cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Беларускі ПЭН

Навіны культуры. Аператыўная інфармацыя Беларускага ПЭНа.

Show more
Advertising posts
472
Subscribers
-124 hours
-17 days
-130 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

Photo unavailableShow in Telegram
Творчыя навіны Людзей Слова ў няволі ❤️ 1. Паказы спектакля «Зэкамерон» ад Вольных Купалаўцаў паводле аднайменнага цыклу апавяданняў Максіма Знака. 📍 Спектаклі адбудуцца ў Варшаве на сцэне Przodownik Teatru Dramatycznego (Olesińska 21). ⏰ 20 і 21 верасня, пачатак а 19. 🎫 Падрабязнасці тут. Кнігу Максіма Знака «Зэкамерон. Вершы. Гутаркі» можна набыць тут. Даведацца больш пра Максіма Знака можна тут. 2. Міжнародная канферэнцыя ў знак салідарнасці з палітзняволеным філосафам Уладзімірам Мацкевічам. 📍 Віленскі універсітэт, Universiteto g. 3, Вільня ⏰ 20 і 21 верасня 👉 Падрабязнасці тут. Даведацца больш пра Уладзіміра Мацкевіча можна тут.
Show all...
💔 3
«Мёд і дым» Марыі Бадзей у кароткім спісе прэміі імя Наталлі Арсенневай 🍯 Кніга Марыі Бадзей «Мёд і дым» (выдавецтва «Пфляўмбаўм») – сярод прэтэндэнтак на перамогу ў прэміі за 2023 год. З водгука Веры Бейкі на кнігу Марыі:
«Гэта гранічная канцэнтрацыя нашых нацыянальных сэнсаў, прычым не масавых штампаў, у якія, на жаль, ператварыліся ўжо некаторыя радкі Багдановіча, Коласа, Купалы альбо Караткевіча, – але сэнсаў глыбінных, міфапаэтычных, якія мы дасюль шчэ не называлі агульнапрынятымі словамі, але адразу счытваем, калі іх такімі словамі назвалі».
Заўтра на цырымоніі ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі Арсенневай можна будзе паслухаць вершы Марыі ў выкананні аўтаркі. Запрашаем на паэтычны пікнік! ⏰ 20 верасня, а 17:00 – канапкі ды вініл, а 17:30 – пачатак цырымоніі. 📍 Моладзевы хаб, Варшава, ul. Dożynkowa 6a. 👉 Усе падрабязнасці на нашым сайце. Фота: Dirk Skiba.
Show all...
5
Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў прэміі імя Наталлі Арсенневай ужо заўтра! Сабралі ў картках, што нас там чакае 😊 Будуць вершы, музыка, вініл, пачастункі – карацей, сапраўдны пікнік! Наста Кудасава, Ганна Шакель, Марыя Бадзей і Валянціна Аксак прачытаюць свае вершы ўжывую. Творы Вальжыны Морт і Альгерда Бахарэвіча прачытаюць сябры журы. ❤️ Давайце правядзём апошнія моманты астранамічнага лета пад прыгожыя вершы, разам з улюбёнымі творцамі на свяце беларускай паэзіі! ⏰ 20 верасня, а 17:00 – канапкі ды вініл, а 17:30 – пачатак цырымоніі. 📍 Моладзевы хаб, Варшава, ul. Dożynkowa 6a. 👉 Усе падрабязнасці на нашым сайце.
Show all...
5
Ганна Шакель у кароткім спісе прэміі імя Наталлі Арсенневай за 2023 год ☀️ Кнігай Ганны Шакель «Цела мігдалу» (выдавецкая ініцыятыва «Вільма») распачынаем знаёмства з кароткім спісам прэміі за 2023 год. Ганна ў інтэрв'ю анлайн-часопісу TAUBIN:
«Магічным чынам калісьці мяне зачапіла слова мігдал. Чаму? Нават не ўспомню. Можа таму, што я проста любіла есці мігдалы (смяецца). Мне падабаецца, што ўнутры арэх светлы і гладкі, з далікатным смакам, а звонку – шурпаты і непрыгожы. Можа быць, гэта заклік зазірнуць усярэдзіну. А ўвогуле – узяць за звычку зазіраць углыб: людзей, кніг і з’яў».
