cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Radio Plato

Афіцыйны канал Radio Plato. Чацік тут: https://t.me/radioplatochat Архіў перадач тут: https://t.me/radioplatoshowsarchive

Show more
Advertising posts
451
Subscribers
-324 hours
-17 days
+1030 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

Photo unavailableShow in Telegram
Хацелі б звярнуць увагу на чалавека, які адказвае за цудоўныя пераклады тэкстаў для Radio Plato на інгліш. Гэта Алік Schmoltz! Ён не толькі адзін з самых стылёвых дыджэяў Беларусі, на нашую думку, але і выдатны лінгвіст, які ведае, як перакласці гаворку беларускага музычнага андэрграўнда на сучасны урбан-ток узроўня Vice. Такія канверсіі яму падлеглыя для EN / BY / RU / PL. Таму, калі маеце патрэбу, highly recommended – https://www.instagram.com/schmoltz
Show all...
10🕊 3👀 1💘 1
А вось і падаспела тэкставая версія свежага Newsroom. “Медовые Шарики”, “Голос Кинчева”, “Лайтовы Курс” і яшчэ некалькі новых беларускіх рэлізаў, пра якія можна расказаць сябрам-замежнікам. SoundCloud версія ⚡️
Show all...
Plato Newsroom #22

Farewell to the summer by Belarusian artsits....

6🎉 1💘 1
Photo unavailableShow in Telegram
Дзень нараджэння ўжо скончыўся, а вось і першы ўспамін аб ім. Лайв-мікс, запісаны спіной да спіны Dirty Owl і Reemotto. Пахуліганілі хлопцы шляхетна. Уключай і танчы! ⚡️ https://soundcloud.com/radioplato/dirty-owl-b2b-reemotto-radio-plato-6-years-live-record
Show all...
7 6 4
Photo unavailableShow in Telegram
Калі Stereobeaver і KorneJ збіраюцца разам, яны ладзяць вечарынку! А таксама клічуць пабачыцца ўсіх сяброў. І сяброў сяброў. І сяброў сяброў сяброў таксама 😄 Так атрымліваецца і на гэты раз! 20 верасня, у пятніцу, ва ўтульным бары Deveti рэзідэнты Radio Plato будуць ставіць сваю ўлюбёную музыку. Запрашаем на келіх піва, класную музыку і цёплую атмасферу пятнічнага вечара! ☀️20 верасня, 21:00 - 01:00 🥂Deveti Baras (Sodų g. 3, Vilnius) 🤞🏻Free Enter
Show all...
13 2💘 1 1
Photo unavailableShow in Telegram
Сёння слухаем новы выпуск шоу A Long Strange Dream – серыю эклектычных міксаў, якая даследуе музычныя грані па-за танцполам У гасцях у Dj Ou дыджэй і прадзюсер з Токіо, (Японія) – OKBE: “Гэта эмацыянальны і прыгожы мікс з электра, тэхна 90-х гадоў, IDM і шчыльнага дэтройцкага тэхна.” 💥Атрымлівайце асалоду ад гадзіннага гукавага падарожжа сёння а 20:00 UTC+3 на https://radioplato.by
Show all...
2🕊 1👀 1 1
Repost from Accidental Point
Звуковые ландшафты. Воркшоп#1 📸 Sasha
Show all...
9💘 2👾 2🕊 1
На 34mag выйшла тэкставая версія самага манументальнага эпізода "Ікаруса" пра беларускіх электронных музыкаў 90-х З яго можна даведацца: - пра першы беларускі гурт The R.A.F. Golf Clubs, які пачаў граць электроніку; - пра тое, як арт-групоўка "Белорусский климат" паўплывала на электронную сцэну Беларусі; - паслухаць magnum opus беларускай электронікі – альбом Membrana (1997) ад Autism; - паслухаць першае беларускае тэхна і драм-н-бас ад гурта Vacuumable; - даведацца пра гісторыі іншых электроншчыкаў – "Элементы научной фантастики", Alex Coostoff, Fat Not Dead, Energun і інш. - зачэкаць электронныя кампіляцыі, напрыклад, Minsk Underground Session vol.1; - і, у выніку, стварыць агульнае ўражанне ад таго, якой была беларуская электроніка ў 1990-я гады. А была яна вельмі якаснай, эксперыментальнай і наватарскай. Некаторыя працы гучаць актуальна і зараз і могуць даць фору замежным, больш вядомым праектам. Спасылка на артыкул: https://34mag.net/piarshak/post/ikarus-bel-muzyki-90
Show all...
Галоўныя героі беларускай электроннай сцэны 1990-х – хто яны?

