cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Суполка Беларусы Уроцлава

Мы - зарэгістраванае аб'яднанне Białoruski Związek Solidarności Ужо 3 гады як натхняем і падтрымліваем беларусаў Уроцлава і Ніжняй Сілезіі! Кантакт з намі: @supolka_contact

Show more
Advertising posts
697
Subscribers
No data24 hours
+417 days
+5130 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

Сябры, звярніце ўвагу на змены ў афішы мерапрыемстваў. Некаторыя з іх былі адменены альбо перанесены праз сітуацыю з паводкай.
Show all...
5👍 4👌 2
Паводка ва Уроцлаве: ёсць добрыя навіны Хоць пікавая хваля на Одры з'явіцца раней (па прагнозах meteo.imgw.pl на ноч з серады на чацвер), то яна будзе ніжэйшай. Улады падкрасляюць, што, нават калі вада не перальецца праз дамбы, гэта не значыць, што небяспекі няма. Дамбы будуць доўгі час пад вялікім ціскам, і ўсе службы павінны ўважліва сачыць за сітуацыяй. 💪Кожны з нас можа дапамагаць умацоўваць дамбы пяском. 🔗Каардынацыя дзеянняў валантораў адбываецца ў гэтым чаце: https://t.me/+Twan7Iif-55hZDc0
Show all...
👍 11 6
🚨Уроцлаў рыхтуецца да піку паводкі! Усе жыхары Уроцлава павінны падрыхтавацца да надыходу піку паводкі, які прагназуецца на пятніцу, 20 верасня. Пры гэтым ужо з серады, 18 верасня, можна чакаць значнага павышэння ўзроўню вады ў рэках. Высокая хваля будзе праходзіць праз горад некалькі дзён. ❗️KĄTY WROCŁAWKIE - ПРАПАНАВАНА ЭВАКУАЦЫЯ Тычыцца наступных раёнаў: Samotwór, Skałka, Romnów, Stoszyce, Jurczyce, Wszelmiłowice, Kamionna, Stradów I наступных вуліц горада Kąty Wrocławskie: Leśna, Wolności, Norwida, Brzeska, Sobótki, Spacerowa, Zaciszna, Wspólna, Wesoła i Sarnia. 📞574 889 107 - нумар, на які патрэбна паведамляць пра жаданне эвакуавацца. ❗️МІКРАРАЁНЫ MARSZOWICE 1 i 2 - ПАГРОЗА ПАДТАПЛЕННЯ Раніцай у сераду пад пагрозай могуць апынуцца мікрараёны Маршавіцы 1 і 2. Паводле прагнозаў, на світанні серады ўзровень вады ў рацэ можа пагражаць разлівам. "Мы павышаем валы на Маршавіцах. На месцы працуюць салдаты і пажарныя", - напісана ў сацыяльных сетках. Улады рэкамендуюць жыхарам перанесціся на вышэйшыя паверхі. ❗️Зараз туды тэрмінова патрэбныя валанторы для ўзмацнення насыпаў. Нагадаем, што створаны асобны чат для кардынацыі дзеянняў сярод валантораў https://t.me/+Twan7Iif-55hZDc0 IНШАЯ ВАЖНАЯ І КАРЫСНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ ☎️ (71) 777 77 77 - гэта нумар 24/7, па якім вы атрымаеце інфармацыю аб паводкавай сітуацыі ва Уроцлаве. Тут вы можаце спытаць, сярод іншага, пра: - раздачу мяшкоў і пяску, - валанцёрстве, - магчымых падтапленнях, - усіх іншых пытаннях, звязаных з паводкавай трывогай. 