, а расійскія беспілотнікі выкарыстоўваюць паветраную прастору Беларусі для нападаў на ўкраінскія гарады і забойства мірных жыхароў».
📌 Важнасць саюзнікаў:
«На гэтым шляху нам патрэбныя саюзнікі, і многія з іх знаходзяцца ў гэтай зале. Мы не просім вас змагацца замест нас. Мы просім вас падтрымаць нашую барацьбу. Дапамагаючы беларускаму дэмакратычнаму руху, вы таксама дапамагаеце Украіне і закладваеце асновы будучай бяспечнай і мірнай Еўропы».
Show all...
👍 142 46👏 7🔥 5🤯 3😢 1
Photo unavailableShow in Telegram
Святлана Ціханоўская: «Беларусы дэманструюць салідарнасць і самаарганізацыю ў дапамозе ахвярам паводкі» Беларускія дэмакратычныя сілы і дыяспары актыўна ўдзельнічаюць у дапамозе ахвярам паводкі, якая закранула шэраг краінаў Цэнтральнай Еўропы, у тым ліку Польшчу і Чэхію. У гэты цяжкі момант беларусы праяўляюць салідарнасць і падтрымку як унутры супольнасці, так і з пацярпелымі мясцовымі жыхарамі.
«Дарагія беларусы, у чарговы раз вы дэманструеце салідарнасць і самаарганізацыю. Калі ў краінах, дзе вы жывяце, здараецца бяда – вы адразу рэагуеце і пачынаеце аказваць дапамогу, валанцёрыць, збіраць сродкі. Дзякуй за вашую чалавечнасць і эмпатыю. Калі ж бяда закранула вас асабіста, звяртайцеся да нас праз гарачую лінію, і мы будзем імкнуцца дапамагчы і адказаць на пытанні»,
– пракаментавала Святлана Ціханоўская.
Show all...
👍 141 50👏 10🤯 2
01:17
Video unavailableShow in Telegram
Светлана Тихановская: «Неважно, как долго вы отсутствовали в стране – для режима нет срока давности» В Беларуси продолжаются задержания людей по возвращению на родину. С начала 2024 года, по данным правозащитного центра «Весна», было задержано не менее 55 человек. В прошлом году зафиксировано более 200 таких случаев. Беларусская лидерка прокомментировала задержания беларусов, которые возвращаются домой из-за границы:
«Сегодня режим зазывает нас домой различными способами. Создаёт комиссии по возвращению, обещает прощение всех «грехов». Но всё это сплошной обман: вам предлагают альтернативу, которой на самом деле нет. Всё закончится репрессиями, едва вы пересечёте границу. Дорогие мои, я не могу советовать вам, как поступать: у каждого из нас есть причины для возвращения домой. Но я искренне прошу беречь себя и очень серьёзно взвесить всё «за» и «против» перед поездкой в Беларусь. Если существуют опасения, что вы можете попасть под преследование, пожалуйста, не испытывайте судьбу. Не рискуйте собой и не поддавайтесь на уловки пропаганды».
Show all...
ST_02_07_1920x1080_TG.mp422.48 MB
158👍 60😢 9🔥 8👏 6🤯 2💔 2🤔 1
02:00
Video unavailableShow in Telegram
Святлана Ціханоўская – пра вызваленне палітвязняў «Сёння мы дазналіся пра вызваленне яшчэ 37 палітвязняў. Я радуюся за кожную сям'ю, якая пасля такіх цяжкіх выпрабаванняў атрымае доўгачаканае шчасце быць разам. Я радуюся за кожнага дзіцяці, якога абдыме вызваленая маці, а так чаканы бацька прачытае казку на ноч. За кожнага, хто зможа пацалаваць свайго мужа ці жонку. Яшчэ нядаўна гэта было цяжка ўявіць, але ўжо некалькі месяцаў запар мы бачым, што людзей вызваляюць з-за кратаў да заканчэння тэрміну. Гэта крокі ў правільным напрамку, і вызваленні павінны працягвацца. У той жа час праваабаронцы працягваюць атрымліваць інфармацыю пра новыя допыты, арышты, тэрміны і штрафы. З’яўляюцца новыя палітвязні. Рэжым кажа пра народнае адзінства, але пры гэтым падзяляе людзей на «сваіх» і «чужых» і працягвае біць «чужых», а часам і «сваіх» – каб іншыя баяліся. У Беларусі за кратамі знаходзяцца мінімум 120 чалавек, якія атрымалі тэрміны больш за 10 гадоў – толькі за тое, што мелі смеласць выказваць і абараняць сваю пазіцыю. Якое народнае адзінства, калі ўжо паўтара года мы не чулі пра Марыю Калеснікаву ці Мікалая Статкевіча, Ігара Лосіка ці Сяргея Ціханоўскага, а Нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму не перадаюць лекі? А маму дваіх сыноў, Паліну Шарэнду-Панасюк, працягваюць катаваць у турме. Рэжым спрабуе стварыць ілюзію, нібыта вызваляе «злачынцаў». Але яны не ўчынялі ніякіх злачынстваў – толькі мелі смеласць мець свае перакананні. І пакуль хоць адзін чалавек застаецца за кратамі, мы працягнем рабіць усё, што магчыма, каб кожны выйшаў на волю і вярнуўся дадому».
Show all...
IMG_2304.MP443.43 MB
219👍 50🔥 8👏 4🤯 4😢 2
Choose a Different Plan

Your current plan allows analytics for only 5 channels. To get more, please choose a different plan.