Імёны, праекты, альбомы.

14 2 1
00:15
Video unavailableShow in Telegram
"Вясёлкавы Змей, спой нам новы свет!" Анастасія Рыдлеўская выпусціла свежы сінгл-маленне да аўстралійскага дэміурга Беларуская мастачка і музыка Анастасія Рыдлеўская выпусціла свежы сінгл, які называецца Rainbow Serpent. Гэта роспачная песня-заклік да аднаго з галоўных валадароў свету – Вясёлкавага Змея – з просьбай стварыць лепшы свет. Песня пакладзеная на пульсуючы біт – акурат для таго, каб гэтага Змея загіпнатызаваць. Але падчас замовы высветліўся пэўны пабочны эфект просьбы. Распавядае Рыдлеўская: – Новы трэк Rainbow Serpent напісаны ад асобы лірычнай гераіні, якая расчаравалася ў чалавецтве і просіць старажытнага змея, стваральніка свету, знішчыць усё што ён стварыў дагэтуль і зрабіць новых людзей, якія не забіваюць адзін аднаго і жывуць дзеля кахання. Аднак, падчас сваёй песні-просьбы, гераіня пачынае разумець, што і яна, і ўсе, хто ёй дарагі, з'яўляюцца часткай таго, што яна просіць знішчыць. Яе роспач змешваецца са злосцю, жалем і суперажываннем да сябе і да свету вакол. http://radioplato.by/news/fresh/rydlevskaya-rainbow-serpent-single Rainbow Serpent дасяжны на ўсіх стрымінг-платформах. Гэта сінгл з будучага альбома Анастасіі Рыдлеўскай. Раім пазнаёміцца і з яе папярэднімі альбомамі – When I Can't Speak (2023) і Mugwort (2023).
Show all...
IMG_1034.MOV5.54 MB
🕊 2🎉 1💘 1
Photo unavailableShow in Telegram
Нібыта нядаўна мы святкавалі наш дзень нараджэння – зноў пятніца. Урываемся ў эфір з Thank Plato It’s Friday. На пульце і тэхніксах Леха Gulfstream і Тоха Stwone. Класіка пятнічных эфіраў! 🎉 Пачынаем a 20:00 UTC+3 на https://radioplato.by/
Show all...
5 3 2 1
Photo unavailableShow in Telegram
Сёння слухаем выпуск Eternal Beats – шоу пра прагрэсіў-тэхна і электроніку Распавядаюць, самі госці выпуску Interactive Sounds: “Гэты мікс быў зроблены з вялікім клопатам і ўключае музыку такіх бразільскіх выканаўцаў, як Gorkiz, Tonaco і Venao. Акрамя таго, у гэты мікс увайшлі тры нашых арыгінальных трека. Асаблівая даніна памяці нашаму куміру Sebastian Busto, які памёр у мінулым месяцы. Мы дзякуем Radio Plato і лэйблу Eternal Beats за магчымасць быць пачутымі!”. Сёння а 19:00 UTC+3 на https://radioplato.by 🚨
Show all...
4🕊 1 1
Choose a Different Plan

Your current plan allows analytics for only 5 channels. To get more, please choose a different plan.