cookie

نحن نستخدم ملفات تعريف الارتباط لتحسين تجربة التصفح الخاصة بك. بالنقر على "قبول الكل"، أنت توافق على استخدام ملفات تعريف الارتباط.

avatar

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96

إظهار المزيد
بيلاروس331البيلاروسية10القانون865
مشاركات الإعلانات
9 881
المشتركون
-124 ساعات
+37 أيام
-2430 أيام

جاري تحميل البيانات...

معدل نمو المشترك

جاري تحميل البيانات...

Photo unavailableShow in Telegram
На наступным тыдні пачнуць судзіць Змітра Дашкевіча Суд Першамайскага раёна Мінска 25 верасня пачне разгляд справы палітзняволенага Змітра Дашкевіча. Справу будзе разглядаць суддзя Анастасія Кулік. Змітру інкрымінаваны «народны» арт. 342 КК (актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), а таксама ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Нагадаем, актывіста разам з жонкай Настай абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года. 14 ліпеня 2022 года Змітру прызначылі 1,5 года калоніі, а Насце — 3 гады «хатняй хіміі». Актывіст мусіў выйсці на волю з папраўчай калоніі № 14 па заканчэнні тэрміну 11 ліпеня 2023 года. Але адразу па выхадзе яго затрымалі ў межах новай крымінальнай справы па арт. 411 КК. Суддзя Таццяна Дзеравянка прызначыла палітвязню яшчэ адзін год калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. У гэтым траўні супраць яго распачалі новую крымінальную справу.
إظهار الكل...
😢 1
Photo unavailableShow in Telegram
У Пінску будуць судзіць журналіста, які быў моцна збіты падчас пратэстаў Як паведамляе @viasna_brest, былога журналіста «Медыя-Палессе» Яўгена Нікалаевіча будуць судзіць у судзе горада Пінска і Пінскага раёна 26 верасня паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса РБ. Весці працэс будзе суддзя Яўгенія Мельнік. 10 жніўня 2020 года Нікалаевіч адправіўся на пратэсты з прафесійным заданнем. Тады яго затрымалі, спачатку міліцыя збіла яго ў туалеце пінскага гарвыканкама, потым у аўтазаку. Затым мужчыну прывезлі ў цір пінскага ГАУС, дзе яго бачыў моцна пабітым Алесь Рамановіч. Далей журналіста змясцілі ў пінскае ІЧУ, а потым завезлі ў СІЗА івацэвіцкай калоніі, дзе сілавікі размясцілі частку затрыманых. Праз тыдзень пасля збіцця ў журналіста ўсё яшчэ заставаліся сінякі. Паведамляецца, што сляды збіцця заставаліся на твары мужчыны нават праз месяц, у тым ліку з'явіліся глыбокія шнары. Выданне «Медиа-Полесье» таксама пісала тады аб пашкоджаным воку свайго супрацоўніка.
إظهار الكل...
🤬 8😢 2
Photo unavailableShow in Telegram
💔 «Я, напэўна, проста памру тут»: хто з беларускіх палітзняволеных знаходзіцца ў асаблівай рызыцы за кратамі Праваабаронцам вядома не менш чым пра 224 палітвязні, якія знаходзіцца за кратамі ў асаблівай рызыцы. Сярод іх: • 104 чалавекі ў цяжкім стане здароўя; • 45 сталых людзей, чый узрост перавышае 60 гадоў (шмат хто з іх таксама мае вялікія праблемы са здароўем); • 36 шматдзетных маці і бацькоў; • 11 чалавек з інваліднасцю; • 16 чалавек з ментальнымі разладамі; • Вядома пра як мінімум 5 сямей, дзе абое бацькоў знаходзяцца за кратамі. Самы старэйшы з палітвязняў — 76-гадовы Міхаіл Ляпейка з Магілёву, які быў накіраваны на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным шпіталі за абразу Лукашэнкі. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/111366 🗣Калі вы ведаеце такіх людзей, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам 👉 @ViasnaSOS, @Viasnainfo
إظهار الكل...
🤬 21😢 1
Photo unavailableShow in Telegram
За ўдзел у акцыях пратэсту затрымалі як мінімум траіх жыхароў Глыбокага Адзін з затрыманых паказаны на «пакаяльным відэа» са слядамі збіцця. 🗣Паведаміць пра затрыманне ⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю 📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў ✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
إظهار الكل...
😡 23😢 2👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
❗️У Віцебску, верагодна, затрымалі вядомага мінскага блогера Bulbanews Учора ў раскладзе суда Чыгуначнага раёна адзначылася імя Віталя Аляксандравіча Храмцова. Пад такімі дадзенымі вядомы блогер Bulbanews, піша @vitebsk_info. У сацсетках блогер быў апошні раз у сераду ўвечары. Таму вельмі верагодна, што ўсё ж менавіта ён трапіў пад дзве адміністратыўкі па прыездзе ў Віцебск — мужчыну абвінавацілі ў распаўсюдзе «экстрэмізму» і дробным хуліганстве.