🚫 Нельга будзе піць воду ў затопленых мясцовасцях На дадзены момант вада з крана ва Уроцлаве прыдатная да піцця. Калі няма вады ў крамах можна падхыхтаваць ваду з крана, наліўшы яе ў розныя вольныя ёмкасці. У каментарах можаце падзяліцца, ў якіх крамах няма праблем з вадой. Узровень вады ў некаторых парках Уроцлава выразна падняўся (Kleciński, Grabiszyński і інш.) Улады горада кажуць, што на такіх тэрыторыях у цяперашняй сітуацыі гэта натуральна. Наведваць такія паркі забаронена. З 17.09 уведзена забарона знаходжання на проціпаводкавых валах. Інструкцыя па герметызацыі дзвярных і аконных праёмаў у выпадку паводкі https://www.facebook.com/GminaOtmuchow/videos/3892798381039166/ Кожны, хто ўжо пацярпеў ад паводкі, мае права на - неадкладную экстраную дапамогу ў памеры 10 000 zł, - на рамонт - да 100 000 zł, - на аднаўленне дома - да 200 000 zł. - пра дапамогу для бізнесаў напісана тут. Звяртацца па такую дапамогу патрэбна да лакальных уладаў. 📞 Калі вы або вашы знаёмыя беларусы ужо пацярпелі ад паводкі і маюць патрэбу ў дапамозе, звяртайцеся ў Суполку беларусаў Уроцлава: - праз прыватныя паведамленні @supolka_contact - па тэлефонах: +48 730 673 903, +48 886 606 863 ⚠️ Прыносьце рэчы першай неабходнасці ў пункты збору: - Czasoprzestrzeń (ul. Tramwajowa 1-3, 10:00-20:00). - Dolnośląskie Centrum Druku 3D (ul. Tyniecka 2, 7:00-19:00) - Tarczyński Arena Wrocław ( al. Śląska 1, уваход W2, з 16 верасня) - Упраўленне Маршалка Ніжнесілезскага ваяводства (склад з ul. Walońska 3, па буднях 9:00-15:00) - Pub Pod Trzema Miotłami, ul. Ofiar Oświęcimskich 15 Сачыць за станам ракі ў цэнтры Уроцлава можна па гэтай спасылцы airmax.pl/kamery/wroclawpanorama 🖐 Валанторства - Форма Аб'яднання TRATWA; - Форма ад WCRS (Вроцлаўскі Цэнтр Сацыяльнага Развіцця) wolontariat.wroclaw.pl/pomoc Перавесці грошы можна на наступныя афіцыйныя зборы: - Caritas Polska, BLIK на нумар +48 668 07 00 00 з назвай POWODZ - Polski Czerwony Krzyż, BLIK 794 33 22 11 з допісам Powódź - siepomaga.pl - DIOZ (дапамога жывёлам) BLIK 690 104 520 Актуальная сітуацыя абмяркоўваецца ў розных адкрытых чатах беларусаў: https://t.me/bywroclaw https://t.me/belarus_wroclaw Матэрыял пра беларусаў, якія дапамагаюць змагацца з паводкамі https://mostmedia.io/2024/09/17/navodnenie-vol-vroclave/ Будзьма адказнымі і дапаможам тым, хто апынуўся ў бядзе! Разам мы пераадолеем гэтую стыхію!
Show all...
11🙏 10 8👍 7
Photo unavailableShow in Telegram
👋 Афіша мерапрыемстваў ад беларусаў і для беларусаў у другой палове верасня: SuperQuiz 18+ #2 - тэматычная гульня для дарослых ⏰️ Панядзелак, 16 верасня, а 19:00 📍 4Hops.Pub, ul. Ofiar Oświęcimskich 46 🪙 40 злотых/асоба, рэгістрацыя Акцыя напісання лістоў палітвязням ⏰️Чацвер, 19 верасня, ад 17:00 да 20:00 📍Офіс Суполкі беларусаў Уроцлава, ul. Tadeusza Kościuszki 35A Падрабязней Кніжны клуб ⏰️Пятніца, 20 верасня, а 18:00 📍Nook Book, Plac Teatralny 3 🪙Абанамент 30 zł, абавязковая папярэдняя рэгістрацыя 28-мы паход #ІДЗЕМЫЎГОРЫ ⏰️Субота, 21 верасня Без рэгістрацыі. Усе падрабязнасці ў чаце Прэзентацыя дапаможніка па фэртэпіяна ⏰️Субота, 21 верасня, а 14:00 📍Nook Book, Plac Teatralny 3 Музычна-спартыўны фестываль - турнір па валейболе🏐 ⏰️Субота, 22 верасня, Падрабязнасці Дзень адчыненых дзвярэй ад Беларускай школкі ва Уроцлаве ⏰️Нядзеля, 22 верасня, 10:00 📍ul. Traugutta 81 Чытаць падрабязней Майстар-клас па ювелірнай справе ⏰️Нядзеля, 22 верасня, 10:30, 14:00, 17:30 📍Astra Studio: HOME, ul. Racławicka 15-19/105 🪙360 zł, рэгістрацыя Мастацкая школа - аб'ёмныя паштоўкі ⏰️Нядзеля, 22 верасня, а 12:30 📍Nook Book, Plac Teatralny 3 SuperQuiz Classic - класічная гульня і пачатак 3-га сезону ⏰️ Панядзелак, 23 верасня, а 19:00 📍 4Hops.Pub, ul. Ofiar Oświęcimskich 46 🪙 40 злотых/асоба, рэгістрацыя Музычны квіз Red Hot Chilli Pepper Quiz ⏰️Аўторак, 24 верасня, а 19:00 📍KlanLounge Bar, ul. Generała Romualda Traugutta 65/ 1a, 🪙Кошт 35 zł, рэгістрацыя Лекцыя "З Віцебска ў вялікі свет. Жыццё і творчасць Марка Шагала" ⏰️Серада, 25 верасня, а 17:00 📍Biblioteka Słowiańska, Rynek 58 Сямейныя майстэрні "Беларускія закладкі для кніг" ⏰️Чацвер, 26 верасня, а 17:00 📍Biblioteka Słowiańska, Rynek 58 Абавязковая рэгістрацыя Лекцыя "Не толькі Дэвайціс. Казкі Палесся" ⏰️Чацвер, 26 верасня, а 17:00 📍Biblioteka Słowiańska, Rynek 58 Настольныя гульні для ўсіх "Збяромся!" ⏰️Чацвер, 26 верасня, а 17:00 📍Biblioteka Słowiańska, Rynek 58 Беларускамоўныя нэтворкінгі ⏰️Чацвер, 26 верасня, а 19:00 📍Kraj coffee, Plac Uniwersytecki 7 Уваход вольны, падрабязней Лекцыя "Беларускія замкі" ⏰️Пятніца, 27 верасня, а 17:00 📍Biblioteka Słowiańska, Rynek 58 Сямейныя майстэрні "Лялькі-матанкі" ⏰️Пятніца, 27 верасня, а 17:00 📍Biblioteka Słowiańska, Rynek 58 Абавязковая рэгістрацыя Лекцыя "Традыцыйныя беларускія ручнікі" ⏰️Пятніца, 27 верасня, а 19:00 📍Biblioteka Słowiańska, Rynek 58 Лекцыя "Біблія Францішка Скарыны ў рэсурсах Верхнялужыцкай навуковай бібліятэкі ў Гёрліцы" ⏰️Субота, 28 верасня, а 11:00 📍Biblioteka Słowiańska, Rynek 58 Інтэрактыўная фотавыстава "Мінск і Уроцлаў" вакол помнікаў архітэктуры гарадоў. ⏰️Субота, 28 верасня, а 13:00 📍Biblioteka Słowiańska, Rynek 58 Сустрэча "Беларуская музыка, танец і спевы" ⏰️Субота, 28 верасня, а 15:00 📍Biblioteka Słowiańska, Rynek 58 Сустрэча "Беларуская музыка, танец і спевы" ⏰️Субота, 28 верасня, а 15:00 📍Biblioteka Słowiańska, Rynek 58 Аўтарская сустрэча "Беларуская паэзія" з удзелам Андрэя Хадановіча і Насты Кудасавай. ⏰️Субота, 28 верасня, а 17:00 📍Biblioteka Słowiańska, Rynek 58 Воркшоп па food-здымцы на мабільны тэлефон ⏰️Субота, 28 верасня Падрабязней Служба ў касцёле на беларускай мове ⏰️Нядзеля, 29 верасня, 15:00 📍Kościół Św. Jerzego Męczennika i Podwyższenia Krzyża Świętego, ul. Biegła, 3 ℹ️Загадзя паведамляць пра іншыя мерапрыемствы заўсёды можна ў @supolka_contact Афіша падрыхтавана валанцёрамі Суполкі Беларусаў Уроцлава - падтрымайце нас! 📱 Instagram 📱 Facebook 📱 Telegram 📱 TikTok
Show all...
