cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Беларускі Хаб "Новая Зямля" у Беластоку

Прастора вольных беларусаў у Беластоку. ul. Kard. Stefana Wyszyńskiego 6A, Białystok. https://belhub.pl/, [email protected] +48 503 498 855

Show more
Advertising posts
495
Subscribers
No data24 hours
-17 days
+530 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

Сябры, трэба тэрміновая дапамога раздялённай сям'і 😟🤗. Андрэй Мялешка з дачкой у Беластоку.
Show all...
Show all...
Дапамога Андрэю Мялешку з дачкой, выдвараных з Грузіі, наладзіць жыццё ў Польшчы

Беларускага журналіста і актывіста Андрэя Мялешку і ягоную 11-гадовую дачку не пусцілі ў Грузію, дзе яны жывуць ужо тры гады, і прымусова адправілі самалётам у Польшчу. У Грузіі ў Андрэя засталіся жонка і малодшая дачка. Цяпер ён вымушаны наладжваць жыццё ў Польшчы і звяртаецца па дапамогу, каб арэндаваць жыллё і на іншыя выдаткі.

8
⚡️ Сябры! Хаб праверылі на праслухоўку — і нічога не знайшлі! ⚡️ Прыязджайце ў наш Хаб Новая Зямля смела і з упэўненасцю! Мы клапоцімся пра вашу бяспеку, таму пасля апошняй праверкі можам сказаць — праслухоўкі няма! Хаб застаецца месцам, дзе вы можаце адчуваць сябе спакойна і свабодна працаваць над вашымі праектамі, сустракацца з аднадумцамі і проста адпачываць у прыемнай атмасферы. Прыходзьце, бо тут: Надзейна — мы гарантуем, што вашы размовы і ідэі ў бяспецы; Камфортна — прасторныя залы, сучаснае абсталяванне і спрыяльная атмасфера; Свабодна — месца, дзе кожны можа рэалізаваць сябе і свой праект на карысць Беларусі! 👐 Запрашаем усіх актывістаў, творцаў і проста тых, хто шукае месца для сустрэч. Зрабіце свой уклад у развіццё нашага хаба! 📍 ul. Wyszyńskiego 6A ✉️ [email protected] Да сустрэчы ў Хабе!
Show all...
👍 20🥰 2😱 1
👍 8
⚡️⚡️Нагадваем пра выставу “Строй” Кацярыны Ваданосавай, якая звыш інфарматыўная і адчуваецца пяшчота, душа і майстэрства аўтаркі. 🤗 Сябры, наведаўшы саму выстаўку ў музэі фермерства ў Ціханоўцу, патрапіце ў сапраўдную беларускую вёску часой Я.Купалы. 👣 Пашпацыруеце па палацава-паркавым комплексе і атрымаеце рэлакс. Там жа можна зняць пакоі на ноч. 🗣 Для арганізаваных груп Кацярына Ваданосава правядзе экскурсію. 📚 У хабе ў бібліятэцы можна ўзяць і пачытаць кнігу пра кожны традыцыйны, гістарычны беларускі строй і жыццёвыя гісторыі дзяўчат і хлопцаў, якія маглі б насіць гэтую вопратку. 🔛 Выстава Беларускіх Традыцыйных і Гістарычных Строяў Кацярыны Ваданосавай будзе да 20-га кастрычніка. 🚀 Паспейце.
Show all...

★★★★★ · Monument

👍 6
🚨 Увага! Нелегітымная ўлада Беларусі абвясціла старонку Хаба Новая Зямля ў Фэйсбуку "экстрымістскай" 🚨 Гэта чарговая спроба задушыць свабодную думку і дзейнасць беларусаў у эміграцыі. Што гэта значыць для вас: 1. Не рабіце рэпостаў або каментароў на старонцы з вашых акаўнтаў, калі знаходзіцеся ў Беларусі ці маеце беларускую SIM-карту — гэта можа быць небяспечна. 2. Падпісвайцеся на іншыя нашы каналы: мы ёсць у Інстаграме. Там мы працягваем інфармаваць і падтрымліваць нашу супольнасць. 3. Выкарыстоўвайце VPN і іншыя сродкі ананімізацыі, каб бяспечна сачыць за нашымі навінамі і ўзаемадзейнічаць з хабам. Мы працягваем сваю дзейнасць для падтрымкі беларусаў, нягледзячы на ціск! Абавязкова заставайцеся з намі, мы будзем інфарміраваць вас праз нашыя іншыя каналы. 📲 Звязвайцеся з намі праз: • Інстаграм: @hub.belastok • Email: [email protected] Будзьце ў бяспецы! Мы разам! 🤝
Show all...
7🥰 4
Photo unavailableShow in Telegram
Сябры! Запрашаем вас на мерапрыемства для ўдзельнікаў і ўдзельніц 6 -16 гадоў і іх бацькоў! 📅 13:00 , 21 верасня (субота) 📍 Хаб “Новая Зямля” (ul.Wyszyńskiego 6A, Białystok) https://maps.app.goo.gl/Zkr91GuR8F7mFnwP6 ✨ Аповед пра праграму "Дзеці дзецям": даведаемся, што гэта за ініцыятыва, для каго яна створана і як працуе. 🎬 Паказ 5 займальных анімацыйных фільмікаў па гісторыі Беларусі, створаных юнымі мультыплікатарамі. 🎉 Паміж серыямі – вясёлыя гульні і цікавыя віктарыны для ўсіх удзельнікаў. 🎨 Майстар-клас па стварэнні мультфільмаў: кожны і кожная зможа паспрабаваць сябе ў ролі аніматара! 🎁 Падвядзенне вынікаў, розыгрыш падарункаў (падарункі атрымае кожны) 💻 Калі ёсць свой кампутар, бярыце з сабой. ❗️Запіс абавязковы, колькасць месцаў абмежаваная. telegram @ladybird567
Show all...
👍 4
Photo unavailableShow in Telegram
✨ У мінулы аўторак адбылася 1-я сустрэча Размоўнага клуба ТБМ Беластока. Прысутныя абмеркавалі і прынялі правілы, якімі будуць кіравацца пад час сустрэч. Размаўлялі аб тым, хто якім шляхам прыйшоў да беларускай мовы. Задавалі пытанні і слухалі адзін аднаго. Спрачаліся, у якой ступені мова ёсць жывой і варыятыўнай, ці трэба абавязкова ведаць правілы і карыстацца імі ў жывым маўленні. Сышліся ў агульным, збіраемся ў тым ліку для паглыблення ведаў і пашырэння лексічнага запасу. Былі прапанаваны тэмы на бліжэйшую будучыню. Тэма наступнай сустрэчы: "Стравы. Посуд. Рацэпты". Можна частаваць адзін аднаго, дзяліцца рэцэптамі, а можна маляваць і прамаўляць. Прыходзьце, пагаворым на важныя для вас тэмы ў спрыяльнай сяброўскай атмасферы. Aўторак 24-га верасня 18.00. Хаб "Новая Зямля".
Show all...
👍 7
Choose a Different Plan

Your current plan allows analytics for only 5 channels. To get more, please choose a different plan.