cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Літархіў

Гісторыя беларускай літаратуры, фотаздымкі, архіўныя дакументы, рарытэтныя выданні, відэа- і аўдыёматэрыялы.

Show more
Advertising posts
222
Subscribers
No data24 hours
-27 days
-730 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

Photo unavailableShow in Telegram
📸 Стары здымак На фотаздымку 1963 г. пісьменнікі: Мікола Хведаровіч, ?, Янка Брыль, ?, Ян Скрыган. #здымак
Show all...
👍 11👏 2🙏 1
Photo unavailableShow in Telegram
📅 60 гадоў таму памёр Язэп Пушча На здымку магіла пісьменніка Язэпа Пушчы (1902-1964) у в. Каралішчавічы Мінскага раёна. Пахаванне месціцца ў зарослым кутку старой часткі вясковых могілак. У 1996 г. да яго падхаваная жонка Станіслава, што перажыла мужа больш чым на 30 гадоў. #здымак
Show all...
14🙏 3👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
📘 Вокладка "Негарэльская арка" Анатоль Вялюгін (1923-1994). Гэта другі зборнік паэзіі маладога пісьменніка, што выйшаў у сталіжным "Белдзяржвыдавецтве" у 1949 г. Дэбютны - "Салют у Мінску" быў надрукаваны ў 1947 г.🧐 #вокладка
Show all...
👍 7 3
Photo unavailableShow in Telegram
📸 Старое фота Янка Запруднік і Адам Мальдзіс у Маладэчне. Першы візіт сп. Запрудніка на Радзіму пасля дзясяткаў гадоў эміграцыі. 1992 год #здымак
Show all...
12👍 5👏 1🙏 1
Photo unavailableShow in Telegram
📸 Стары здымак Актыў наваполацкага аб'яднання "Крыніцы". На фота можна пазнаць Сержука Сокалава-Воюша, Уладзімера Арлова, Лявона Баршчэўскага, Ірыну Жарнасек. (Здымак 1990-ых гг. з архіву І. Жарнасек). Даведка: У Полацку і Наваполацку ў канцы 1980-ых пачатку 1990-ых існавала і актыўна дзейнічала беларускае культурніцкае кола, цэнтрам якога было літаратурнае аб’яднанне "Крыніцы". Апроч літаратуры чальцы сябрыны займаліся вывучэннем краю, друкам самвыдату, стварэннем беларускіх гурткоў і інш. #здымак
Show all...
10👍 5👏 1
Янка Сіпакоў Здымак пісьменніка Янкі Сіпакова (1936-2011) з асабовай справы, аўтабіяграфія і рэкамендацыя на ўступленне ў СП БССР ад Рыгора Барадуліна - усё датуецца 1961 г. У краіне саветаў разгар Адлігі і ў літаратуру прыходзяць новыя яркія творцы. p.s. Але які файны гальштук! 😉 #архіў
Show all...
12👍 8👏 1💯 1
Photo unavailableShow in Telegram
📸 Стары здымак Пісьменнік Іван Чыгрынаў. Пачатак 1960-х гг. #здымак
Show all...
👍 15 1
Photo unavailableShow in Telegram
Цытата "Музыка нашых лясоў мілагучнасцю строгай вуху і сэрцу мілей за літаўру і ліру". Мікола Гусоўскі (“Песня пра зубра”) #цытата
Show all...
👍 14 5👏 1💯 1
Photo unavailableShow in Telegram
Няма Труса Так проста, жорстка і сталёва Чыясьці моцная рука Ударыла... І труцяць словы: «Няма Труса...» І вось - Алеся сірацее, На быльнягу слязьмі раса... Далёка гусі адляцелі - Няма Труса... Так проста, жорстка і сталёва... Увосень - падае краса... І труцяць сэрца злыя словы: «Няма Труса...» 01.09.1929, Менск Юлі Таўбін Даведка: Паэт, сябра літаратурнага аб’яднання «Маладняк», Паўлю́к Трус нарадзіўся 6 мая 1904, в. Нізок, Мінскай вобл. — 30 жніўня 1929, Менск). Памёр ад тыфа ва ўзросце 25 гадоў. #прысвячэнне
Show all...
😢 14💔 5🙏 2
Photo unavailableShow in Telegram
📸 Стары здымак Злева направа: Міхась Стральцоў, Мікола Прашковіч, Мікола Капыловіч. Менск, парк імя М. Горкага, канец 1960-х гг. (З фондаў БДАМЛМ). #здымак
Show all...
12👍 6👏 1
Choose a Different Plan

Your current plan allows analytics for only 5 channels. To get more, please choose a different plan.