cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Беларусы Грузии / BY in Georgia

Канал створаны як інфацэнтр для Беларусаў, якія пераязджаюць ці ўжо пераехалі ў Грузію. Па пытаннях рэклямы пісаць @CarloSerhio Зваротная сувязь @CarloSerhio

Show more
Advertising posts
2 257
Subscribers
-624 hours
-137 days
-4430 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

❗️ПАТРЭБНА ДАПАМОГА Добры дзень! Мяне клічуць Андрэй Мялешка. Звяртаюся да вас па дапамогу, бо апынуўся ў вельмі цяжкіх абставінах, якія шакавалі ўсю нашу сям'ю і падзялілі яе на дзве паловы. Я са старэйшай дачкой Сашай вяртаўся з Варшавы дадому ў Грузію. Гэта было звычайнае вяртанне з чарговай паездкі. Нечакана супрацоўнікі аэрапорта Кутаісі мне паведамілі, што нам з дачкой адмоўлена ва ўездзе ў Грузію. Прычыны мне не патлумачылі. Мы з дачкой вымушана апынуліся ў Польшчы з тымі рэчамі, што бралі на тры дні. Без жылля, грошай і разумення, што рабіць далей. Я прашу ўсіх неабыякавых людзей дапамагчы нам неяк наладзіць тут наш побыт. Акрамя арэнды жылля, трэба купіць нейкія бытавыя рэчы, прадукты, адзенне і абутак. Калі сітуацыя з Грузіяй у бліжэйшыя месяцы ня вырашыцца, мне трэба будзе забраць сваю жонку і малодшую дачку сюды. 🔺Спасылка на збор Bysol Буду вельмі ўдзячны вам за кожны магчымы ўнёсак!
Show all...
Дапамога Андрэю Мялешку з дачкой, выдвараных з Грузіі, наладзіць жыццё ў Польшчы

Беларускага журналіста і актывіста Андрэя Мялешку і ягоную 11-гадовую дачку не пусцілі ў Грузію, дзе яны жывуць ужо тры гады, і прымусова адправілі самалётам у Польшчу. У Грузіі ў Андрэя засталіся жонка і малодшая дачка. Цяпер ён вымушаны наладжваць жыццё ў Польшчы і звяртаецца па дапамогу, каб арэндаваць жыллё і на іншыя выдаткі.

💔 11 7👍 2🥰 1
Photo unavailableShow in Telegram
💬Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me» Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатаркай, якая пражыла ў Амерыцы 13 гадоў, мы запускаем 5-тыднёвы моўны марафон як для пачаткоўцаў, так і для прасунутых. 🗣Калі вы ўжо валодаеце мовай, але не можаце ці саромеецеся на ёй размаўляць, або калі ў вас ужо ёсць навыкі сярэдняга ўзроўню, але хочаце палепшыць сваю размоўную ангельскую, то вам сюды! 🙂 Без сумных правілаў, граматыкі і хатніх заданняў – толькі моўная практыка ў фармаце круглага стала і ў сяброўскай атмасферы. Заняткі будуць праходзіць па аўторках і чацвяргах з 24 верасня па 31 кастрычніка. Працягласць сустрэчы - 1,5 гадзіны. ❗️У аўторак будзе група для пачатковага ўзроўню, а у чацверг - для ўзроўню Intermediate і вышэй. Наведваць можна абедзве групы! Веданне ангельскай мовы абавязкова. 📅 Калі: першая сустрэча адбудзецца 24 верасня 19:00 📍Дзе: прастора «Кропка» (адрас дашлем напярэдадні сустрэчы) ❗️Для ўдзелу неабходна запоўніць форму.
Show all...
Photo unavailableShow in Telegram
☀️ Усім прывітанне! Будзем рады бачыць вас на гэтым (і не толькі) тыдні ў «Кропцы». Такія часы, што хочацца трымацца разам! 16 верасня (панядзелак), 19:00 Гістарычны клуб 📎 Абавязковы запіс праз форму. 19 верасня (чацвер), 17:00 Ангельская размоўная гасцёўня 🗣 Запіс праз асабістыя @Goskonskiy 21 верасня (субота), 11:00 Вязальны клуб 🧶 Для ўдзелу пішыце @hanna_gap 22 верасня (нядзеля), 12:00 Майстар-клас «Лінія і пляма» 🖍 Для ўдзелу запоўніце, калі ласка, анкету. 📎 Таксама нагадваем, што «Кропка» працуе як каворкінг для беларускіх актывістаў і актывістак. Запісацца можна тут. Прыходзьце і рабіце карысныя справы для пазітыўных змен у Беларусі.🫶 📎 І не забывайцеся пра нашу бібліятэку, якую мы збіраем разам з вамі! Па спасылцы можна азнаёміцца з электронным каталогам, а потым забраць кнігу, наведаўшы «Кропку». Звярніце ўвагу, што дзеці да 18 гадоў могуць знаходзіцца ў прасторы ў прысутнасці бацькоў (акрамя мерапрыемстваў 18+)
Show all...
👍 3 3🥰 2
🔥 Беларусы_кі Марына Зялёная і Раман Кісляк прынялі рашэнне абскардзіць адмову ў прытулак у судзе г.Тбілісі! https://belsat.eu/82214452/maryna-zialionaja
Show all...
«Прытулак не далі майму шасцігадоваму сыну». Марына Зялёная – пра адмову ў міжнароднай абароне ў Грузіі