🔥 9 7🤩 3🥱 1
Photo unavailableShow in Telegram
🚨Уроцлаў! Падрыхтоўка да магчымай паводкі! Падтапленні могуць адбыцца ў аўторак-сераду 17-18 верасня. Паводка на Ніжняй Сілезіі працягваецца, і ва Уроцлаве сітуацыя застаецца напружанай. Улады горада робяць усё магчымае, каб мінімізаваць наступствы стыхіі, але нам усім трэба быць гатовымі і дапамагаць адзін аднаму. ШТО АДБЫВАЕЦЦА? - Узровень вады ў Одры і іншых рэках працягвае расці з-за моцных дажджоў і пашкоджання дамбы ў Строне. - Прагнозы паказваюць, што ў бліжэйшыя дні праз Уроцлаў пройдзе значна больш вады, чым чакалася раней. - Існуе рызыка затаплення некаторых раёнаў горада (гл. мапу ніжэй). - Улады абвясцілі проціпаводкавую трывогу і прымаюць усе неабходныя меры. ПРА ШТО ВАРТА ПАМЯТАЦЬ: - Забяспечце сябе запасам прадуктаў і пітной вады. Нельга будзе піць ваду з крана ў падтопленых раёнах. - Не выходзьце і не выязджайце на затопленыя дарогі! - Пры пераходзе праз ваду правярайце грунт. - У выпадку небяспекі тэлефануйце 112. Калі вам спатрэбіцца эвакуацыя - вывесьце ⬜️ белы сцяг, калі медыцынская дапамога - 🟥 чырвоны, калі ежа і вада - 🟦 сіні. Дзве рукі ўверх, 🔤-вобразная форма - будзе азначаць "так, мне патрэбна дапамога". ЯК ДАПАМАГЧЫ ПАЦЯРПЕЛЫМ? 🖐 ВАЛАНТОРСТВА - Запоўніць форму Аб'яднання TRATWA; - Даслаць свае звесткі на мэйл [email protected] у WCRS (Вроцлаўскі Цэнтр Сацыяльнага Развіцця), асобная форма з'явіцца неўзабаве. 💬 Мы стварылі асобны часовы чат для валантораў, дзе можна дапамагаць адно аднаму ў каардынацыі: https://t.me/+Is5KOiOn1OU2Yjg0 ❗️Не забывайцеся клапаціцца пра сваю лічбавую бяспеку Вось у чым патрэбна будзе дапамога: - Выязная дапамога: фізічная праца на затопленых тэрыторыях - Дапамога на месцы: праца ў пункце прыёму і выдачы дапамогі - Кухня: гатаванне ежы - Камунікацыя: распаўсюд інфармацыі і каардынацыя валанцёраў ⚠️ Прыносьце рэчы першай неабходнасці ў пункты збору: - Czasoprzestrzeń (ul. Tramwajowa 1-3, 10:00-20:00. - Dolnośląskie Centrum Druku 3D (ul. Tyniecka 2, 7:00-19:00) - Tarczyński Arena Wrocław ( al. Śląska 1, уваход W2, з 16 верасня) - Упраўленне Маршалка Ніжнесілезскага ваяводства (склад з ul. Walońska 3, па буднях 9:00-15:00) 📦 Што патрэбна: - прадукты харчавання доўгага тэрміну захоўвання (кансервы, макароны, крупы і інш.), - бутэлькаваная вада, - сродкі гігіены (мыла, шампунь, зубная паста, туалетная папера і інш.), - медыкаменты (бінты, пластыры, антысептыкі), - ліхтарыкі, батарэйкі, - пасцельная бялізна, коўдры, спальнікі і інш. (АДЗЕННЕ пакуль што не прымаць). 16 верасня, з 12:00 да 19:00, а таксама ў аўторак і сераду з 8:00 да 19:00 можна будзе атрымаць мяхі і самастойна напоўніць іх пяском на тэрыторыі ZDiUM па вуліцы Długa 49. ЯК АТРЫМАЦЬ ДАПАМОГУ? 📞 Калі вы або вашы знаёмыя беларусы ужо пацярпелі ад паводкі і маюць патрэбу ў дапамозе, звяртайцеся ў Суполку беларусаў Уроцлава: - праз прыватныя паведамленні @supolka_contact - па тэлефонах: +48 730 673 903, +48 886 606 863 ШТО РОБЯЦЬ УЛАДЫ? - Кругласутачна манітораць дамбы і іншыя гідратэхнічныя збудаванні. - Кантралююць за сітуацыяй і каардынуюць дзеянні ўсіх службаў праз Цэнтр кіравання крызісамі. - Інфармуюць насельніцтва праз афіцыйныя каналы: https://www.facebook.com/sutrykjacek https://www.facebook.com/biuroprasoweUMW https://www.facebook.com/PawelGancarzPSL/ Мы усе спадзяемся, што такі песімістычны сцэнао не адбудзецца, але будзьма адказнымі і дапаможам тым, хто апынуўся ў бядзе! Разам мы пераадолеем гэтую стыхію!
