cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Прастора КРОПКА

Тбілісі 🤍❤️🤍 Беларуская прастора для беларусаў і беларусак ў Грузіі - падзеі, каворкінг для актывіст_ак, бібліятэка. Правілы https://t.me/kropkatbi/1055 Усе магчымасці тут: https://linktr.ee/kropka.ge Адміністратарка: @kropkawork +995 591 007 242

Show more
Advertising posts
684
Subscribers
-124 hours
+87 days
+230 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

Photo unavailableShow in Telegram
💬Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me» Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатаркай, якая пражыла ў Амерыцы 13 гадоў, мы запускаем 5-тыднёвы моўны марафон як для пачаткоўцаў, так і для прасунутых. 🗣Калі вы ўжо валодаеце мовай, але не можаце ці саромеецеся на ёй размаўляць, або калі ў вас ужо ёсць навыкі сярэдняга ўзроўню, але хочаце палепшыць сваю размоўную ангельскую, то вам сюды! 🙂 Без сумных правілаў, граматыкі і хатніх заданняў – толькі моўная практыка ў фармаце круглага стала і ў сяброўскай атмасферы. Заняткі будуць праходзіць па аўторках і чацвяргах з 24 верасня па 31 кастрычніка. Працягласць сустрэчы - 1,5 гадзіны. ❗️У аўторак будзе група для пачатковага ўзроўню, а у чацверг - для ўзроўню Intermediate і вышэй. Наведваць можна абедзве групы! Веданне ангельскай мовы абавязкова. 📅 Калі: першая сустрэча адбудзецца 24 верасня 19:00 📍Дзе: прастора «Кропка» (адрас дашлем напярэдадні сустрэчы) ❗️Для ўдзелу неабходна запоўніць форму.
Show all...
10🔥 6
Photo unavailableShow in Telegram
⛰Размоўная гасцёўня ідзе ў хайкінг! 👾Што будзем рабіць? Размаўляць на ангельскай падчас усяго хайку. Тэма размоўнай гасцёўні — «Эміграцыя». Можна падрыхтаваць фразы і словы, якія б вы жадалі ужыць падчас размовы, паглядзець відэа ці пачытаць штосьці пра тэму. 🦾Для якога ўзроўню? Будзе камфортна пачынаючы з B1/Intermediate. 📍Куды ідзем? На возера Лісі. Маршрут нескладаны, каб было зручна размаўляць:) Што браць з сабой: 🍇Зручную вопратку і абутак 🍇Ежу і ваду для пікніка на прыпынках 🍇Крэм і галаўны ўбор ад сонца 🍇Трэкінгавыя палкі, калі ёсць 💟Збіраемся ў чацвер 19 верасня ў 17:00 вось тут. Для ўдзелу, пішыце @goskonskiy
Show all...
2👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
☀️ Усім прывітанне! Будзем рады бачыць вас на гэтым (і не толькі) тыдні ў «Кропцы». Такія часы, што хочацца трымацца разам! 16 верасня (панядзелак), 19:00 Гістарычны клуб 📎 Абавязковы запіс праз форму. 19 верасня (чацвер), 18:00 Ангельская размоўная гасцёўня (месца сустрэчы ўдакладняецца) 🗣 Запіс праз асабістыя @Goskonskiy 21 верасня (субота), 11:00 Вязальны клуб 🧶 Для ўдзелу пішыце @hanna_gap 22 верасня (нядзеля), 12:00 Майстар-клас «Лінія і пляма» 🖍 Для ўдзелу запоўніце, калі ласка, анкету. 📎 Таксама нагадваем, што «Кропка» працуе як каворкінг для беларускіх актывістаў і актывістак. Запісацца можна тут. Прыходзьце і рабіце карысныя справы для пазітыўных змен у Беларусі.🫶 📎 І не забывайцеся пра нашу бібліятэку, якую мы збіраем разам з вамі! Па спасылцы можна азнаёміцца з электронным каталогам, а потым забраць кнігу, наведаўшы «Кропку». Звярніце ўвагу, што дзеці да 18 гадоў могуць знаходзіцца ў прасторы ў прысутнасці бацькоў (акрамя мерапрыемстваў 18+)
Show all...
