cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Беларусы Замежжа

Супольнасць беларускіх дыяспар «Беларусы Замежжа» Прапанаваць навіну: @belarusy_zarubezhja_bot Вышук актываў Лу і яго прыгажуноў: @ReturnWhatStolen_bot Далучыцца да супольнасці / чат-бот зваротнай сувязі: @bz_support_bot

Show more
Advertising posts
1 688
Subscribers
-224 hours
-27 days
+230 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

Repost from Белсат
Photo unavailableShow in Telegram
📌 Еўрапаламент ухваліў рэзалюцыю «Аб цяжкім становішчы палітвязняў у Беларусі» Дакумент падтрымалі 549 парляментарыяў, 21 супраць, 37 устрымаліся. У ім ад беларускіх уладаў патрабуюць неадкладнага вызваленьня ўсіх палітвязьняў. Асаблівую заклапочанасць выклікаюць палітвязні, з якімі ўжо шмат часу няма ніякай сувязі: Марыя Калесьнікава, Сяргей Ціханоўскі, Мікола Статкевіч, Алесь Бяляцкі, Максім Знак, Віктар Бабарыка, Ігар Лосік, Паліна Шарэнда-Панасюк, Павал Севярынец, Аляксандар Ярашук, Мікіта Залатароў і Яна Пінчук. Таксама дакумент змяшчае заклік да ЕЗ пашырыць і ўзмацніць санкцыі супраць асобаў і арганізацый, адказных за рэпрэсіі ў Беларусі. Святлана Ціханоўская выказала падзяку еўрапейскім парламентарыям за прыняцце дакументу:
Мы шчыра ўдзячныя Еўрапейскаму парламенту за прыняцце рэзалюцыі, якая падкрэслівае цяжкае становішча палітвязняў у Беларусі. Гэта ясны сігнал рэжыму Лукашэнкі, што міжнародная супольнасць не заплюшчвае вочы на рэпрэсіі, катаванні і несправядлівыя суды. Асабліва важна, што ў рэзалюцыі згадваюцца імёны тых, хто стаў сімваламі гэтай барацьбы: Алесь Бяляцкі, Ігар Лосік, Марыя Калеснікава і многія іншыя. Усе яны павінны быць неадкладна вызваленыя, а рэпрэсіі спыненыя.
Show all...
10
Repost from Historyja
Photo unavailableShow in Telegram
19 верасня 1991 года Вярхоўны Савет прыняў новую назву нашай дзяржавы — Рэспубліка Беларусь, а таксама зацвердзіў нацыянальныя і гістарычныя сімвалы ў якасці дзяржаўнай сімволікі — старажытны герб Пагоня і бел-чырвона-белы сцяг.
Show all...
20
Photo unavailableShow in Telegram
❗️У Беларусі +7 новых палітвязняў Гэта Наталля Варабей, Ала Кісель, Наталля Давыдка, Алена Вярбіцкая, Марына Алісеенка, Марк Невар, Аляксандр Лютаў. Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/116285 Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
Show all...
🤬 11🙏 3
Photo unavailableShow in Telegram
У Менск замест Вільні. Расказваем, калі ваш самалёт можа сесьці ня там, дзе вы плянавалі Беларусаў, якія выехалі праз палітыку з радзімы, працягваюць затрымліваць за мяжой. У якія краіны можна лятаць, а ў якія — рызыкоўна, як выбраць бясьпечную авіякампанію і бясьпечны рэйс? І што наогул можа пайсьці ня так? Авіяэкспэрт расказаў Свабодзе, чаму самалёт, які не ляціць у Беларусь, можа там сесьці нават пасьля «кейса Пратасевіча», і ў якія краіны беларусам лепш ня лятаць, а якія адносна бясьпечныя. Беларуска, якая часта лятае, расказала, якім правілам кіруецца пры пералётах: https://smarturl.click/ppkqE
Show all...
🗿 1
Photo unavailableShow in Telegram
Палата прадстаўнікоў падтрымала норму аб крымінальным пакараньні за абразу Лукашэнкі за межамі Беларусі Праект закону прадугледжвае «пашырэньне кола злачынстваў, за якія грамадзяне Беларусі будуць несьці крымінальную адказнасьць пры іх учыненьні за межамі краіны». У гэты пералік, у прыватнасьці, уключылі злачынствы тэрарыстычнай накіраванасьці, дыскрэдытацыю Беларусі, абразу і паклёп у дачыненьні да Аляксандра Лукашэнкі і зьдзек зь дзяржаўных сымбаляў: https://smarturl.click/W39Je
Show all...
🤬 7💩 2🤡 1
Repost from Белсат
Photo unavailableShow in Telegram