Беларуская спартоўка, чэмпіёнка па тайскім боксе Марына Зялёная ўцякла ў Грузію разам з малым дзіцём ад пераследу на радзіме ўвесну 2023 года. У студзені 2024 года яна разам з сынам, у якога...

👍 13🔥 8 4👏 1
Photo unavailableShow in Telegram
Гістарычны клуб 🌐Нягледзячы на ​​тое, што прайшло 16 гадоў з пачатку Расейска-грузінскай вайны, яна па-ранейшаму хвалюе грузінскае грамадства. Палітолаг Алесь Маісеенка распавядзе пра гісторыю рэгіёнаў Абхазіі і Паўднёвай Асеціі ад Сярэднявечча да канфліктаў 1990-х гадоў і таксама пра апошнюю вайну 2008 г. Падчас мерапрыемства вы даведаецеся: 🔵Як у пачатку 1990-х гг. Грузія пацярпела адразу ад трох войнаў, і якую ролю ў іх адыграла Расея 🔵Якія інтарэсы Расея пераследуе ў гэтым рэгіёне 🔵Што такое «creeping occupation», і чаму гэты канфлікт дагэтуль актуальны ❗️Удзел вольны. Запіс праз форму. 📅 Калі: 16 верасня (панядзелак), 19:00-21:00 📍 Месца: Тбілісі, 500м ад плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным)
Show all...
👍 10 3🤔 1
⚡️ Приближается срок подачи декларации по налогу на имущество физических лиц Напоминаем, что 1 ноября последний день для представления декларации по налогу на имущество физических лиц за 2023 год 1️⃣ Кто должен представить декларацию❓ Физические лица, владеющие объектами движимого или недвижимого имущества на территории Грузии🇬🇪, вне зависимости от того являются они или не являются налоговыми резидентами Грузии. 2️⃣ Какое имущество относится к объектам налогообложения❓ 🔹 Земельные участки; 🔹 Недвижимость, включая квартиры, жилые дома, здания, сооружения, объекты незавершенного строительства или их части; 🔹 Автомобили, яхты, катера, вертолеты, самолеты и др. Налог на имущество рассчитывается исходя из периода (количества месяцев) владения имуществом в отчетном периоде. 3️⃣ Ставки налога Ставки налога (за исключением налога в отношении земельных участков) определяются местными муниципалитетами и зависят от размера годового дохода, полученного плательщиком (семьей плательщика) как в Грузии, так и за рубежом, а также от рыночной стоимости имущества: 🔸 для семей, у которых доход меньше 100 000 лари, - от 0,05 до 0,2% от стоимости имущества; 🔸 для семей, у которых доход больше 100 000 лари, - от 0,8 до 1% от стоимости имущества. 📍 Облагаемое имущество (кроме земли) освобождается от налога на имущество, если доход, полученный плательщиком (семьей плательщика) в течение предыдущего года, не превысили 40 000 лари. ☝️ Лица, не являющиеся гражданами и налоговыми резидентами Грузии, в случае неподачи декларации могут облагаться налогом на имущество по максимальной ставке, равной 0,8 - 1% от рыночной стоимости имущества. 