3
Photo unavailableShow in Telegram
3
Photo unavailableShow in Telegram
15 верасня адзначаўся Міжнародны дзень дэмакратыі. Для пачатку вызначэнне тэрміну «дэмакратыя», каб пераканацца, што мы маем на ўвазе адно і тое ж. ❗️Дэмакратыя — гэта форма кіравання, пры якой улада належыць народу і рашэнні прымаюцца шляхам галасавання. Грамадзяне маюць права ўдзельнічаць у палітычных працэсах, выбіраць кіраўні_ц і прымаць удзел у вызначэнні заканадаўства праз выбары або непасрэдна. Асноўнымі прынцыпамі дэмакратыі з'яўляюцца роўнасць правоў, свабода слова і выказвання меркаванняў, а таксама павага да правоў чалавека. 🌐Міжнародны дзень дэмакратыі з'яўляецца добрай нагодай звярнуць увагу на стан дэмакратыі ў свеце. 📎Дэмакратыя - гэта працэс супрацы дзяржаўных органаў улады, міжнароднай супольнасці, грамадства і асобнага чалавека. Таму важна памятаць, што кожны і кожная з нас можа рабіць любога памеру крок у бок дэмакратычных зменаў у нашай краіне. Ёсць рэчы, на якія мы ўсё ж такі можам уплываць. Што мы можам рабіць? Просты адказ - быць актыўнымі. Гэта значыць: ⏺прымаць удзел у выбарах ⏺вывучаць свае правы ⏺удзельнічаць у грамадскіх дыскусіях ⏺падтрымліваць незалежныя СМІ ⏺навучаць іншых дэмакратычным каштоўнасцям ⏺ствараць і падтрымліваць лакальныя суполкі, дзе людзі могуць абмяркоўваць і вырашаць праблемы ⏺сачыць, каб дзяржаўныя служачыя выконвалі свае абавязкі (можна пісаць петыцыі, напрыклад) і г. д. Упэўнены, вы самі зможаце працягнуць гэты спіс. ❤️ І нагадаем місію нашай прасторы. «Кропка» працуе для ўзмацнення патэнцыялу беларускіх актывістаў і актывістак у Грузіі як часткі грамадзянскай супольнасці, здольнай кааперавацца і ўплываць на пазітыўныя дэмакратычныя змены ў Беларусі.
Show all...
🔥 3 2
Photo unavailableShow in Telegram
✏️ Майстар-клас «Лінія і пляма» Працягваем сустракацца на прыродзе, каб памаляваць. Разам з мастачкай з Беларусі Анастасіяй будзем рабіць накіды ўсяго, за чым можна паназіраць вакол. ✨ Майстар-клас прысвечаны выкарыстанню выяўленчых сродкаў у накідах. Будзем рытмавать і рыфмавать лініі і плямы, каб атрымать выразную музыку для вачэй. Такая практыка будзе карыснай як для прафесійных мастакоў і мастачак, так і для тых, хто трымаў аловак апошні раз у школе. 📍Дзе: Батанічны сад, сустракаемся тут. 💳Квіток у батанічны сад каштуе 4 лары. 📆Калі: 22 верасня а 12й гадзіне Працягласць майстар-класа: 1,5-2 гадзіны. ❗️Для ўдзелу, запоўніце, калі ласка, форму. Што браць з сабой: 🔴Дыванок ці посцілку, каб сядзець на траве 🔴Ваду 🔴Маляваць будзем каляровымі алоўкамі, пастэллю, мялкамі, маркерамі. Усё неабходнае выдадзім, але, калі ёсць любімыя матэрыялы, бярыце з сабой.
Show all...
