cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Tech Lead – навука і тэхналёгіі

Навіны папулярнае навукі, тэхналёгій, дызайну і архітэктуры. Тэрыторыя клясычнага правапісу. Сувязь з рэдакцыяю: @techleadbybot

Show more
Advertising posts
1 810
Subscribers
-124 hours
-57 days
-830 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

Photo unavailableShow in Telegram
Навукоўцы адкрылі амаладжальны эфэкт распаўсюджанага прэпарату Экспэрымэнты кітайскіх навукоўцаў над малпамі паказалі, што прэпарат мэтфармін, які выкарыстоўваюць у лекаваньні цукроўкі, можа зьнізіць біялягічны ўзрост малпаў на 6 гадоў, што адпавядае 18 гадам чалавека, піша Daily Mail. Падчас дасьледаваньня малпы ва ўзросьце ад 13 да 16 гадоў, што адпавядае 40-50 гадам чалавека, атрымлівалі дозу мэтфарміну, аналягічную чалавечай. Эксперымэнт працягваўся тры з паловаю года, што эквівалентна 10 гадам жыцьця чалавека. Вынікі паказалі запаволеньне старэньня мазгоў на 6 гадоў (эквівалентна 18 чалавечым гадам), паляпшэньне памяці і здольнасьці да навучаньня. Аўтары адзначаюць, што, нягледзячы на тое, што ў адной з малпаў падчас экспэрымэнту разьвілася хвароба нырак, сур’ёзных пабочных эфэктаў у большасьці не было. Адкрыцьцё можа стаць значным прарывам на фоне павелічэньня колькасьці пажылога насельніцтва і росту хваробаў, зьвязаных з старэньнем.
Show all...
👍 18🤩 8🍌 3🤔 2 1
Photo unavailableShow in Telegram
AirPods Pro 2 афіцыйна прызнаныя слыхавым апаратам Apple атрымала сэртыфікат слыхавога апарата ад FDA (амэрыканскае кіраўніцтва кантролю харчовых прадуктаў і лекавых сродкаў) на свае слухаўкі дзякуючы штучнаму інтэлекту, які дыягнастуе ўспрыманьне гуку карыстальнікамі. Афіцыйны кошт AirPods Pro 2 складае $249, што ўтрая таньней за аналягічныя паводле якасьці прылады.
Show all...
🔥 18🕊 8👍 4😁 1🐳 1
У Берасьці пабудавалі нестандартны дом. Меркаваньні аб ім падзяліліся Sikorsky House вылучаецца цёмным фасадам з керамічнае цэглы і разнастайнасьцю вокнаў, піша Onliner. Аўтар праекту – архітэктурная студыя Majsterni. Перад камандаю стаяла няпростая задача: прыдумаць унікальны і эстэтычна прывабны аб’ект, які не каштаваў бы касьмічных грошай, бо забудоўнік “Міленіум Сіці” усё ж хацеў зрабіць дом з даступным жыльлём. Усяго за паўгода ўсе кватэры знайшлі сваіх пакупнікоў. Цана за “квадрат” складала ад 2540 да 2740 рублёў. У інтэрнэце меркаваньні аб новым будынку падзяліліся. Хтосьці захапляецца і просіць рабіць больш такіх праектаў у Берасьці. Хтосьці лічыць комплекс занадта змрочным. Але абыякавых людзей мала.
Show all...
👍 42 6🥱 5
Проста космас: пераможцы конкурсу астранамічных фота Грынвіцкая каралеўская абсэрваторыя абвясьціла пераможцаў конкурсу астранамічных фотаздымкаў Astronomy Photographer of the Year 2024. Да вашае ўвагі – некаторыя працы пераможцаў. Усе фота можна паглядзець тут.
Show all...
53❤‍🔥 6👍 5
Photo unavailableShow in Telegram
На Зямлю вярнуўся экіпаж зь першым касьмічным турыстам, які выйшаў у адкрыты космас Касьмічны карабель прыватнае кампаніі SpaceX раніцаю ў нядзелю пасьпяхова сеў на ваду ля берагоў амэрыканскага штату Флорыда пасьля пяцідзённага арбітальнага палёту. На яго борце былі чацьвёра астранаўтаў. Місія Polaris Dawn была камэрцыйнаю. Упершыню ў гісторыі прыватная асоба выйшла ў адкрыты космас.