Спецдакладчыца ААН назвала самым страшным годам Беларусі — 2024-ты «2020-ты сапраўды быў цяжкім. Без фільтраў на маю пошту, у месенджар я атрымлівала інфармацыю пра раненні, расповеды, як катавалі падчас затрыманняў, сінякі, кроў. Але самы страшны год — гэта цяпер. Больш за паўтара года няма навін пра некаторых палітвязняў, якіх трымаюць у сітуацыі інкамунікада. Гэта можа азначаць, што ў Беларусі адбываюцца злачынствы супраць чалавечнасці», — сказала Анаіс Марэн выданню «Polskie Radio» Паводле яе, ніякай «адлігі» з правамі чалавека ў Беларусі не адбываецца. Спецдакладчыца нагадала пра стан здароўя Марыю Калеснікаву і Алеся Беляцкага, і назвала сітуацыю катастрафічнай.
Show all...
😢 8🤬 3🙏 1
Дарагія беларусы Варшавы і ўсёй Польшчы! Гэты край нас прыюціў і падтрымаў, шмат для каго Польшча стала другім домам. Сёння настаў момант салідарызавацца і зрабіць шляхетны жэст у адказ. Паўднёвыя рэгіёны затопліваюцца павадзю, людзі застаюцца без дамоў і рэчаў, без ежы і вады. Давайце аддзячым палякам і падтрымаем у гэты складаны час. У першую чаргу патрэбныя: - вада і напоі, - сухая ежа, кансервы, - сродкі гігіены. У Варшавы створаныя пункты пріыёму ў розных дзяльніцах, выбірайце са спісу ніжэй і адносьце, хто што можа. Збярыце базавы набор для 1-2 асоб, і некаму дапаможаце. Дабро вяртаецца ❤ 🤍🔴🤍🤝🇵🇱 #SolidarnizPolską Спіс месцаў збору ў Варшаве: Urząd Dzielnicy Bielany przy ul. Żeromskiego 29 (wejście C od strony ul. Jarzębskiego) w godz. 9–20 i magazyn przy ul. Broniewskiego 89 (tuż za pętlą tramwajową Piaski) w godz. 16.15–19.15. W Urzędzie Dzielnicy Bemowo od godz. 8, ul. Powstańców Śląskich 70 (sala sesji); w OSiR Bemowo, ul. Obrońców Tobruku 40; (godz. 8-20) a także w Bemowskim Centrum Kultury, ul. Rozłogi 18. (godz. 8-20). Urząd Dzielnicy Białołęka ul. Modlińska 197, sala konferencyjna na 1. piętrze (pon. 8-18, wt.-pt. 8-16); Białołęcki Ośrodek Sportu ul. Światowida 56, recepcja przy Basenie (godz. 7-21); Ośrodek Pomocy Społecznej Przystanek Porajów Białołęka, ul. Porajów 14, (pon-czw. 8.30-18.30, pt. 8.30-15.30), Ośrodek Pomocy Społecznej, ul. Marywilska 44c, (pon.-pt. 8-16) oraz Białołęcki Ośrodek Kultury, ul. Van Gogh 1 i ul. Głębocka 66, (pon. - pt. 9.30-20.30, sb-nd 10.30-20.30). Urząd Dzielnicy Mokotów do sali przy ul. Rakowieckiej 33a (wejście od Rakowieckiej do bramy, domofon 101) w godz. pracy urzędu, OSiR Mokotów, ul. Niegocińska 2a w godz. 8 - 20, Domu Kultury Kadr, ul. Rzymowskiego 32 w godz. 8 - 20, Służewskiego Domu Kultury, ul. Bacha 15 w godz. 8 - 20, Domu Kultury Dorożkarnia, ul. Siekierkowska 28, w godz. 8 - 20 i Centrum Łowicka, ul. Łowicka 21 w godz. 8 - 20. 1/2 - далей спіс па спасылцы Беларускі Моладзевы Хаб 🔥
Show all...
16🔥 3👍 2🤝 1
Гістарычная архітэктура Беларусі ў дапоўненай і віртуальнай рэальнасьці Шматлікія архітэктурныя аб’екты былі разбураныя і занядбаныя пад ціскам культурнай асыміляцыі, савецкай палітыкі і вайны. Гэтыя помнікі — адлюстраваньне нацыянальнай памяці і беларускай ідэнтычнасьці, якую спрабавалі сьцерці ці перапісаць на працягу доўгіх гадоў. Каб захаваць культурную спадчыну і вярнуць беларусам іх гісторыю, беларусы Кіпру 🇨🇾 зрабілі плятформу XRAYTOURS. Вось, што кажа Мацьвей, аўтар і распрацоўшчык плятформы: «Мы ствараем інавацыйную плятформу, якая ставіць перад сабой задачу захаваньня й аднаўленьня страчаных помнікаў архітэктуры Беларусі. Выкарыстоўваючы перадавыя тэхналёгіі 3D-мадэляваньня, дапоўненай і віртуальнай рэальнасьці, мы ствараем дакладныя рэканструкцыі, якія вяртаюць да жыцьця спадчыну, што зьнікла з рэальнага сьвету. Гэты праэкт ня толькі адраджае гістарычныя аб’екты, але й надае ім новае жыцьцё ў віртуальнай прасторы, даючы магчымасьць дасьледаваць іх як ніколі раней. Разам мы можам захаваць гісторыю і перадаць яе будучым пакаленьням у найлепшым выглядзе!» Пераходзьце на 👉 сайт і атрымайце ўнікальную магчымасьць апынуцца ў мінулым, блукаць па вуліцах старажытных беларускіх гарадоў і ацаніць веліч архітэктуры мінулых стагодзьдзяў. Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Show all...