إظهار الكل...
🤬 21😢 9😁 2👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
Дызайнера-ілюстратара з Мінска будуць судзіць за «садзейнічанне экстрэмізму» і ўдзел у пратэстах Сяргею Скібінскаму 41 год. Ён дызайнер. Раней быў дырэктарам дызайн-агенцтва poligraf.bу, якое існавала да 2020 года. Сяргей таксама мае ІП у галіне дызайну, робіць уласныя ілюстрацыі ды праекты. Таксама ён любіць падарожнічаць ды фатаграфаваць. У сацсетках Сяргей публікуе фота са сваіх вандровак і проста пейзажы розных месцаў. Апошні раз ён быў анлайн 19 студзеня, акурат падчас аблавы на салідарных з палітвязнямі, піша «Наша Ніва». Суд над Сяргеем пачнецца 14 кастрычніка ў Мінскім гарадскім судзе. Сядзіць яго будзе Святлана Чарапанава. Скібінскага судзяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4) і «ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК).
إظهار الكل...
😡 20🤬 6😢 4💔 3
Photo unavailableShow in Telegram
«Міліцыянты сказалі, каб не лез нікуды». Як кантралююць палітвязняў, якіх вызвалілі па памілаванні Пра гэта распавёў «Вясне» распавёў адзін з памілаваных палітвязняў. Пасля памілавання зняволеным трэба стаць на ўлік у крымінальна-выканаўчай інспекцыі (КВІ) і хадзіць адзначацца раз на тыдзень. Пры гэтым вусна ім паведамляюць, што ў выпадку, калі яны не працуюць, то раз на тыдзень мусяць адпрацаваць восем гадзін на грамадскіх працах. Судзімасць пасля памілавання палітвязню не знялі. Акрамя гэтага, яму паставілі забарону на выезд з Беларусі на тэрмін роўны неадбытаму тэрміну пакарання. З моманту вызвалення да мужчыны адзін раз прыехалі супрацоўнікі міліцыі, праверылі тэлефон на наяўнасць «экстрэмізму». Сказалі, каб ён «не лез нікуды». Пры гэтым, кажа суразмоўца, былі карэктныя і ветлівыя. 🔹«Пераапранулі ў цывільнае адзенне, далі грошы на дарогу і адправілі прэч»: як палітвязні выходзяць па памілаванні
إظهار الكل...
🤬 53🤡 2🤔 1💅 1
Photo unavailableShow in Telegram
❤️Палітзняволеная маці пецярых дзяцей Вольга Залатар выйшла на волю Пра гэта паведамляе @euroradio са спасылкай на яе сяброў. Нагадаем, Вольгу затрымалі 18 сакавіка 2021 года. Тады былы адвакат Залатар заявіў, што падчас допытаў Вольгу збівалі і «выбівалі» паролі ад тэлефона. У Мінгарсудзе 3 снежня 2021 года Вользе прысудзілі чатыры гады калоніі.  Яе прызналі вінаватай па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання), ч. 1 і 2 арт. 342 КК (арганізацыя і навучанне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 16 ч. 1 арт. 342 КК (дапамаганне да арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Вольга не прызнала віну ні па ніводным артыкуле.
إظهار الكل...
133💔 14👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
Старонка з беларускімі мемамі ў Instagram прызнаная «экстрэмісцкай» Гаворка пра акаўнт «БелМемы», на які падпісаныя больш за 1700 чалавек. «Экстрэмісцкі» статус старонцы надаў суд Ленінскага раёну Гродна 18 верасня. Таксама ў «экстрэмісцкі» спіс трапілі Instagram-старонкі «Андрей Стрижак», «Libereco PHR», «INeedHelpBY», Telegram-канал, чат, старонкі ў Youtube, Instagram, TikTok «Оля Токарчук», TikTok-старонкі «nikmen131», «Не Избранные», а таксама сацсеткі праекту «Около культуры».
إظهار الكل...
🤡 42🤪 9👻 3🤯 2👍 1👎 1 1
Photo unavailableShow in Telegram
Актывістку з Рэчыцы Бажэну Жолудзь будуць завочна судзіць у Магілёве На 2 кастрычніка прызначаны пачатак суда над актывісткай каманды Святланы Ціханоўскай з Рэчыцы Бажэнай Жолудзь. Яе збіраюцца судзіць у Магілёўскім абласным судзе. Працэс у закрытым рэжыме прызначыны весці суддзя Сяргей Мазураў. Як паведамляе «Гомельская Вясна», Бажэну вінавацяць у «незаконных дзеяннях у дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных» (арт. 203-1 КК), «закліках да санкцый» (ч. 3 арт. 361 КК), а таксама ў «абразе суддзі» (арт. 391 КК). Бажэна — рэчыцкая актывістка, дзяўчына загінулага кіраўніка «Беларускага дому ва Ўкраіне» Віталя Шышова, якога знайшлі павешаным у Кіеве ў 2021-ым годзе. Падчас выбарчай кампаніі 2020 года яна была ўдзельніцай ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай.
إظهار الكل...
🤬 51🤡 3 1
اختر خطة مختلفة

تسمح خطتك الحالية بتحليلات لما لا يزيد عن 5 قنوات. للحصول على المزيد، يُرجى اختيار خطة مختلفة.