Ганна далучыцца заўтра да цырымоніі ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі Арсенневай і пачытае падчас імпрэзы свае вершы. Запрашаем на паэтычны пікнік! ⏰ 20 верасня, а 17:00 – канапкі ды вініл, а 17:30 – пачатак цырымоніі. 📍 Моладзевы хаб, Варшава, ul. Dożynkowa 6a. 👉 Усе падрабязнасці на нашым сайце. Фота: з сацсетак Ганны Шакель.
Show all...
5
Photo unavailableShow in Telegram
Беларускія літаратаркі на нарвежскім фестывалі ☄️ 20-21 верасня ў Осла пройдзе Міжнародны паэтычны фестываль (Oslo Inter­nasjonale Poesi­festival), у якім возьмуць удзел беларускія аўтаркі Вольга Гапеева, Света Бень, Марына Хобель і сябра Беларускага ПЭНа Ганна Комар. З падрабязнай праграмай і раскладам мерапрыемстваў можна азнаёміцца на афіцыйным сайце фестывалю.
Show all...
🥰 3
Photo unavailableShow in Telegram
Лекцыя Уладзіміра Арлова ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве ❤️ «Ад Рагнеды да Ларысы Геніюш. Выдатная роля жанчын як феномен гісторыі Беларусі» 21 верасня, 16:00 Музей Вольнай Беларусі, вул. Foksal 11, Варшава Уладзімір Арлоў, вядомы беларускі пісьменнік і гісторык, раскажа, як жанчыны ўплывалі на лёсы народа і пераломныя моманты краіны. Спадар Уладзімір адкрые цікавыя і многім невядомыя факты пра нашых славутых суайчынніц: 〰️ асветніцу і мецэнатку Еўфрасінню Полацкую; 〰️ Сафію Полацкую, каралеву Даніі; 〰️ правы жанчын у Вялікім Княстве Літоўскім; 〰️ пісьменніцу і тэатральную дзяячку Францішку Уршулю Радзівіл 〰️ авантурніцу, мемуарыстку Саламею Пільштынову; 〰️ Эмілію Плятэр і гераіняў вызвольных паўстанняў 1830–1831 і 1863–1864 гг.; 〰️ міністарку Першага Ураду БНР Палуту Бадунову. Пасля лекцыі можна будзе набыць кнігі аўтара і іншых беларускіх пісьменнікаў і пісьменніц ад выдавецтва «Камунікат», а таксама паўдзельнічаць у віктарыне з літаратурнымі прызамі 📖 Уваход вольны! 🔖 Рэгістрацыя
Show all...
5👍 1
Яшчэ адно імя ў кароткім спісе прэміі Арсенневай за 2022 год – Вальжына Морт 💫 «Песні для мёртвых і ўваскрэслых» (выдавецтва «Пфляўмбаўм») – трэцяя паэтычная кніга Вальжыны Морт. Вось як аўтарка расказвае пра кнігу ў інтэрв'ю анлайн-часопісу TAUBIN:
«У нас ёсць мова толькі для памяці і ў нас зусім няма мовы для рэчаіснасці... Для верша няма паняткаў мінулага і цяперашняга. Паэзія не ёсць ілюстрацыяй для цяперашніх падзей. Паэзія – гэта сон. У гэтым сне часу няма, ёсць толькі інтэнсіўнасць перажывання. Гэта такая інтэнсіўнасць, такое напружанне, што яны дастаюць з нас тое, што нельга даставаць на публіку, тое, што жыве ў цемры чалавека.»
Ужо неўзабаве мы даведаемся імя пераможцы прэміі Арсенневай за 2022 год. Да сустрэчы на цырымоніі! ⏰ 20 верасня, а 17:00 – канапкі ды вініл, а 17:30 – пачатак цырымоніі. 📍 Моладзевы хаб, Варшава, ul. Dożynkowa 6a. 👉 Усе падрабязнасці на нашым сайце. Фота: Таня Капітонава
Show all...