🔥 5 3👍 2
Photo unavailableShow in Telegram
Вольга Гарбунова пакідае пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Яе адстаўку прыняла кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская Вольга Гарбунова: «Для мяне гэта было няпростым рашэннем, якое я пэўны час абдумвала, і прыйшла да высновы, што хацела б працягнуць сваю дзейнасць не столькі ў палітычным, колькі ў гуманітарным рэчышчы для дапамогі палітзняволеным. Я ўдзячная камандзе Кабінета і іншым структурам дэмакратычных сіл за супрацоўніцтва. Упэўненая, яно працягнецца, але для мяне ўжо ў іншай ролі». Святлана Ціханоўская: «Хачу падзякаваць Вользе за яе актыўную працу ў Кабінеце, за арганізацыю марафону “Нам не ўсё адно!“, службы “Адно акно“, пераклад дапаможніка па вызваленні палітзняволеных на беларускую мову. Вольга Гарбунова спрычынілася да таго, каб у міжнародных рэзалюцыях па Беларусі прагучала тэма палітвязняў. Цяпер Вольга вырашыла засяродзіцца на працы не ў якасці палітыка і я з павагай стаўлюся да яе выбару. Вольга загадзя рыхтавала нас да сваіх планаў, таму мы мелі ўжо кансультацыі з патэнцыйнымі кандыдатамі на вызваленую пасаду. Неўзабаве ў Каардынацыйнай Радзе адбудуцца слуханні па новай кандыдатуры». Вольга Гарбунова была прадстаўніцай па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета са снежня 2022 года. Сярод найважнейшых яе дасягненняў – анлайн-марафон салідарнасці з палітзняволенымі «Нам не ўсё адно!» і запуск службы па сацыяльнай дапамозе беларусам і беларускам «Адно акно». Дзярждэпартамент ЗША ўзнагародзіў Вольгу Гарбунову прэстыжнай Міжнароднай прэміяй за адвагу – International Women of Courage (IWOC) Awards – як праваабаронцу, «якая прысвяціла сваё жыццё абароне правоў жанчын, дзяцей, ЛГБТКІ+ і іншых маргіналізаваных груп у Беларусі». @CabinetBelarus
Show all...
6💩 3🤗 2👍 1🔥 1🤔 1
Photo unavailableShow in Telegram
❗️У Беларусі +22 новыя палітвязні Гэта Алег Галубоўскі, Сяргей Гоўша, Ігар Шыманчык, Аляксандр Малькоў, Сяргей Скробат, Вячаслаў Беразавец, Таццяна Данілюк, Мікалай Кулак, Ігар Яўменаў-Куль, Андрэй Рыбакоў, Віктар Данілюк, Мікалай Місюк, Ілля Сабко, Аляксандр Зайцаў, Мікалай Каплюк, Дзяніс Якавенка, Кірыл Яўтушык, Артур Зарэмба, Алег Бандарук, Іван Косцікаў, Антон Харэвіч, Дзмітрый Бянчук. Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/116260 Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
Show all...
🤬 10😨 5
Choose a Different Plan

Your current plan allows analytics for only 5 channels. To get more, please choose a different plan.