cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Радыё Свабода — Беларусь

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Show more
Advertising posts
17 784
Subscribers
-1324 hours
-827 days
-30330 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

Photo unavailableShow in Telegram
Журналістка Радыё Свабода Алсу Курмашава стала ляўрэаткай Міжнароднай прэміі за свабоду прэсы Журналістка татара-башкірскай службы Радыё Свабода Алсу Курмашава, расьсьледніца зь Нігера Саміра Сабу, палестынская журналістка Шрук Аль Айла і гватэмальская журналістка Кімі дэ Леон сталі ляўрэаткамі Міжнароднай прэміі за свабоду прэсы Камітэту абароны журналістаў. Алсу Курмашава 288 дзён правяла ва ўвязьненьні ў Расеі. Яе абвінавацілі ў распаўсюдзе так званых фэйкаў пра армію Расеі. 19 ліпеня Вярхоўны суд Татарстана прыгаварыў яе да 6,5 гадоў калёніі. У пачатку жніўня журналістка выйшла на волю ў часе масавага абмену ўвязьненымі паміж краінамі Захаду, Расеяй і Беларусьсю.
Show all...
👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
За месяц прадалі толькі 5 аўтобусаў і на 27% менш грузавікоў. Як Беларусь губляе расейскі рынак Продажы беларускіх аўтобусаў у Расею ў жніўні абваліліся ў 21 раз у параўнаньні зь мінулым годам. Чаму так адбываецца і што далей будзе з попытам на гэтую прадукцыю? https://smarturl.click/gpRao
Show all...
👍 9😁 2👌 1
Photo unavailableShow in Telegram
20 верасьня 1920 году на беларускай канфэрэнцыі ў Рызе пад кіраўніцтвам Вацлава Ластоўскага стварылі блёк беларускіх партый для барацьбы супраць Савецкай улады і польскай акупацыі за незалежную і непадзельную Беларусь. Таксама ў гэты дзень нарадзіліся дзьве выдатныя беларускія паэткі — Натальля Арсеньнева (1903) і Ніна Мацяш (1943). Пра іншыя падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле: https://smarturl.click/aJa9d
Show all...
13👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
У Стакгольме абмеркавалі легалізацыю беларускіх уцекачоў у Швэцыі У Стакгольме адбылася сустрэча старшынь камітэтаў па міжнародных справах парлямэнта Швэцыі Арона Эмільсана і Каардынацыйнай Рады Аляксандры Мамаевай. У сустрэчы таксама прыняў удзел прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Швэцыі Зьміцер Васэрман. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі свабоду перамяшчэньня для беларусаў, легалізацыю беларускіх уцекачоў у Швэцыі. Паводле паведамленьня Тэлеграм-каналу «Народныя амбасады Беларусі», важная частка дыскусіі была прысьвечаная таму, як можна скарэктаваць санкцыі, каб яны былі максымальна эфэктыўнымі, б’ючы па рэжыме ў Беларусі, яго камэрцыйных і рэпрэсіўных структурах, адначасова захоўваючы адкрытасьць і супрацоўніцтва зь беларускім народам. https://smarturl.click/Zyol5
Show all...
👍 34 7
Галоўнае за 19 верасьня 📌 Эўрапарлямэнт ухваліў рэзалюцыю аб становішчы палітвязьняў у Беларусі, у ёй згадалі журналіста Свабоды Ігара Лосіка 📌 Як ціснуць на Лукашэнку і алігархаў, а не на звычайных беларусаў. Тлумачыць канадзкі ініцыятар санкцыяў 📌 Лукашэнка прызнаў супрацу з акупаванай Расеяй Данецкай вобласьцю цягам апошніх дзесяці гадоў 📌 «Інфармацыю з тэлефона счытвалі іншай прыладай». Беларусы расказваюць пра новаўвядзеньні на мяжы з краінамі Эўразьвязу 📌 У Міжнародны фонд дапамогі беларускім палітвязьням сабралі 1,4 мільёна эўра 📌 Хроніка перасьледу 19 верасьня: на Гомельшчыне затрымалі 7 чалавек; у Глыбокім — сама меней 5, па іншых зьвестках 12 📌 «Вам тут ня радыя». Грузінскі праваабаронца пра выцісканьне беларусаў з краіны 📌 Youtube-каналы 18 беларускіх дзяржаўных СМІ заблякавалі ў Літве 📌 Беларусь — у сьпісе 10 краін з найбольшай сьмяротнасьцю і ў канцы рэйтынгу нараджальнасьці 📌 Беларуская мастачка атрымала галоўны прыз трыенале сучаснай керамікі і шкла European Ceramic Context у Даніі