Show all...
👍 32 8
Photo unavailableShow in Telegram
Маск заклікаў замяніць дэмакратыю ўрадам з высакастатусных мужчын Ілан Маск падтрымаў у сацсетцы Х тэорыю аб тым, што “рэспубліка” з вальнадумствам магчымая толькі ў выпадку, калі рашэньні прымаюць “высакастатусныя мужчыны”, а людзі, якія ня могуць абараніць сябе фізычна (жанчыны і “мужчыны зь нізкім узроўнем тэстастэрону”) у працэсе вітацца ня будуць, расказвае The Independent. Паводле тэорыі, якая зьявілася ў 2021 годзе, адзіныя людзі, здольныя думаць вольна, — гэта “альфа-самцы з высокім узроўнем тэстастэрону” і “анэўратыпічныя людзі”. Гэтыя “высакастатусныя мужчыны” маюць кіраваць “рэспублікаю”, створанай “толькі для тых, хто можа вольна думаць”. “Цікавае назіраньне”, — напісаў Маск, робячы рэпост гэтае тэорыі, якая была апублікаваная на старонцы AutismCapital, дзе часта падтрымліваюць задумы Маска і посьцяць мэмы, што імпануюць правым.
Show all...
🤮 57😁 21💊 19🤡 7👍 6💩 6🖕 5🤬 3🏆 2👎 1 1
Photo unavailableShow in Telegram
🔴SpaceX адправіла першых турыстаў у адкрыты космас Асноўная мэта палёту – зьдзейсьніць першы ў гісторыі прыватны выхад у адкрыты космас. Экіпаж карабля Crew Dragon правядзе ў космасе 5 поўных дзён, выконваючы навуковыя экспэрымэнты. Карабель дасягнуў рэкорднае вышыні 1400 км над Зямлёю. Для параўнаньня, арбіта МКС знаходзіцца на вышыні 400 км. Двое з чатырох членаў экіпажу ўжо выйшлі у адкрыты космас – упершыню ў гісторыі касьмічнага турызму.
Show all...
🔥 44👍 15 3 1
Photo unavailableShow in Telegram
Huawei прэзэнтавала першы складаны смартфон з двума лініямі згіну Смартфон Mate XT мае экран дыяганальлю 10,2 цалі і згінаецца ў тры пласты. Таўшчыня прылады ў цалкам складзеным стане – 12,8 мм, а ў раскладзеным – рэкордныя 3,6 мм. Заяўлены кошт базавае вэрсіі на 16/256 ГБ складае $2800.
Show all...
😁 30👍 10🤩 3🤔 2
📱 Apple прэзэнтавала новыя айфоны, гадзіньнікі і слухаўкі Apple правяла галоўную прэзэнтацыю 2024 года і паказала новыя лінейкі iPhone, Apple Watch і AirPods. Apple Watch Series 10 атрымалі самы вялікі дысплэй і самы тонкі (9,7 мм) корпус у гісторыі сэрыі. Форму AirPods зьмянілі, каб яны лепш сядзелі ў вушах, корпус зрабілі танчэйшы, а таксама дадалі функцыю актыўнага шумападаўленьня. Слухаўкі цяпер будуць сачыць за здароўем вушэй. Галоўнаю фішкаю новых “айфонаў” стаў убудаваны штучны інтэлект. Мадэлі 16 і 16 Plus маюць экраны з дыяганальлю 6,1 і 6,7 цалі, Pro і Pro Max – 6,3 і 6,9 цалі. Акрамя таго, на iPhone зьявілася новая кнопка Camera Control, націсканьнем якое можна кіраваць камэраю.
Show all...
🥱 37🔥 16🌚 4 3👍 2🤝 1
Photo unavailableShow in Telegram
У WhatsApp зьявіцца магчымасьць пісаць карыстальнікам Telegram і іншых мэсэнджараў 📱 Новаўвядзеньне зьвязанае з новым законам Эўразьвязу, які патрабуе ад буйных інтэрнэт-сэрвісаў забясьпечыць сумяшчальнасьць паміж плятформамі. Функцыя будзе ўкараняцца паступова. Карыстальнікі атрымаюць апавяшчэньні ў аплікацыях аб даступнасьці аб’яднаньня чатаў з розных сэрвісаў.
Show all...
👍 38🤔 14🏆 4
Choose a Different Plan

Your current plan allows analytics for only 5 channels. To get more, please choose a different plan.