Беларускі Хаб "Новая Зямля" у Беластоку
Прастора вольных беларусаў у Беластоку. ul. Kard. Stefana Wyszyńskiego 6A, Białystok. https://belhub.pl/, [email protected] +48 503 498 855
Show more495
Subscribers
No data24 hours
-17 days
+530 days
- Subscribers
- Post coverage
- ER - engagement ratio
Data loading in progress...
Subscriber growth rate
Data loading in progress...
Show all...
Дапамога Андрэю Мялешку з дачкой, выдвараных з Грузіі, наладзіць жыццё ў Польшчы
Беларускага журналіста і актывіста Андрэя Мялешку і ягоную 11-гадовую дачку не пусцілі ў Грузію, дзе яны жывуць ужо тры гады, і прымусова адправілі самалётам у Польшчу. У Грузіі ў Андрэя засталіся жонка і малодшая дачка. Цяпер ён вымушаны наладжваць жыццё ў Польшчы і звяртаецца па дапамогу, каб арэндаваць жыллё і на іншыя выдаткі.
❤ 8
Сябры, трэба тэрміновая дапамога раздялённай сям'і 😟🤗. Андрэй Мялешка з дачкой у Беластоку.
⚡️ Сябры! Хаб праверылі на праслухоўку — і нічога не знайшлі! ⚡️
Прыязджайце ў наш Хаб Новая Зямля смела і з упэўненасцю! Мы клапоцімся пра вашу бяспеку, таму пасля апошняй праверкі можам сказаць — праслухоўкі няма!
Хаб застаецца месцам, дзе вы можаце адчуваць сябе спакойна і свабодна працаваць над вашымі праектамі, сустракацца з аднадумцамі і проста адпачываць у прыемнай атмасферы.
Прыходзьце, бо тут:
Надзейна — мы гарантуем, што вашы размовы і ідэі ў бяспецы;
Камфортна — прасторныя залы, сучаснае абсталяванне і спрыяльная атмасфера;
Свабодна — месца, дзе кожны можа рэалізаваць сябе і свой праект на карысць Беларусі!
👐 Запрашаем усіх актывістаў, творцаў і проста тых, хто шукае месца для сустрэч. Зрабіце свой уклад у развіццё нашага хаба!
📍 ul. Wyszyńskiego 6A
✉️ [email protected]
Да сустрэчы ў Хабе!
👍 20🥰 2😱 1
⚡️⚡️Нагадваем пра выставу “Строй” Кацярыны Ваданосавай, якая звыш інфарматыўная і адчуваецца пяшчота, душа і майстэрства аўтаркі.
🤗 Сябры, наведаўшы саму выстаўку ў музэі фермерства ў Ціханоўцу, патрапіце ў сапраўдную беларускую вёску часой Я.Купалы.
👣 Пашпацыруеце па палацава-паркавым комплексе і атрымаеце рэлакс. Там жа можна зняць пакоі на ноч.
🗣 Для арганізаваных груп Кацярына Ваданосава правядзе экскурсію.
📚 У хабе ў бібліятэцы можна ўзяць і пачытаць кнігу пра кожны традыцыйны, гістарычны беларускі строй і жыццёвыя гісторыі дзяўчат і хлопцаў, якія маглі б насіць гэтую вопратку.
🔛 Выстава Беларускіх Традыцыйных і Гістарычных Строяў Кацярыны Ваданосавай будзе да 20-га кастрычніка. 🚀 Паспейце.
★★★★★ · Monument
👍 6
🚨 Увага! Нелегітымная ўлада Беларусі абвясціла старонку Хаба Новая Зямля ў Фэйсбуку "экстрымістскай" 🚨
Гэта чарговая спроба задушыць свабодную думку і дзейнасць беларусаў у эміграцыі.
Што гэта значыць для вас:
1. Не рабіце рэпостаў або каментароў на старонцы з вашых акаўнтаў, калі знаходзіцеся ў Беларусі ці маеце беларускую SIM-карту — гэта можа быць небяспечна.
2. Падпісвайцеся на іншыя нашы каналы: мы ёсць у Інстаграме. Там мы працягваем інфармаваць і падтрымліваць нашу супольнасць.
3. Выкарыстоўвайце VPN і іншыя сродкі ананімізацыі, каб бяспечна сачыць за нашымі навінамі і ўзаемадзейнічаць з хабам.
Мы працягваем сваю дзейнасць для падтрымкі беларусаў, нягледзячы на ціск! Абавязкова заставайцеся з намі, мы будзем інфарміраваць вас праз нашыя іншыя каналы.
📲 Звязвайцеся з намі праз:
• Інстаграм: @hub.belastok
• Email: [email protected]
Будзьце ў бяспецы! Мы разам! 🤝
❤ 7🥰 4
Photo unavailableShow in Telegram
Сябры! Запрашаем вас на мерапрыемства для ўдзельнікаў і ўдзельніц 6 -16 гадоў і іх бацькоў!
📅 13:00 , 21 верасня (субота)
📍 Хаб “Новая Зямля” (ul.Wyszyńskiego 6A, Białystok) https://maps.app.goo.gl/Zkr91GuR8F7mFnwP6
✨ Аповед пра праграму "Дзеці дзецям": даведаемся, што гэта за ініцыятыва, для каго яна створана і як працуе.
🎬 Паказ 5 займальных анімацыйных фільмікаў па гісторыі Беларусі, створаных юнымі мультыплікатарамі.
🎉 Паміж серыямі – вясёлыя гульні і цікавыя віктарыны для ўсіх удзельнікаў.
🎨 Майстар-клас па стварэнні мультфільмаў: кожны і кожная зможа паспрабаваць сябе ў ролі аніматара!
🎁 Падвядзенне вынікаў, розыгрыш падарункаў (падарункі атрымае кожны)
💻 Калі ёсць свой кампутар, бярыце з сабой.
❗️Запіс абавязковы, колькасць месцаў абмежаваная. telegram @ladybird567
👍 4
Photo unavailableShow in Telegram
✨ У мінулы аўторак адбылася 1-я сустрэча Размоўнага клуба ТБМ Беластока.
Прысутныя абмеркавалі і прынялі правілы, якімі будуць кіравацца пад час сустрэч. Размаўлялі аб тым, хто якім шляхам прыйшоў да беларускай мовы. Задавалі пытанні і слухалі адзін аднаго. Спрачаліся, у якой ступені мова ёсць жывой і варыятыўнай, ці трэба абавязкова ведаць правілы і карыстацца імі ў жывым маўленні.
Сышліся ў агульным, збіраемся ў тым ліку для паглыблення ведаў і пашырэння лексічнага запасу.
Былі прапанаваны тэмы на бліжэйшую будучыню. Тэма наступнай сустрэчы: "Стравы. Посуд. Рацэпты".
Можна частаваць адзін аднаго, дзяліцца рэцэптамі, а можна маляваць і прамаўляць.
Прыходзьце, пагаворым на важныя для вас тэмы ў спрыяльнай сяброўскай атмасферы.
Aўторак 24-га верасня
18.00.
Хаб "Новая Зямля".
👍 7
Choose a Different Plan
Your current plan allows analytics for only 5 channels. To get more, please choose a different plan.