Show all...
🔥 8👍 2
Photo unavailableShow in Telegram
Крымінальную справу супраць некаторых удзельнікаў праграмы Белсату «Плян:Б» прыпынілі Крымінальную справу супраць некаторых удзельнікаў праграмы «Плян:Б» прыпынілі 5 верасьня, паведамляюць крыніцы «Белсату». Паводле інфармацыі крыніцаў выданьня, справу прыпынілі ў сувязі з тым, што не ўдалося выявіць месца знаходжаньня фігурантаў. Не далі ніякіх вынікаў ператрусы ў месцах іхнай прапіскі і ў сваякоў, а таксама абвяшчэньне іх у вышук, піша «Белсат». Справаю займаецца кіраўнік аддзелу крымінальнага вышуку аддзелу ўнутраных справаў Гомельскага райвыканкаму падпалкоўнік міліцыі Яўген Палазкоў. Сьледчы — Аляксандар Цімашчэня. https://smarturl.click/Q1o23
Show all...
👀 13😁 9👍 1 1
01:03
Video unavailableShow in Telegram
Як ціснуць на Лукашэнку і Абрамовіча, а не на беларусаў. Тлумачыць канадзкі ініцыятар санкцыяў Як зрабіць так, каб заходнія санкцыі дзейнічалі супраць улады і алігархаў, а ня супраць звычайных беларусаў? Як працуе расейская дэзынфармацыя? Якія мэты ставіць Расея ў інфармацыйнай вайне? На гэтыя пытаньні ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае Маркус Колга, дасьледчык канадзкага Інстытуту Макдональда-Лар'е, заснавальнік праекту DisinfoWatch. https://youtu.be/CyvLNW_Mh38
Show all...
PRESS_Kanadzez0919-TG.mp43.82 MB
👏 10👍 7🔥 1👌 1🥱 1
Photo unavailableShow in Telegram
У Радзе Эўропы заклікалі Грузію перагледзець забарону на ўезд беларускаму журналісту Андрэю Мялешку З заклікам перагледзець забарону на ўезд у Грузію беларускаму журналісту Андрэю Мялешку выступіла Плятформа Рады Эўропы па садзейнічаньні абароне журналістыкі і бясьпекі журналістаў. Адпаведны зварот адрасаваны ўладам Грузіі і тычыцца таксама армянскага журналіста Арсэна Харацьяна, які апынуўся ў падобнай сытуацыі. Асабліва адзначаецца, што Мялешка і яго дачка, зь якой ён падарожнічаў, адправілі назад у Польшчу, пакінуўшы ў Грузіі жонку і яшчэ адно дзіця. https://smarturl.click/W39gZ
Show all...
👍 19👌 9🤯 1🥱 1🗿 1
Photo unavailableShow in Telegram
У Міжнародны фонд дапамогі беларускім палітвязьням сабралі 1,4 мільёна эўра Прадстаўнікі Службы хуткай гуманітарнай дапамогі і Аб’яднанага пераходнага кабінэту прэзэнтавалі ў Вільні дзейнасьць Міжнароднага гуманітарнага фонду, які займаецца фінансавай дапамогай беларускім палітвязьням і іх сем’ям. Фонд утварылі 8 беларускіх грамадзкіх арганізацый і Нарвэскі Хэльсынскі камітэт, фармальна ён пачне дзейнічаць з кастрычніка. Першы ўнёсак у Фонд памерам 850 тысяч эўра пералічвае ўрад Нарвэгіі. Арганізатары фонду разьлічваюць на дапамогу краінаў Эўразьвязу і Паўночнай Амэрыкі, асобных мэцэнатаў. Заяўлена, што ўжо пацьверджаныя ўнёскі на 1,4 мільёна эўра. https://smarturl.click/67LJY
Show all...
48👍 11😁 2
Photo unavailableShow in Telegram
Трансфэгэраская шаша ў Румыніі: як боязь савецкага ўварваньня натхніла на «найлепшую дарогу ў сьвеце» Празь некалькі гадзін пасьля таго, як савецкія танкі ўвайшлі ў Чэхаславаччыну ў жніўні 1968 году, камуністычны дыктатар Румыніі Нікалае Чаўшэску асудзіў уварваньне перад шматтысячным натоўпам у цэнтры Бухарэста. Пасьля такога сьмелага выступу супраць Крамля Чаўшэску стаў пракручваць у галаве сцэнары таго, як можа разгарнуцца напад, калі ў Крамлі зьвернуць свой карны погляд на ягоную краіну, і як можна ад яго абараніцца. Так нарадзілася ідэя Трансфэгэраскай шашы. Расказваем гісторыю яе стварэньня: https://smarturl.click/2qL5Z
Show all...
🔥 23👍 2
Choose a Different Plan

Your current plan allows analytics for only 5 channels. To get more, please choose a different plan.