cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

bellitinfo

Усё пра беларускую літаратуру https://bellit.info Сувязь з рэдакцыяй: [email protected]

Show more
Advertising posts
340
Subscribers
No data24 hours
+57 days
+830 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

Photo unavailableShow in Telegram
5 кастрычніка: прэм’ера спектакля "Па што ідзеш, воўча?" ў Беластоку 📗 Праект "Па што ідзеш, воўча?" па аднайменным творы Евы Вежнавец пачаўся з творчай лабараторыі InexKult "Мультылінгвізм на сцэне" пад кіраўніцтвам рэжысёркі Монікі Дабраўлянскай. Пасля чытак ў Варшаве і Берліне, каманда прадставіць спектакль на фестывалі Kierunek Wschód у Беластоку. Пасля сеансу а 16:00 адбудзецца сустрэча з камандай праекту і аўтаркай аповесці "Па што ідзеш, воўча?" Святланай Курс. 📍5 кастрычніка 16:00, 20:00, Uniwersyteckie Centrum Kultury (Ciołkowskiego 1N). 🎟 Уваход на паказы вольны, бясплатныя квіткі можна атрымаць у касе Тэатра Драматычнага імя Аляксандра Венгеркі ў Беластоку (Elektryczna, 12) з 25 верасня.
Show all...
🔥 5👍 3
Photo unavailableShow in Telegram
Кніга “Вандроўнік” пра Міколу Купрэева дасяжная анлайн📱 19 верасня спаўняецца 20 гадоў з дня смерці пісьменніка Міколы Купрэева. З гэтай нагоды Bellit.info выкладае ў адкрыты доступ кнігу “Вандроўнік. Дарогамі Міколы Купрэева”, у якую ўвайшлі ўспаміны, эсэ, прысвячэнні, вершы і проза пісьменніка. Друкаваная версія кнігі “Вандроўнік” была выпушчаная ў жніўні у выдавецтве Рамана Цымберава. Спампаваць кнігу 👈
Show all...
🔥 5👍 2
Photo unavailableShow in Telegram
Выйшаў вераснёўскі нумар “Літаратурнай Беларусі” 🍂 Выпуск часткова прысвечаны памяці паэта і празаіка Міколы Купрэева — у нумары можна знайсці нізку яго малавядомых вершаў, а таксама ўспаміны пра літаратара. Што яшчэ ў нумары: эсэ Яўгена Бяласіна і Ніны Янсанэ, нізкі вершаў Святланы Варонік і Магдалены Лаеўскай, тэкст Адама Глобуса пра Уладзіміра Караткевіча і шмат чаго іншага! Спампаваць нумар ⬅️
Show all...
👍 5💘 1
Photo unavailableShow in Telegram
📚21 верасня: лекцыя Уладзіміра Арлова пра ролю жанчын у беларускай гісторыі. Падчас лекцыі "Ад Рагнеды да Ларысы Геніюш. Выдатная роля жанчын як феномен гісторыі Беларусі" Уладзімір адкрые цікавыя і многім невядомыя факты пра нашых славутых суайчынніц: 📖 асветніцу і мецэнатку Еўфрасінню Полацкую; 📖 Сафію Полацкую, каралеву Даніі; 📖 правы жанчын у Вялікім Княстве Літоўскім; 📖 пісьменніцу і тэатральную дзяячку Францішку Уршулю Радзівіл; 📖 авантурніцу, мемуарыстку Саламею Пільштынову; 📖 Эмілію Плятэр і гераіняў вызвольных паўстанняў 1830–1831 і 1863–1864 гг.; 📖 міністарку Першага Ураду БНР Палуту Бадунову. Пасля лекцыі можна будзе набыць кнігі аўтара і іншых беларускіх пісьменнікаў і пісьменніц ад выдавецтва "Камунікат", а таксама паўдзельнічаць у віктарыне з літаратурнымі прызамі. 📍21.09 (сб), 16.00, Варшава, Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal, 11). Уваход вольны па рэгістрацыі.
Show all...
👍 7
Photo unavailableShow in Telegram