4️⃣ Как определяется стоимость налогооблагаемого имущества❓ В налоговой декларации отражается рыночная стоимость имущества на конец налогового периода, которая может быть определена его владельцем на основании: ▪️ самостоятельной оценки (например, исходя из стоимости аналогичного имущества, взятой из открытых интернет источников: myhome.ge, myauto.ge и т.д.); ▪️ заключения независимого оценщика. ☝️ В случае наличия сомнений в достоверности оценки имущества, налоговый орган может оценить имущество самостоятельно. 5️⃣ Как подать декларацию❓ В электронном виде через свой аккаунт плательщика на сайте eservices.rs.ge. 6️⃣ Cрок уплаты налога Налог подлежит уплате до 15 ноября. 7️⃣ Ответственность: ✔️ за нарушение срока подачи декларации: - штраф от 5 до 10% от суммы налога; ✔️ за неуплату налога: - пени в размере 0,05% от суммы неуплаченного в срок налога за каждый день просрочки; ✔️ за занижение суммы налога, в т.ч. путем занижения рыночной стоимости имущества: - доначисление налога в отношении разницы между заявленной и рыночной стоимостью; - штраф в размере от 10 до 50% от заниженной суммы налога. Остались вопросы❓ Мы онлайн и всегда рады помочь❗️ 📩 Наши контакты: Telegram - @LitaraLex E-mail – [email protected] #БизнесГрузия #НалогиГрузия #ЮристГрузия #LawGeorgia
Show all...
👍 6🔥 2
Photo unavailableShow in Telegram
SWAP-вечарына ад «Кропкі» Мы сумавалі! І рады абвесціць чарговую SWAP-вечарыну! Што такое SWAP? SWAP-вечарына (з ангельскай мовы «абмен») — гэта мерапрыемства, на якім людзі абменьваюцца рознымі рэчамі без грашовых разлікаў. Часцей за ўсё адбываецца абмен адзеннем, аксэсуарамі, кнігамі ці іншымі прадметамі, якія ім больш не патрэбныя, але могуць быць карысныя іншым. Галоўная ідэя — гэта другаснае выкарыстанне рэчаў і эканомія рэсурсаў праз абмен замест пакупкі новых рэчаў. ‼️ Правіла свопа вельмі простае: вы можаце прынесці і пакінуць любую сваю рэч у добрым стане, якая вам больш непатрэбная, і/ці забраць іншую рэч БЯСПЛАТНА! Што вас чакае на нашай вечарыне? 🙂 непасрэдна абмен рэчамі 🙂 квіз пра ўстойлівы і fast fashion ад нашых сяброў Sviadomy Shik 🙂 fashion паказ Sviadomy shik, у якім зможа паўдзельнічаць кожн_ая: трэба сабраць свядомыя і шыкоўныя вобразы са свопа і прэзентаваць іх 🙂 смачная кава 🙂 скрыня для паштовак палітвязням ад Майстэрні паштовак салідарнасці (паштоўкі, асадкі і алоўкі будуць на месцы) Усе рэчы, якія застануцца, перададзім дабрачыннай арганізацыі Сhoose to help. ✏️ Калі: 14 верасня (субота) 13:00-17:00 🏠 Дзе: вул. Мачаварыані, 1 (Сhoose to help) Дакладная лакацыя па спасылцы. ❗️Звярніце ўвагу: мерапрыемства праводзіцца НЕ ў нашай прасторы. Калі ў вас засталіся пытанні, смела пішыце @kropkawork.
Show all...
4👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