Show all...
👍 15 6
Photo unavailableShow in Telegram
🚨Сябры, у сувязі катаклізмам, які пануе ў нашым ваяводстве, просім вас клапаціцца пра сваю бяспеку і бяспеку вашых блізкіх. Суполка беларусаў Уроцлаве будзе шукаць магчымасці аказаць дапамогу тым, хто апынуўся ў цяжкай сітуацыі з-за паводак у Ніжняй Сілезіі. 📞Калі вы ведаеце беларусаў, якіх закранула стыхія і каму патрэбна дапамога, калі ласка, просім вас звяртацца праз прыватныя паведамленні: @supolka_contact ці тэлефанаваць на нумары +48 730 673 903, +48 886 606 863 ❗️Як дзейнічаць падчас паводкі: - Не выходзьце і не выязджайце на затопленыя дарогі; - Падрыхтуйце запас прадуктаў і пітной вады; - Не набліжайцеся да электрычных прыбораў па-за домам; - Правярайце грунт, калі вымушаныя пераходзіць праз ваду. - Калі вам патрэбна дапамога, паведаміце службам, дзе вы знаходзіцеся. ВАЖНЫЯ НУМАРЫ: 112 - агульны нумар экстранай дапамогі 984 - водная служба выратавання 71 770 22 22 - цэнтр кіравання крызіснымі сітуацыямі Будзьце асабліва ўважныя да абарваных ліній высокага напружання, разлітых вадкасцяў, размытых паверхняў дарог, вострых прадметаў на зямлі.
Show all...
🙏 15 9👍 4😢 1
upd. Сябры, звярніце ўвагу на перанос сустрэчы на 22 верасня на 10:00
Show all...
👍 4👌 1
🎒 Беларуская школа ва Уроцлаве абвяшчае новы набор дзетак 6-12 гадоў На занятках з дасведчанымі настаўніцамі дзеці будуць вывучаць беларускую мову, гісторыю, тэатральнае майстэрства, спевы, матэматыку і ментальную арыфметыку. 🚀Маленькіх вучняў чакаюць цікавыя заняткі і гульні, экскурсіі па горадзе і паездкі па Польшчы, падрыхтоўка і ўдзел у беларускіх традыцыйных святах. Заняткі будуць праходзіць у цэнтры горада 📍 па нядзелях. Таксама запрашаем усіх ахвочых на Дні адчыненых дзвярэй: ⏰️Нядзеля, 15 верасня, 11:00 📍ul. Traugutta 81 На сустрэчы можна будзе пазнаёміцца з настаўніцамі, задаць дадатковыя пытанні і, вядома, весела правесці час! Запісацца ў школку ці атрымаць дадатковую інфармацыю можна таксама праз асабістыя паведамленні ў Інстаграме школкі 📱 ці праз Гугл-форму 📄 Да сустрэчы!
Show all...