21 верасня: паэтычныя чытанні пад мостам Варшаве 📝 21 верасня ў Варшаве адбудзецца паэтычная імпрэза пад Шлёнска-Дамброўскім мастом цераз Віслу на баку раёна Прага. Апрача паэтычных чытанняў чакаюцца акустычныя выступы некалькіх музыкаў. Сярод гасцей Данііл Вашкевіч, Аліса Грынман, Сербскі нож, Марго, Фёдар Жывалеўскі, Уладзь Лянкевіч, Ігар Кулікоў. 🎹 Музыка: Андрэй Зуеў і Syndrom Samazvanca (акустыка). Пачатак а 17.00. Падрабязней 🖇
Show all...
🔥 5
Photo unavailableShow in Telegram
Выйшаў новы выпуск падкасту "Каля літаратуры" 💚 У ім Кацярына, аўтарка інстаграм-блога "Кніжныя размовы", які ўзнік у кавід і трымае чытацкую ўвагу дагэтуль, расказвае: ✔️пра працэс падрыхтоўкі "Кніжных размоў", ✔️чаму дзіцячыя кніжкі карысныя і для дарослых, ✔️як праходзіла яе "мяккая беларусізацыя". ✔️а таксама дзеліцца сваім ўлюбёным чытвом для дзяцей, падлеткаў і дарослых. Слухаць падкаст 👈
Show all...
🔥 6
Photo unavailableShow in Telegram
Праект пра культурную спадчыну названы ў гонар Адама Мальдзіса 📖 З’явілася новая ініцыятыва, названая ў гонар славутага дзеяча культуры і навукоўца Адама Мальдзіса, які шукаў і вяртаў з забыцця страчаныя каштоўнасці і імёны Беларусі. Праект MALDZIS працягвае гэтую справу. Падрабязней пра праект ⬅️
Show all...
7
Photo unavailableShow in Telegram
🎉 Сёння святкуе свой 65-гадовы юбілей журналіст і пісьменнік Сяргей Дубавец! Віншуем і зычым усяго найлепшага!
"Мой вобраз патрыятызму — гэта помнік невядомаму салдату. Штосьці бянтэжыць мяне ў такім помніку, нейкі глыбокі ўнутраны сорам. Відаць, гэта тое, што і адрозьнівае патрыятызм ад нацыяналізму. Бо апошні заўсёды пра цябе ці пра іншага, але пра канкрэтнага чалавека. А патрыятызм — пра абстракцыі і пустату" (з кнігі "Занзібар. Сталеньне маладой душы" Сяргея Дубаўца).
Кнігі Сяргея Дубаўца на Kamunikat 📚
Show all...
5
Photo unavailableShow in Telegram
Вершы Андрэя Скурко сталі мульцікамі 🚌 YouTube-канал “Бэйбус” сумесна з Gutenberg Publisher і “Кніжным возам” пачаў выпускаць мультывершы паводле дзіцячай паэзіі Андрэя Скурко. На канале ўжо з’явіўся першы эпізод з меркаваных шаснаццаці. Глядзець 📺
Show all...
4🥰 1
Photo unavailableShow in Telegram
📚 Адкрыты прыём заявак на літаратурную рэзідэнцыю ў Эстоніі — Tartu City of Literature. Рэзідэнцыя запрашае літаратараў, драматургаў, сцэнарыстаў і перакладчыкаў з эстонскай. Праект накіраваны на міжнародны абмен, садзейнічае мабільнасці пісьменнікаў і перакладчыкаў, стварае творчае і натхняльнае асяроддзе. Творцы могуць узяць удзел у культурным жыцці Тарту і выступіць на розных мерапрыемствах, у тым ліку на міждысцыплінарным фестывалі Crazy Tartu, які пройдзе 7-9 лістапада. Умовы ўдзелу: трэба мець як мінімум адну апублікаваную кнігу (мастацкую ці навукова-папулярную), сцэнарый, тэатральны сцэнарый або пераклад з эстонскай на іншую мову. Арганізатары прапануюць: ✔️пражыванне ✔️стыпендыю 600 EUR / месяц ✔️выдаткі на праезд да 350 EUR ✔️магчымасць удзельнічаць у культурным жыцці Тарту і выступаць на розных мерапрыемствах. 🏡 Працягласць рэзідэнцыі: лістапад — снежань 2024. ✍️ Дэдлайн: 25 верасня. Падаць заяўку 👈
Show all...
4🔥 1
Choose a Different Plan

Your current plan allows analytics for only 5 channels. To get more, please choose a different plan.