🎬Дакументальная «Кінаканапа» Дакументальнае кіно не толькі фіксуе важныя падзеі для захавання гістарычнай памяці, але і стварае прастору для рэфлексіі і асэнсавання. Правядзе нас праз гэты працэс Сяргей Кавалёў - аператар, рэжысэр дакументальных фільмаў. У праграме вечара 2 фільма: ✅«Галасы. Дзе мой край» (40хв) Трохактная дакументальная аповесць пра з’яўленне аднаго з сімвалаў пратэстаў 2020 года — музычны калектыў «Вольны хор». ✅Эпізод праекта «Артэфакты»:«Кантролер Папы Бо» (20 хв) Вядомы музычны дыджэй Аляксандр Багданаў (Папа Бо) шукае зніклы дыджэйскі кантролер, які парадаксальна стаў і рэчавым доказам у крымінальнай справе, і адным з сімвалаў рэвалюцыі 2020 года. 📅 Калі: 8 верасня (нядзеля) 18:00 📍 Дзе: «Кропка», адрас дашлем пасля рэгістрацыі. ❗️Колькасць месцаў абмежаваная. ☕️ Пасля прагляду адбудзецца размова з аўтарам фільмаў. Прыносьце з сабой слодычы да кавы/чаю.
Show all...
👍 4🔥 1
00:18
Video unavailableShow in Telegram
Гамарджобапрывітанне, спартыўныя🔥 📍Кожныя ПН, СР і ПТ а 9:00 трэнер групавых праграм Аляксандр @Alex_Krapivin з Мінска - праводзіць адкрытыя спартыўныя сустрэчы ў парку Мзіуры (пляцоўка побач з баскетбольнай). 😊У арсенале трэнера - эфектыўныя праграмы. Пачаць ён плануе з завес TRX. Гэта ўнікальная функцыянальная трэніроўка, якая навучыць вас правільна рухацца, валодаць сваім целам, умацуе ўсе цягліцавыя групы з акцэнтам на цянліцы кора, палепшыць агульныя вынікі ў вашых відах спорту. 🔹Трэніроўкі падыходзяць для людзей з розным узроўнем падрыхтоўкі. 🔸Для ўдзелу - напішыце трэнеру. 🔹Апранайцеся камфортна, бярыце ваду і добры настрой. 🔸Калі вы не паспяваеце на групу - пішыце ў асабістыя паведамленні трэнеру для ўзгаднення індывідуальных трэніровак у зручны для вас час. 🔹Удзел у мерапрыемстве вольны, добрыя словы,каментары і  данаты трэнеру вітаюцца. ❤️За анонсамі сачыце за нашай старонцы. ✨Да сустрэчы на TRX-трэніроўке!
Show all...
6.61 MB
👍 4👌 1
Photo unavailableShow in Telegram
☀️Сябры і сяброўкі! Лета ўсё? Але дзякуючы надвор'ю ў Тбілісі мы можам працягваць збірацца на прыродзе. Далучайцеся! 29 жніўня (чацвер), 18:00 Хайк+англамоўная гасцёўня ⛰Запіс праз асабістыя @goskonskiy 1 верасня (нядзеля), 12:00 Майстар-клас «Лінейныя накіды» 🖍Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету! ✅ Таксама нагадваем, што «Кропка» працуе як каворкінг для беларускіх актывістаў і актывістак. Запісацца можна тут. Прыходзьце і рабіце карысныя справы для пазітыўных змен у Беларусі.🫶 ✅ І не забывайцеся пра нашу бібліятэку, якую мы збіраем разам з вамі! Па спасылцы можна азнаёміцца з электронным каталогам, а потым забраць кнігу, наведаўшы «Кропку». ✅ А яшчэ ў нашай скрыні рэчаў заўсёды ёсць нешта прыгожае і карыснае! Не саромейцеся заглядваць:) Звярніце ўвагу, што дзеці да 18 гадоў могуць знаходзіцца ў прасторы ў прысутнасці бацькоў (акрамя мерапрыемстваў 18+)
Show all...
👍 6 1
Choose a Different Plan

Your current plan allows analytics for only 5 channels. To get more, please choose a different plan.