cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

ByProsvet

Мы распространяем самиздат. Ищем волонтеров и новые газеты: @ByProsvetVolunteerBot Быть услышанным: @by_prosvet_feedback_bot Наш сайт: ByProsvet.org Донат: https://byprosvet.org/donate Наш аккаунт в инстаграм: byprosvet Твиттер: @by_prosvet

Show more
Advertising posts
909
Subscribers
-324 hours
-117 days
-2030 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

Photo unavailableShow in Telegram
🎥 Кінапрагляд з удзелам рэжысёра 24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея Палуяна «Courage» («Адвага»). Фільм дакументуе смелы мірны супраціў акторак і актораў «Свабоднага тэатру» напярэдадні і падчас пратэстаў 2020 г. у Беларусі. Кадры краіны на ростанях дапамагаюць зразумець, чаму супраціў аўтарытарнаму рэжыму Лукашэнкі набыў сэнс для такой велізарнай колькасці людзей. 🗓 24 верасня (аўторак) 🕕 18.00 🏢 Witryna Domu Wschodniego, Warszawa, pl. Konstytucji 6 Уваход вольны!
Show all...
4 1 1🔥 1
Photo unavailableShow in Telegram
🤓 20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі, прысвечанай творцу, месцілася на трэцім паверсе будынку на плошчы Свабоды, 23*. Музей пераехаў у адмысловую камяніцу на вуліцы Янкі Купалы, 4 у 1959 г.  *Паэтаў жа дом згарэў у першыя дні вайны разам з архівам і бібліятэкаю. Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень». #драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Show all...
2🔥 2 1
🛎 7 Чижей № 173 📍Менск — Акцыі салідарнасці жыхароў Чыжоўкі — Святлана Ціханоўская адказала на вострыя пытанні — У Сербіі скасавалі пастанову аб экстрадыцыі ў Беларусь Андрэя Гнёта — Гісторыя палітзняволенай Таццяны Сцепы 🖨 Файл для друку 2 старонкі А4 Зваротная сувязь: @by_prosvet_feedback_bot #анонсы #Чыжоўка #Чижовка #Čyžoŭka
Show all...
4 2👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
🤓 19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет пастанавіў змяніць назву краіны з «БССР» на «Рэспубліка Беларусь». Дзяржаўным гербам зацвердзілі Пагоню*, а дзяржаўным сцягам – бела-чырвона-белы. *У ВКЛ пагоняй называлі паспалітае рушэнне (агульны паход) для выгнання захопнікаў з радзімы. Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень». #драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Show all...
5 2🔥 1 1
Photo unavailableShow in Telegram
🗞 Палешукі № 3 📄 Улётка з галоўнымі навінамі рэгіёну 📍Гомельшчына 🖨 Файл для друку адна старонка А4 ці А5 Вы можаце падтрымаць распаўсюд незалежных навін праз спасылку  #Гомель #Гомельшчына #Homieĺščyna
Show all...
4👍 2 2 2
Photo unavailableShow in Telegram
🤓 18 верасня 1651 г. урад РП і гетман Войска Запарожскага Багдан Хмяльніцкі* падпісалі Белацаркоўскі мір. Паводле яго, казацкай тэрыторыяй прызнавалі толькі Кіеўскае ваяводства, а Хмяльніцкі пазбаўляўся права на самастойныя дыпламатычныя дачыненні з іншымі дзяржавамі**. *Гетман ануляваў яго ў траўні 1652 г. **Украінцы былі незадаволеныя гэтай дамовай. Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень». #драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Show all...
6 2👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
📮 Рэспубліка № 3 📄 Навіны тыдня на адной старонцы 📍Беларусь, усе рэгіёны 🖨 Файл для друку адна старонка А4 ці А5 Каб дапамагчы з друкам і распаўсюдам улёткі, пішыце сюды: @ByProsvetVolunteerBot
Show all...
4 2👍 1 1
Photo unavailableShow in Telegram
🤓 17 верасня 1590 г. Жыгімонт III Ваза надаў Лідзе герб і магдэбургскае права. Герб* уяўляе сабой шчыт, падзелены на дзве паловы. На левай, чырвонай, – залаты леў**, а на правай, блакітнай, – два залатыя скрыжаваныя ключы. *Адзін з самых старажытных у Беларусі. **Толькі тры нашыя гарады маюць выяву льва на гербах: Ліда, Слонім і Гарадок. Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень». #драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Show all...
4👍 2🔥 1 1
Подборка за неделю На случай, если вы пропустили выход газеты или отложили на потом и забыли распечатать, мы собрали все последние выпуски за неделю в одной подборке. 🖨 Файлы для печати: 🔺7 Чижей №172   🔺Палешукі №2  🔺Рэспубліка №2  Выбирайте газету, распечатывайте и делитесь с соседями! Больше газет на канале @by_prosvet Поддержите печать самиздата способами, указанными по ссылке👈 Будем рады волонтёркам и волонтёрам! Решите помочь с распространением самиздата в своём городе, пишите нам через @ByProsvetVolunteerBot. Жыве свабода слова! #анонсы #уся_Беларусь #вся_Беларусь
Show all...
👌 2 2 2 1
Photo unavailableShow in Telegram
🤓 16 верасня 1999 г. у Менску зніклі палітык, правазнаўца Віктар Ганчар* і прадпрымальнік Анатоль Красоўскі. На месцы знікнення знайшлі аскепкі шкла і сляды крыві. Крымінальную справу па нейкім часе спынілі. *У 1996 г. спрабаваў дамагчыся імпічменту Лукашэнкі. У траўні 1999 г. арганізаваў кампанію для выбараў прэзідэнта, але яе сарвалі ўлады. Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень». #драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Show all...
😢 4😡 2 2👍 1💔 1
Choose a Different Plan

Your current plan allows analytics for only 5 channels. To get more, please choose a different plan.