cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Радыё Свабода — Беларусь

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Show more
Advertising posts
17 778
Subscribers
-1324 hours
-827 days
-30330 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

Лёс зьняволенага філёзафа Мацкевіча абмяркоўваюць калегі з унівэрсытэтаў Эўропы Сьвятлана Ціханоўская і рэктар Віленскага ўнівэрсытэту Рымвідас Пятраўскас адкрылі навуковую канфэрэнцыю «Зьняволеная рэальнасьць і філязофія ў турме». https://smarturl.click/9zLvv
Show all...
Photo unavailableShow in Telegram
Амэрыканская амбасада асудзіла паказ па БТ зьняволенага грамадзяніна ЗША і Беларусі Зянковіча Увечары 19 верасьня ў эфіры дзяржаўнага тэлеканалу «Беларусь-1» выйшаў прапагандысцкі фільм пра палітзьняволенага апазыцыянэра Юрася Зянковіча, асуджанага на 11 гадоў пазбаўленьня волі нібыта за спробу дзяржаўнага перавароту. https://smarturl.click/nywZp
Show all...
🤬 15👀 2
Photo unavailableShow in Telegram
Віленскі акруговы вынес прысуд вырак юрысту Мантасу Данелюсу, які з 2022 году зьбіраў інфармацыю для беларускіх спэцслужбаў, у асноўным пра актывістаў, якія жывуць у Літве. Данелюса асудзілі на 9 гадоў турмы. https://smarturl.click/0eLJm
Show all...
👍 32👌 2
Photo unavailableShow in Telegram
Расея разглядае траты на Беларусь як выдаткі на вайну, — расейскі эканаміст Ці варта чакаць спаду ў расейскай эканоміцы? Пры якіх умовах Крэмль можа скараціць эканамічную дапамогу рэжыму Лукашэнкі? Колькі яшчэ часу Пуцін будзе мець рэсурсы для працягу вайны? Адказвае эканаміст Уладзіслаў Іназемцаў. https://smarturl.click/AdLoy
Show all...
🤬 8💯 1🙉 1
Photo unavailableShow in Telegram
У Міністэрстве інфармацыі Беларусі расказалі, ад каго залежыць мова рэклямы ў СМІ Ведамства адказала на пэтыцыю беларусаў, якія прасілі павялічыць колькасьць трансьляцый рэклямы на беларускай мове. Выданьне «Люстэрка» заўважыла, у сваім адказе Міністэрства інфармацыі паведаміла, што кантроль над рэклямнай дзейнасьцю ажыцьцяўляе Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю. https://smarturl.click/W39ZZ
Show all...
🤬 22🤯 2
Photo unavailableShow in Telegram
Журналістка Радыё Свабода Алсу Курмашава стала ляўрэаткай Міжнароднай прэміі за свабоду прэсы Журналістка татара-башкірскай службы Радыё Свабода Алсу Курмашава, расьсьледніца зь Нігера Саміра Сабу, палестынская журналістка Шрук Аль Айла і гватэмальская журналістка Кімі дэ Леон сталі ляўрэаткамі Міжнароднай прэміі за свабоду прэсы Камітэту абароны журналістаў. Алсу Курмашава 288 дзён правяла ва ўвязьненьні ў Расеі. Яе абвінавацілі ў распаўсюдзе так званых фэйкаў пра армію Расеі. 19 ліпеня Вярхоўны суд Татарстана прыгаварыў яе да 6,5 гадоў калёніі. У пачатку жніўня журналістка выйшла на волю ў часе масавага абмену ўвязьненымі паміж краінамі Захаду, Расеяй і Беларусьсю.
Show all...
👍 15
Photo unavailableShow in Telegram
За месяц прадалі толькі 5 аўтобусаў і на 27% менш грузавікоў. Як Беларусь губляе расейскі рынак Продажы беларускіх аўтобусаў у Расею ў жніўні абваліліся ў 21 раз у параўнаньні зь мінулым годам. Чаму так адбываецца і што далей будзе з попытам на гэтую прадукцыю? https://smarturl.click/gpRao
Show all...
👍 14😁 8 1👏 1👌 1
Photo unavailableShow in Telegram
20 верасьня 1920 году на беларускай канфэрэнцыі ў Рызе пад кіраўніцтвам Вацлава Ластоўскага стварылі блёк беларускіх партый для барацьбы супраць Савецкай улады і польскай акупацыі за незалежную і непадзельную Беларусь. Таксама ў гэты дзень нарадзіліся дзьве выдатныя беларускія паэткі — Натальля Арсеньнева (1903) і Ніна Мацяш (1943). Пра іншыя падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле: https://smarturl.click/aJa9d
Show all...
23👍 2
Photo unavailableShow in Telegram
У Стакгольме абмеркавалі легалізацыю беларускіх уцекачоў у Швэцыі У Стакгольме адбылася сустрэча старшынь камітэтаў па міжнародных справах парлямэнта Швэцыі Арона Эмільсана і Каардынацыйнай Рады Аляксандры Мамаевай. У сустрэчы таксама прыняў удзел прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Швэцыі Зьміцер Васэрман. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі свабоду перамяшчэньня для беларусаў, легалізацыю беларускіх уцекачоў у Швэцыі. Паводле паведамленьня Тэлеграм-каналу «Народныя амбасады Беларусі», важная частка дыскусіі была прысьвечаная таму, як можна скарэктаваць санкцыі, каб яны былі максымальна эфэктыўнымі, б’ючы па рэжыме ў Беларусі, яго камэрцыйных і рэпрэсіўных структурах, адначасова захоўваючы адкрытасьць і супрацоўніцтва зь беларускім народам. https://smarturl.click/Zyol5
Show all...
👍 37 9
Галоўнае за 19 верасьня 📌 Эўрапарлямэнт ухваліў рэзалюцыю аб становішчы палітвязьняў у Беларусі, у ёй згадалі журналіста Свабоды Ігара Лосіка 📌 Як ціснуць на Лукашэнку і алігархаў, а не на звычайных беларусаў. Тлумачыць канадзкі ініцыятар санкцыяў 📌 Лукашэнка прызнаў супрацу з акупаванай Расеяй Данецкай вобласьцю цягам апошніх дзесяці гадоў 📌 «Інфармацыю з тэлефона счытвалі іншай прыладай». Беларусы расказваюць пра новаўвядзеньні на мяжы з краінамі Эўразьвязу 📌 У Міжнародны фонд дапамогі беларускім палітвязьням сабралі 1,4 мільёна эўра 📌 Хроніка перасьледу 19 верасьня: на Гомельшчыне затрымалі 7 чалавек; у Глыбокім — сама меней 5, па іншых зьвестках 12 📌 «Вам тут ня радыя». Грузінскі праваабаронца пра выцісканьне беларусаў з краіны 📌 Youtube-каналы 18 беларускіх дзяржаўных СМІ заблякавалі ў Літве 📌 Беларусь — у сьпісе 10 краін з найбольшай сьмяротнасьцю і ў канцы рэйтынгу нараджальнасьці 📌 Беларуская мастачка атрымала галоўны прыз трыенале сучаснай керамікі і шкла European Ceramic Context у Даніі
Show all...
🔥 9👍 3
Choose a Different Plan

Your current plan allows analytics for only 5 channels. To get more, please choose a different plan.