17🔥 9👍 7 2
Photo unavailableShow in Telegram
🌻1-15 ВЕРАСНЯ: Афіша мерапрыемстваў ад беларусаў і для беларусаў ва Уроцлаве Дэбаты "Адзнакі ў школе - неабходны элемент адукацыі" у межах размоўнага клубу беларускай мовы ⏰️Нядзеля, 1 верасня, 13:00 📍Месца паведамляецца пасля рэгістрацыі Кінапрагляд фільму "V азначае вэндэта" ⏰️Аўторак, 3 верасня, 19:30 📍Kraj Coffee, Plac Uniwersytecki 7 🪙Кошт любога напою ў кавярні, запіс Вернісаж фотавыставы Кацярыны Кузьмічовай "BETONIUM" ⏰️Серада, 4 верасня, 19:00 📍Галерэя MD_S, ul. Bolesława Chrobrego 24 Music Newton Quiz - музычная гульня ⏰️Серада, 4 верасня, 19:00 📍Клуб Lewitacja, ul. Świętego Mikołaja 8/11 🪙40 zł з асобы, падрабязней Майстар-клас па выбаре беларускіх паясоў ⏰️Чацвяргі, 5 і 12 верасня, 19:30 📍Офіс Суполкі беларусаў Уроцлава, ul. Tadeusza Kościuszki 35A Традыцыйныя беларускія спевы. Гурт "Птахі" ⏰️Пятніцы, 6 і 13 верасня, 19:30 📍Офіс Суполкі беларусаў Уроцлава, ul. Tadeusza Kościuszki 35A PROSTA WEEKEND: ёга, сплавы, саўнарыум і выдатная атмасфера ⏰️Пятніца-нядзеля, 6-8 верасня 📍Dom nad Srebrną Rzeką, Opolnica, Bardo 🪙ад 440 zł, падрабязней Традыцыйныя сустрэчы беларусаў "ГОУ НА КАВУ!" ⏰️Суботы, 7 і 14 верасня, 18:00 📍Centrum Kultury Czasoprzestrzeń, ul. Tramwajowa 1-3 (будынак офіса) Служба ў касцёле на беларускай мове ⏰️Нядзеля, 8 верасня, 15:00 📍Kościół Św. Jerzego Męczennika i Podwyższenia Krzyża Świętego, ul. Biegła, 3 Сплаў на SUP-бордах па рацэ Одра ⏰️Нядзеля, 8 верасня, 16:00 📍Лакацыя дасылаецца пасля рэгістрацыі 🪙290 zł, запіс у дырэкт Камандны квіз KinoMeloTrack #2 ⏰️Серада, 11 верасня, 18:30 📍Chopper Bar, ul. Kotlarska 42 🪙40 zł за асобу, рэгістрацыя па спасылцы 29-ты паход #ІДЗЕМЫЎГОРЫ ⏰️Субота, 14 верасня Без рэгістрацыі. Усе падрабязнасці ў чаце Музычная казка "Дзюймовачка" для дзяцей і дарослых ⏰️Субота, 14 верасня, 10:00 📍Nook Book, Plac Teatralny 3 🪙Квіткі да 50zł, падрабязней Дзень адчыненых дзвярэй ад Беларускай школкі ва Уроцлаве ⏰️Нядзеля, 15 верасня, 11:00 📍ul. Traugutta 81 Чытаць падрабязней ℹ️Загадзя паведамляць пра іншыя мерапрыемствы заўсёды можна ў @supolka_contact Афіша падрыхтавана валанцёрамі Суполкі Беларусаў Уроцлава - падтрымайце нас! 📱 Instagram 📱 Facebook 📱 Telegram 📱 TikTok
Show all...
14👍 8🔥 6
Photo unavailableShow in Telegram
✌️Суполка беларусаў Уроцлава салідарная з Андрэем Гнётам у яго барацьбе за сваю свабоду і саправядлівасць! Сёння, 27 жніўня 2024 года, у Бялградзе адбылося чарговае судовае слуханне па справе аб экстрадыцыі Андрэя ў Беларусь. Цягам 30 дзён стане вядома пра вырак суддзяў. 📨Некалі дзён таму мы даслалі афіцыйны ліст да сербскай амбасады ў Варшаве, у якім заклікалі амбасадара Nebojša Košutić паспрыяць таму, каб, незалежна ад рашэння суда, Андрэю Гнету было дазволена і прадугледжана часам падаць апеляцыю ў Еўрапейскі суд па правах чалавека. Мы, беларусы Уроцлава, таксама можам падрымаць Андрэя як фінансава, зрабіўшы пералік на працу яго адвакатаў ці на аплату за жыллё, так і інфармацыйна, распаўсюджваючы любымі бяспечнымі для вас спосабамі інфармацыю пра палітычна матываваны пераслед грамадзянскага актывіста з Беларусі. #freeandreygnyot
Show all...
🔥 20 16 6👍 2
Choose a Different Plan

Your current plan allows analytics for only 5 channels. To get more, please choose a different plan.