4
Раней мы ўжо пісалі пра некаторыя скразныя каштоўнасці нашай прасторы: гендарная роўнасць, экапрыязнасць, інклюзіўнасць. Засталося толькі невызначаным, што такое падыход, заснаваны на правах чалавека. Сёння разбярэмся. ❗️Падыход, заснаваны на правах чалавека (Human Rights Based Approach, HRBA) — гэта прынцып і практыка, якія ставяць захаванне і абарону правоў чалавека ў цэнтр усіх працэсаў, рашэнняў і дзеянняў. Ён накіраваны на забеспячэнне роўнасці, годнасці і ўдзелу ўсіх людзей, незалежна ад іх адрозненняў, з акцэнтам на барацьбу з дыскрымінацыяй і абарону ўразлівых груп. Тры ключавыя пазіцыі падыходу: 📎 Важна ўлічваць правы чалавека пры вырашэнні любой праблемы і не забываць вызначаць носьбітаў правоў і абавязкаў. 📎 Важна ўлічваць малазаўважныя групы і групы з меншымі магчымасцямі, каб не дапусціць іх дыскрымінацыі. 📎 Прынцып «нічога для нас без нас» – удзел мэтавай групы на ўсіх этапах дзейнасці праекта, праграмы, мерапрыемства. Гэта значыць удзел ад ініцыявання да ацэнкі. Як гэты падыход рэалізовываецца ў «Кропцы»? 🔴Мы ўвялі правілы, якія прадухіляюць любыя формы дыскрымінацыі і ствараюць роўныя ўмовы для ўсіх. Гэта наша палітыка недыскрымінацыі, якой мы падпарадкоўваемся самі і сочым, каб нашы наведвальні_цы таксама не забываліся на гэтыя правілы. 🔴Мы праводзім толькі бясплатныя мерапрыемствы, што робіць іх даступнымі для ўсіх слаёў насельніцтва, незалежна ад фінансавых магчымасцей. 🔴Стараемся прыцягваць наведвальні_ц і арганізатара_к да працэсу прыняцця рашэнняў, каб улічыць інтарэсы і патрэбы ўсіх бакоў. 🔴Клапоцімся пра бяспеку ўсіх удзельнікаў (напрыклад, забарона фатаграфаваць людзей без дазволу і захаванне ананімнасці). 🔴У каментарах можаце працягнуць, што яшчэ вы заўважылі ў нашай прасторы, што падыходзіць пад падыход, заснаваны на правах чалавека. У картках змясцілі меркаванне праваабаронцы Вольгі Смалянка, чаму ўвогуле правы чалавека - гэта важна.
Show all...
10👍 2
Даражэнькія! Нагадваем, што 14 верасня (у гэту суботу) мы чакаем вас на своп-вечарыне. ✏️ Падчас івэнта вы можаце прынесці канцэлярскія тавары для дзетак з Украіны. Збор ладзіцца нашымі сябрамі з Choose to help. Падрабязней можна пачытаць тут.
Show all...
12👎 1
Photo unavailableShow in Telegram
Гістарычны клуб 🌐Нягледзячы на ​​тое, што прайшло 16 гадоў з пачатку Расейска-грузінскай вайны, яна па-ранейшаму хвалюе грузінскае грамадства. Палітолаг Алесь Маісеенка распавядзе пра гісторыю рэгіёнаў Абхазіі і Паўднёвай Асеціі ад Сярэднявечча да канфліктаў 1990-х гадоў і таксама пра апошнюю вайну 2008 г. Падчас мерапрыемства вы даведаецеся: 🔵Як у пачатку 1990-х гг. Грузія пацярпела адразу ад трох войнаў, і якую ролю ў іх адыграла Расея 🔵Якія інтарэсы Расея пераследуе ў гэтым рэгіёне 🔵Што такое «creeping occupation», і чаму гэты канфлікт дагэтуль актуальны ❗️Удзел вольны. Запіс праз форму. 📅 Калі: 16 верасня (панядзелак), 19:00-21:00 📍 Месца: Тбілісі, 500м ад плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным)
Show all...
❤‍🔥 9👍 1🥰 1
Photo unavailableShow in Telegram
Шукаем валанцёра_к! 14 верасня мы ладзім SWAP-вечарыну на тэрыторыі дабрачыннай арганізацыі choose to help. Калі вы ці вашы сябры жадаеце дапамагчы нам з нескладанымі арганізацыйнымі задачамі, грукайцеся сюды - @kropkawork. ❗️Важна, каб у вас не было алергіі на пыл. Мы ў сваю чаргу распавядзем нюансы арганізацыі мерапрыемстваў такога кшталту (свопы, гаражныя распродажы і г. д.) і пачастуем кавай.🐰 💌 Калі: 14 верасня (любы час з 11 да 18) 🏠 Дзе: недалёка ад ст. м. Руставэлі
Show all...
🔥 5 1💩 1
Choose a Different Plan

Your current plan allows analytics for only 5 channels. To get more, please choose a different plan.