5
Працягваем знаёмства з прэтэндэнткамі і прэтэндэнтамі на перамогу ў прэміі імя Наталлі Арсенневай ✨ Кніга Насты Кудасавай «Побач» (выдавецкая ініцыятыва «Skarynyčy») трапіла ў кароткі спіс прэміі за 2022 год. Пра выхад гэтай кнігі сама аўтарка напісала так:
«Я чакала і складала яе два гады да 2020-га і два гады пасля 2020-га... За гэты час нас усіх знявечыла гадаўё, паламала нам жыцці, а потым прыйшла вайна. І ўсё адно я цешуся. Я назвала кнігу словам «Побач» яшчэ тады, у мінулую эпоху. Але я дагэтуль веру, што нас уратуе адкрытасць адно аднаму і цеплыня. Я дагэтуль веру»
Радыя паведаміць, што Наста прыедзе на цырымонію ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі Арсенневай у Варшаву і пачытае падчас імпрэзы свае вершы. Запрашаем далучацца да паэтычнага пікніка! ⏰ 20 верасня, а 17:00 – канапкі ды вініл, а 17:30 – пачатак цырымоніі. 📍 Моладзевы хаб, Варшава, ul. Dożynkowa 6a. 👉 Усе падрабязнасці на нашым сайце. Фота: Аляксандр Валодзін
Show all...
5🔥 1
⭐️ Ужо ў гэтую пятніцу мы даведаемся імёны пераможцаў прэміі імя Наталлі Арсенневай! А пакуль знаёмім вас бліжэй з аўтаркамі і аўтарамі, якія трапілі ў шорт-лісты. Пачнем з кніг, што прэтэндуюць на прэмію за 2022 год. Першы з намінантаў – Альгерд Бахарэвіч з кнігай «Вершы» (выдавецтва «Viasna»). Сам аўтар апісвае сваю кнігу так:
«Верш – гэта раптоўны спохват, зь якім трэба нешта рабіць, інакш – кепска будзе. Дэтэктыў, дзе мне трэба знайсьці забойцу – ідэальную форму. Матэматычная задача для ірацыянала. Вершы я пішу колькі сябе памятаю... У гэтай кнізе ўпершыню сабраныя вершы розных гадоў – пра сябе і пра сваё. Для ўсіх і, як і належыць вершам, – для нікога».
Зычым Альгерду перамогі, а ўсіх, хто ў Варшаве і ваколіцах, запрашаем на цырымонію ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі імя Наталлі Арсенневай! ⏰ 20 верасня, а 17:00 – канапкі ды вініл, а 17:30 – пачатак цырымоніі. 📍 Моладзевы хаб, Варшава, ul. Dożynkowa 6a. 👉 Усе падрабязнасці на нашым сайце. Фота: Юля Цімафеева
Show all...
6
Photo unavailableShow in Telegram
65 год сябру Беларускага ПЭНа Сяргею Дубаўцу! Сяргей Дубавец – беларускі літаратар і журналіст. Нарадзіўся ў Мазыры, скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Працаваў у выдавецтве БелСЭ, газеце «Гомельская праўда», нелегальным друку. Быў рэдактарам аддзелу крытыкі часопіса «Нёман», галоўным рэдактарам газет «Наша Ніва» і «Свабода», радыё «Балтыйскія хвалі», аўтар перадач і калонак на Радыё Свабода. Аўтар шэрагу кніг (апошнія навінкі – «Занзібар» і «Стагодзьдзе НН»). Узнагароджаны медалём Літвы «За адвагу», лаўрэат прэмій Ежы Гедройця і Алеся Адамовіча, «Гліняны Вялес», «Залаты апостраф». Шчыра віншуем Сяргея Дубаўца з народзінамі! ❤️ 🔴 Слухаць фрагмент рамана «Тантамарэскі» ў Аўдыятэцы ПЭНа; 🟡 Чытаць інтэрв'ю Радыё Свабода, прысвечанае выхаду новай кнігі Сяргея Дубаўца «Занзібар»; 🔵 Глядзець інтэрв'ю на ютуб-канале «Жыццё-маліна». 📸 Фота: з сацсетак Сяргея Дубаўца
Show all...
4🎉 1
Choose a Different Plan

Your current plan allows analytics for only 5 channels. To get more, please choose a different plan.